Добраахвотнае камбінаванае страхаванне рызык уладальнікаў рахункаў «Абарона фінансаў і здароўя»

Аформіць на сайцеАформіць у Інтэрнэт-банкінгу

! Паслуга даступна ў аддзяленні банка (пры афармленні банкаўскай плацежнай карткі, адкрыццё/пераафармленне бягучага (разліковага) рахунку фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання), а таксама ў Інтэрнэт-банкінгу.

1
2

Атрымаеце кампенсацыю ўкрадзеных грошай

3

Застрахаваны ўсе рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь

4

Пакрыеце выдаткі на перавыпуск картак

4

Атрымаеце кампенсацыю ў выпадку прычынення шкоды жыццю
або здароўю ў выніку няшчаснага выпадку

Праграма «Абарона фінансаў і здароўя» дазволіць набыць упэўненасць і фінансавую абарону на выпадак розных непрадбачаных акалічнасцей, звязаных з неправамерным спісаннем грашовых сродкаў з любога рахунку, адкрытага ў любым банку Рэспублікі Беларусь; пакрыць выдаткі на перавыпуск картак у выпадку іх страты; пакрыць выдаткі (у тым ліку судовыя), звязаныя з незаконным афармленнем крэдыту трэцімі асобамі на імя Страхавальніка; пакрыць страты, звязаныя з крадзяжом мабільнага ўстройства, дакументаў, ключоў, а таксама звязаныя з крадзяжом, пашкоджаннем або гібеллю тавару, аплачанага з дапамогай карткі; атрымаць кампенсацыю ў выпадку прычынення шкоды жыццю або здароўю ў выніку няшчаснага выпадку.

Страхаванне распаўсюджваецца на:

  • усе банкаўскія плацежныя карткі, выпушчаныя банкамі Рэспублікі Беларусь да рахункаў Страхавальніка як на момант заключэння дагавору страхавання, так і на працягу тэрміну яго дзеяння;
  • усе рахункі Страхавальніка, адкрытыя ў банках Рэспублікі Беларусь як на момант заключэння дагавору страхавання, так і на працягу тэрміну яго дзеяння;
  • усе электронныя кашалькі, зарэгістраваныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь як на момант заключэння дагавору страхавання, так і на працягу тэрміну яго дзеяння.

  Застрахаванай асобай па Дагаворы з’яўляецца Страхавальнік.

Кошт дагавору страхавання

«Абарона фінансавў і здароўя»

 

Страхавы ўзнос за год, рублёў

40

Страхавая сума, рублёў

15 000

У тым ліку:

У дачыненні да фінансаў

10 000
У дачыненні да жыцця і здароўя 5 000

Як аформіць дагавор старахавання

Ва ўстанове банка:

  1. «Азнаёмцеся з прапановай (афертай) аб заключэнні дагавору страхавання, размешчанай на сайце банка
  2. Пры афармленні ў аддзяленні банка банкаўскай плацежнай карткі, адкрыцці/пераафармленні бягучага (разліковага) рахунку фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання дайце пісьмовую згоду на заключэнне дагавору страхавання па праграме «Абарона фінансаў і здароўя».
  3. Аплаціце страхавую паслугу.
  4. Атрымайце паведамленне аб заключэнні дагавору страхавання.

Дагавор страхавання заключаецца ў пісьмовай форме прыняццем (акцэптам) Страхавальнікам прапановы (аферты), накіраванай шляхам размяшчэння на карпаратыўным вэб-сайце Банка.

У Інтэрнэт-банкінгу:

  1. Выберыце страхавую паслугу.
  2. Пазначце інфармацыю пра сябе.
  3. Пасля азнаямлення з прапановай (афертай), правіламі страхавання, дайце згоду на заключэнне дагавору страхавання па праграме «Абарона фінансаў і здароўя», аплаціце страхавую паслугу банкаўскай плацежнай карткай.
  4. Атрымайце паведамленне аб заключэнні дагавору страхавання на электронную пошту.

Дагавор страхавання заключаецца ў пісьмовай форме на падставе прапановы (аферты) шляхам абмену дакументамі з дапамогай электроннай сувязі, якія могуць быць адлюстраваны на папяровым носьбіце і прызнаюцца роўнымі па юрыдычнай сіле адпаведным папяровым дакументам, якія афармляюцца пры ажыццяўленні аналагічных аперацый ва ўстанове банка асабіста кліентам, і параджаюць аналагічныя ім правы і абавязкі бакоў.

Страхавыя выпадкі:

Незаконнае спісанне грошай з рахунку

Спісанне грашовых сродкаў з рахунку Страхавальніка шляхам:

  • атрымання карты і PIN-кода і далейшага зняцця наяўных грошай у банкамаце;
  • атрымання наяўных грошай у аддзяленні банка або аплаты тавараў, работ і паслуг пры дапамозе падробкі подпісу;
  • атрымання наяўных грошай з банкамата або аплаты тавараў і паслуг з дапамогай падробкі карткі;
  • правядзення трэцімі асобамі бескантактавага плацяжу з выкарыстаннем мабільнага ўстройства, якое належыць Страхавальніку;
  • выкарыстання трэцімі асобамі кода праверкі сапраўднасці карткі (CVV2 / CVC2);
  • уздзеяння шкоднаснага праграмнага забеспячэння на мабільнае ўстройства Страхавальніка;
  • спісання сродкаў з рахунку Страхавальніка пры дапамозе:
    • фішынгу, фармінгу, кардынгу вішынгу і іншых аналагічных відаў махлярства;
    • падключэння (перападключэння) трэцімі асобамі Мабільнага банка Страхавальніка на іншае мабільнае ўстройства ;
    • доступу трэціх асоб да Інтэрнэт-банка або Мабільнага банка кліента банка;
    • аплаты па QR-кодзе тавараў, работ і паслуг трэцімі асобамі шляхам правядзення плацяжу пры дапамозе згубленага (украдзенага) мабільнага ўстройства;
    • іншага спосабу, які кваліфікуецца праваахоўнымі органамі як крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі;
  • самастойнага пераводу грашовых сродкаў у выніку махлярскіх дзеянняў (за выключэннем аплаты тавараў/паслуг).

Крадзеж наяўных грошай, знятых у банкамаце або аддзяленні банка

Крадзеж (грабеж або разбой) наяўных грошай на працягу 2-х гадзін з моманту іх зняцця ў банкамаце або аддзяленні банка

Неправамернае афармленне крэдыту на імя Страхавальніка

узнікненне страт кліента банка ў памеры сумы крэдытаў (пазык), а таксама працэнтаў па іх, неправамерна аформленых на імя Страхавальніка ў любым банку Рэспублікі Беларусь, у выніку супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб з выкарыстаннем неправамерна атрыманых трэцімі асобамі персанальных даных Страхавальніка, а таксама расходаў на замену скампраметаваных дакументаў, якія сведчаць асобу

Судовыя выдаткі

непрадбачныя судовыя выдаткі ў выніку супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб, звязаных з атрыманнем крэдыту (пазыкі) у любым банку Рэспублікі Беларусь, на імя Страхавальніка з выкарыстаннем неправамерна атрыманых трэцімі асобамі персанальных даных Страхавальніка.

Пад судовымі выдаткамі разумеюцца выдаткі, здзейсненыя на:

  • аплату дзяржаўнай пошліны пры звароце ў суд;
  • на аплату паслуг прадстаўніка (уключаючы выдаткі на складанне іскавой заявы і іншых дакументаў, звязаных з судовым разборам);
  • іншыя неабходныя судовыя выдаткі і расходы (у адпаведнасці з артыкулам 116 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь)

Страта, крадзеж або паломка карткі

Страта (гібель) карткі, выпушчанай да рахунку ў любым банку Рэспублікі Беларусь у выніку:

а) страты;

б) крадзяжу;

в) выпадковых механічных, тэрмічных пашкоджанняў, размагнічвання;

г) няспраўнай працы банкамата;

д) немагчымасці карыстання карткай у выніку страты ПІН-кода трымальнікам карткі;

е) немагчымасці карыстання карткай у выніку яе кампраметацыі.

Замена скампраметаваных дакументаў

Выдаткі на замену скампраметаваных дакументаў, якія сведчаць асобу Страхавальніка.

Скампраметаванымі прызнаюцца дакументы, якія сведчаць асобу Страхавальніка, даныя якіх апублікаваны (размешчаны) трэцімі асобамі ў адкрытым доступе (уключаючы даныя, апублікаваныя ў сетцы Інтэрнэт).

Крадзеж мабільнага ўстройства / дакументаў / ключоў

Выдаткі па аднаўленні ўкрадзеных афіцыйных дакументаў, ключоў Страхавальніка, а таксама трымальніка карткі:

  • ключы ад асноўнага месца пражывання (дома, кватэры), гаража, транспартнага сродку
  • афіцыйныя дакументы (пашпарт, вадзіцельскія правы і да т.п.)

Крадзеж мабільнага ўстройства трымальніка карткі шляхам крадзяжу, грабяжу, разбою, а таксама гібель (знішчэнне) мабільнага ўстройства ў выніку спробы яго крадзяжу шляхам крадзяжу, грабяжу, разбою.

Крадзеж, пашкоджанне або гібель тавараў

Крадзеж, пашкоджанне або гібель тавару, набытага і аплачанага поўнасцю або ўнясеннем першага плацяжу шляхам выкарыстання застрахаванай карткі, на працягу 90 дзён з моманту набыцця.

Па гэтай рызыцы дагавор дзейнічае на тэрыторыі РБ і толькі ў дачыненні да тавараў, набытых на тэрыторыі РБ у суб’екта гандлю, які зарэгістраваны і ажыццяўляе сваю дзейнасць на тэрыторыі РБ.

Прычыненне шкоды жыццю або здароўю ў выніку няшчаснага выпадку

Прычыненне шкоды жыццю або здароўю Страхавальніка ў выніку няшчаснага выпадку:

  • смерць у выніку няшчаснага выпадку, які адбыўся ў перыяд дзеяння дагавору страхавання;
  • устанаўленне I, II, III груп інваліднасці ў выніку няшчаснага выпадку, які адбыўся ў перыяд дзеяння дагавору страхавання;
  • часовая страта працаздольнасці бесперапынна на працягу 90 і больш каляндарных дзён, у выніку няшчаснага выпадку, які настаў у выніку супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб пры грабяжы, разбоі.

Дадатковыя ўмовы

Застрахаваны ўсе рахункі (у тым ліку электронныя кашалькі) і ўсе карты ўсіх банкаў РБ

Агульная страхавая сума – 15 000 рублёў,

У тым ліку:

  • у дачыненні да фінансаў і маёмасці – 10 000 рублёў
  • у дачыненні да жыцця і здароўя – 5 000 рублёў

Максімальная сума кампенсацыі па рызыцы крадзяжу мабільнага ўстройства – 1000 рублёў

Максімальная сума кампенсацыі па рызыцы самастойнага пераводу грашовых сродкаў у выніку махлярскіх дзеянняў – 1000 рублёў

Тэрмін страхавання – 1 год.

Дагавор страхавання ўступае ў сілу на наступны дзень пасля выплаты ўзносу.

Выключэнні са страхавых выпадкаў пазначаны ў Правілах страхавання.

 

Што рабіць, калі настаў страхавы выпадак

  1. У выпадку страты карты або спісання грашовых сродкаў патэлефануйце на нумар +375-17-299-25-26 і заблакіруйце картку.
  2. Праверце выпіску па рахунку.
  3. Звярніцеся ў найбліжэйшае аддзяленне міліцыі/паліцыі (у краіне знаходжання) і напішыце заяву аб крадзяжы/аграбленні (вазьміце копію заявы з адзнакай аб прыняцці гэтай заявы да разгляду).
  4. У выпадку прычынення шкоды жыццю (смерць) або здароўю (інваліднасць), а таксама іншага, названага ў дагаворы страхавання выпадку, праінфармуйце аб тым, што адбылося, страхавую кампанію любым зручным спосабам: па тэлефоне 7151 (з любога мабільнага на тэрыторыі Беларусі), па гарадскім нумары 8-017-306-51-67 або з дапамогай электроннай пошты claims@kupala.by і выконвайце ўказанні Страхоўшчыка.
  5. Прадастаўце заяву аб страхавым выпадку ў страхавую кампанію «Купала» і прыкладзеце неабходныя дакументы па адрасе г. Мінск, вул. Маякоўскага, 35, а таксама з дапамогай электроннай пошты claims@kupala.by.

Страховые услуги в рамках Добровольного комбинированного страхования рисков владельцев счетов «Защита финансов и здоровья» оказывает ОАО « АСБ Беларусбанк» на основании договора поручения от 14.05.2019 №BY53AKBB38190000269740000000 от имени СБА ЗАСO «Купала» (Совместное белорусско-австрийское закрытое акционерное страховое общество «Купала», 220004 Минск, ул. Немига 40, офис 702, УНП 500048039, специальное разрешение (лицензия) на право осуществления страховой деятельности № 02200/13-00044, срок действия бессрочно, сайт www.kupala.by.).

З умовамі страхавання, уключаючы пералік страхавых выпадкаў, абмежаванні ў страхавым пакрыцці, выключэння са страхавання, парадак вызначэння памеру страхавой выплаты, вы можаце азнаёміцца на сайце страхавой кампаніі www.kupala.by.