Добраахвотнае комплекснае страхаванне хатніх жывёл і звязаных з імі выдаткаў «З клопатам пра гадаванца»

Аформіць ва ўстанове

Dohod_pod_Zachitoi_5

Для кошак і сабак ад 3 месяцаў да 12 гадоў

Распаўсюджваецца на ўкусы кляшчоў

Дзейнічае па ўсім свеце

Нашы гадаванцы – не проста хатнія жывёлы. Яны – паўнапраўныя члены сям’і, сапраўдныя сябры, крыніцы радасці і натхнення. Іх любоў да нас безумоўная, а вернасць не ведае межаў. Праграма добраахвотнага комплекснага страхавання хатніх жывёл і звязаных з імі выдаткаў «З клопатам пра гадаванца» – гэта выдатнае рашэнне для здароўя і дабрабыту братоў нашых меншых.

Калі чатырохногі сябар захварэў, пацярпеў ад неправамерных дзеянняў трэціх асоб або з ім здарыўся няшчасны выпадак, страхавая праграма «З клопатам пра гадаванца» дазволіць кампенсаваць выдаткі на ветэрынарнае абслугоўванне жывёлы, яе транспарціроўку для аказання дапамогі, набыццё прызначаных прэпаратаў і лячэбнага харчавання. Таксама дагавор прадугледжвае пакрыццё выдаткаў, звязаных з пошукам выкрадзенага любімца. Выплаты прызначаюцца і ў тым выпадку, калі гадаванец з-за агрэсіі або непрадбачаных паводзін прычыніў шкоду здароўю або маёмасці іншых людзей.

Умовы страхавання

Страхоўка афармляецца на здаровых кошак ці сабак ва ўзросце ад 3 месяцаў да 12 гадоў, пры гэтым жывёла павінна мець дакумент (напрыклад, сертыфікат аб паходжанні, ветэрынарны пашпарт, ветэрынарная кніжка) або мікрачып ці вытатуіраваны рэгістрацыйны нумар.

Дагавор заключаецца на аднаго гадаванца і дзейнічае ва ўсіх краінах свету на працягу 1 года з дня, наступнага за днём афармлення дагавору.

Якія выдаткі кампенсуюцца

  • Выдаткі на ветэрынарнае абслугоўванне: кансультацыі (у ветэрынарнага ўрача агульнага профілю, вузкіх спецыялістаў, пры неадкладнай ветэрынарнай дапамозе), хірургічныя ўмяшанні, даследаванні (лабараторныя аналізы, рэнтген, УГД, МРТ).
  • Выдаткі па транспарціроўцы жывёлы, якая захварэла або папакутавала, у ветэрынарную клініку і з яе.
  • Выдаткі на прызначаныя ўрачом ветэрынарныя прэпараты і лячэбнае харчаванне.
  • Выдаткі на эўтаназію, крэмацыю, а таксама іншыя звязаныя з пахаваннем жывёлы выдаткі ў выпадку наступлення яе смерці або стану, несумяшчальнага з жыццём, з-за хваробы, няшчаснага выпадка, стыхійнага бедства, неправамерных дзеянняў трэціх асоб.
  • Выдаткі на пошук выкрадзенай жывёлы.
  • Выдаткі, у тым ліку судовыя, якія звязаны з абавязацельствамі, узнікшымі ў выпадку прычынення шкоды здароўю і маёмасці іншых людзей з-за агрэсіўных або непрадбачаных паводзін застрахаванай жывёлы.

Кошт дагавору страхавання

Кошка

Страхавая сума, рублёў

1000

3000

Страхавы ўзнос, рублёў

150,0

450,0

Сабака

Страхавая сума, рублёў

1000

3000

Страхавы ўзнос, рублёў

180,0

540,0

Страхавая сума па дагаворы страхавання ўстанаўлівапецца ў памеры 1000 і 3000 рублёў, у тым ліку па дадатковых выдатках:

  • на пошук (50 рублёў);
  • па дастаўцы (50 рублёў);
  • на лячэбнае харчаванне (120 рублёў);
  • на пахаванне хатняй жывёлы (120 рублёў).

Па дагаворы страхавання ўстанаўліваецца франшыза ў памеры 30% па расходах на ветэрынарнае абслугоўванне па кожным страхавым выпадку, гэта значыць страхавая кампанія пакрые 70% ад выдаткаў, накіраваных на дыягностыку і лячэнне гадаванца ў сувязі з хваробай пры кожным звароце ў ветэрынарную ўстанову.

Як аформіць дагавор страхавання

Каб застрахаваць гадаванца, неабходна звярнуцца ў аддзяленне «Беларусбанка».

Што рабіць пры наступленні страхавога выпадку

Не пазней, чым праз тры працоўныя дні пасля наступлення страхавога выпадку або таго моманту, калі пра яго стала вядома, неабходна асабіста або па пошце звярнуцца ў ЗАСТ «Прамтрансінвест» з пісьмовай заявай аб выплаце страхавой кампенсацыі.

Падрабязная інфармацыя аб парадку звароту да ЗАСТ «Прамтрансінвест» і пералік дакументаў для вырашэння пытання аб страхавой выплаце размешчаны на сайце.

Страхавыя паслугі ў рамках добраахвотнага комплекснага страхавання хатніх жывёл і звязаных з імі выдаткаў «З клопатам пра гадаванца» ААТ «ААБ Беларусбанк» аказвае на падставе дагавору даручэння ад 24.05.2018 № BY44AKBB38190000089520000000 ад імя ЗАСТ «Прамтрансінвест» (спецыяльны дазвол (ліцэнзія) ад 25.03.2004 № 02200/13-00021, тэрмін дзеяння бестэрмінова).