ААТ «ААБ Беларусбанк» аказвае паслугі па прыёме плацяжоў ад фізічных асоб праз ПС АРІП (АІС «Разлік») ва ўсіх каналах Банка. Банк імкнецца стварыць камфортныя ўмовы для правядзення аперацый і беражліва ставіцца да часу кліентаў, прадастаўляючы магчымасць здзейсніць аплату ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг», мабільным дадатку «М-банкінг», устройствах самаабслугоўвання, а таксама з выкарыстаннем сэрвісаў «Аўтааплата» і «Пастаянна дзеючае плацежнае даручэнне».
У выпадку адсутнасці паслугі ў АІС «Разлік» здзейсніць аплату можна пры наяўнасці ўсіх рэквізітаў, неабходных для ажыццяўлення пераводу. У дадзеным выпадку ўзнагароджанне за паслугі, якія аказваюцца банкам, выплачвае плацельшчык у адпаведнасці са Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка.
Пры ажыццяўленні плацяжоў уносчыку наяўных грашовых сродкаў неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу, для ідэнтыфікацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства аб прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння:
- калі рахунак атрымальніка плацяжу адкрыты ў ААТ "Беларусбанк" і сума плацяжу роўная або перавышае 1000 базавых велічыняў;
- калі рахунак атрымальніка плацяжу адкрыты ў іншым банку і сума плацяжу роўная або перавышае 100 базавых велічыняў.
Калі грашовыя сродкі ўносяцца для далейшага залічэння на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак фізічнай асобы, уносчыку наяўных грашовых сродкаў, незалежна ад сумы, неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу.
- Парадак ажыццяўлення фізічнымі асобамі плацяжоў у пунктах продажу банка
- Сервис «Персональные платежи наличными»
- Агульная інфармацыя аб выплаце плацяжоў у бюджэт і іх вяртанне
- Порядок оформления платежных документов по стандарту ISO 20022 физическими лицами
- Парадак вяртання належным бенефіцыярам грашовых сродкаў, памылкова пералічаных (залічаных) на яго рахунак, па заяве плацельшчыка
- Парадак вяртання плацяжоў за анлайн-сэрвісы, прынятыя Банкам у якасці плацежнага агрэгатара
- Рэквізіты для пералічэння грашовых сродкаў на рахункі фізічных асоб без дагавораў
- Агульная інфармацыя аб выплаце плацяжоў у бюджэт і іх вяртанне
- Парадак афармлення плацежных дакументаў па стандарце ISO 20022
- Парадак вяртання належным бенефіцыярам грашовых сродкаў, памылкова пералічаных (залічаных) на яго рахунак, па заяве плацельшчыка
- Парадак вяртання плацяжоў за анлайн-сэрвісы, прынятыя Банкам у якасці плацежнага агрэгатара
- Рэквізіты для пералічэння грашовых сродкаў на рахункі фізічных асоб без дагавораў