Магчымасць адкрыцця і кіравання укладам, не наведваючы банк уклад дыстанцыйнага кіравання, з дапамогай сістэм М-банкінг (выключна для рэзідэнтаў РБ), Інтэрнэт-банкінг або інфакіёскаў банка з выкарыстаннем плацежнай карткі банка
Уклад адкрываецца ў рамках Клуба «Персона»
Укладчыкамі па гэтым відзе ўкладу з’яўляюцца рэзідэнты Рэспублікі Беларусь грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія атрымалі дазволы на пастаяннае пражыванне (від на жыхарства, біяметрычны від на жыхарства) у Рэспубліцы Беларусь і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
Валюта ўкладу – беларускія рублі
Тып укладу – безадзыўны датэрміновае вяртанне ажыццяўляецца толькі са згоды банка
Адкрыццё шляхам пералічэння грашовых сродкаў з карткі, незалежна ад валюты рахунку, да якога яна аформлена
Выбар кліентам спосабу выплаты сумы ўкладу і налічаных працэнтаў пералічэнне на дзеючую картку; пералічэнне на віртуальную картку; пералічэнне на бягучы (разліковы) рахунак (з выплатай сродкаў у любой установе банка); далучэнне да астатку ўкладу з пералічэннем па заканчэнні тэрміну дзеяння ўкладу на дзеючую картку, віртуальную картку або бягучы (разліковы) рахунак (з выплатай сродкаў у любой установе банка)
Працэнтная гадавая стаўка:
- першыя 6 месяцаў захоўвання – фіксаваная не можа быць зменена на працягу ўсяго тэрміну захоўвання дзеяння ўкладу
- пачынаючы з 7 месяца захоўвання – пераменная памер працэнтаў па ўкладзе ўстанаўліваецца зыходзячы з разліковай велічыні, прывязанай да базавага паказчыка – стаўкі крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, СКА НБРБ
Штомесячная капіталізацыя працэнтаў, а таксама ў дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу
Магчымасць унясення дадатковых узносаў мінімальная сума дадатковага ўзносу – 25 бел.руб.
Падключэнне бясплатнага SMS-апавяшчэння аб заканчэнні тэрміну дзеяння ўкладу
Умовы ўкладу:
Тэрмін захоўвання |
13 месяцаў |
---|---|
Першапачатковы ўзнос |
ад 150 000 BYN |
Гадавая працэнтная стаўка (% гадавых) |
на працягу першых шасці месяцаў – 11,3% па заканчэнні першых шасці месяцаў захоўвання ўкладу –11,15% СКА НБРБ плюс 0,65 п.п. |
Папаўненне ўкладу |
да дня заканчэння першага месяца захоўвання ўкладу |
Расходныя аперацыі |
у межах капіталізаваных працэнтаў |
Аўтаматычнае перазаключэнне (пралангацыя) на новы тэрмін |
не прадугледжана |
Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змянення базавага паказчыка (стаўкі крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, СКА НБРБ) з наступнага дня пасля яго змянення.
Як адкрыць уклад «Паспяховы Безадзыўны Анл@йн» анлайн
Уклад можна аформіць праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», мабільны дадатак «M-Belarusbank» або з дапамогай інфакіёскаў банка.
Памятка: як адкрыць уклад анлайн у Інтэрнэт-банкінгу
Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу ў беларускіх рублях «Паспяховы Безадзыўны Анл@йн» можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147.