Крэдыт на набыццё жылля па сістэме будзберажэнняў

pokupka-sss

Крэдытны калькулятар Іпатэчныя офісы

Сістэма будаўнічых зберажэнняў – гэта рашэнне Вашай жыллёвай праблемы пры ўмове накаплення часткі ўласных зберажэнняў і атрымання крэдыту на набыццё жылля на выгадных умовах, якая складаецца з двух этапаў:

  • накаплення ўласных зберажэнняў шляхам адкрыцця «Жыллёва-накапляльнага» ўкладу;
  • перыяд крэдытавання.

требования для получения кредита на авто Патрабаванні да заяўнікаў

Крэдыты прадастаўляюцца дзеяздольным  фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць пастаянны даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаным на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў, у тым ліку дасягнуўшым агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.

Грамадзянам, дасягнуўшым агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі або пры ажыццяўленні ім працоўнай дзейнасці – зыходзячы з памеру сярэднямесячнага даходу ад працоўнай дзейнасці за апошнія тры месяцы.

icon3 Умовы крэдытавання

Памер крэдыту:

да 75 % кошту набыцця жылога памяшкання 1

Тэрмін карыстання:

да 20 гадоў 2

Працэнтная стаўка: (усталёўваць па жаданні ўдзельніка пры заключэнні крэдытнага дагавора)

- стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс тры працэнтных пункта (плюс адзін працэнтны пункт, па дагаворах жыллёвых зберажэнняў, заключаных да 01.10.2021)3

або

- сярэднеўзважаная стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за перыяд з месяца заключэння дагавору жыллёвых збережэнняў па месяц, які папярэднічае месяцу заключэння крэдытнага дагавору, павялічаная на тры працэнтных пункта (плюс адзін працэнтны пункт, па дагаворах жыллёвых зберажэнняў, заключаных да 01.10.2021)

Парадак выплаты працэнтаў:

шляхам унясення раўнамерных узносаў у перыяд пагашэння

Спосаб прадастаўлення крэдыту:

безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб-прадаўцоў жылых памяшканняў (іх прадстаўнікоў – фізічных асоб), адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк», або на рахункі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, адкрытыя ў банках, ажыццяўляючых іх разлікова-касавае абслугоўванне

Забеспячэнне:

  • па крэдыце на набыццё жылога памяшкання
    паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы), заклад (іпатэка) нерухомай маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы, не абцяжаранай правамі трэціх асоб і арыштамі, закладам (іпатэкай) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2020 № 130 «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні» (далей – Указ №130), акрамя закладу долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне, рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту.
  • па крэдыце на набыццё долі (доляў) у праве ўласнасці на адно жылое памяшканне ў мужа(жонкі) і сваякоў (дзеці, бацькі, родныя браты, сёстры), у якім адна або некалькі з доляў належыць удзельніку на праве ўласнасці
    паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы).
  • у выпадку наяўнасці льготнага крэдыту на набыццё жылога памяшкання ў адпаведнасці з заканадаўствам або крэдыту з выкарыстаннем субсідый на яго пагашэнне згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2017 № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў», а таксама пры наяўнасці дзеючага крэдытнага дагавору на набыццё гэтага жылога памяшкання з прыняццем у забеспячэнне вяртання крэдыту закладу (іпатэкі) згодна з Указам № 130
    паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы), заклад (іпатэка) нерухомай маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы, не абцяжаранай правамі трэціх асоб і арыштамі, і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам, акрамя закладу (іпатэкі) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання згодна з Указам № 130, закладу долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне, закладу рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту.

1 Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з велічыні грашовых сродкаў, вызначаных па выніках ашчаднага этапу, з улікам крэдытаздольнасці ўдзельніка і магчымасці прыняцця (дастатковасці) прапанаванага спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

2 Пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце ажыццяўляецца з наступнага месяца пасля прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту).

3 Пры змяненнi стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь налічэнне працэнтаў з дня яе змянення ажыццяўляецца зыходзячы з памеру нанава устаноўленай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Права ўдзельніка на атрыманне крэдыту ўзнікае пасля выканання ім умоў дагавору жыллёвых зберажэнняў пасля заканчэння ашчаднага этапу, на працягу якога ажыццяўлялася накапленне і захоўванне грашовых сродкаў.

Атрымаць крэдыт можна на працягу аднаго года з дня заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу.

У рамках аднаго дагавору жыллёвых зберажэнняў ўдзельнік можа пабудаваць (набыць) толькі адно жылое памяшканне (некалькіх доляў у праве ўласнасці на адно жылое памяшканне).

Пры прадастаўленні крэдыту на фінансаванне нерухомасці фізічным асобам, якія атрымліваюць фінансавую дапамогу дзяржавы на пагашэнне раней атрыманых крэдытаў у адпаведнасці з заканадаўствам, магчыма правядзенне ацэнкі плацежаздольнасці з улікам памеру штомесячна аказваемай фінансавай дапамогі пры ўмове прадстаўлення заяўнікам дакумента, які пацвярджае яе аказанне з пазначэннем памеру штомесячна аказваемай фінансавай дапамогі.

У выпадку, калі ўдзельнік мае права на атрыманне льготнага крэдыту на будаўніцтва (набыццё) жылога памяшкання ў адпаведнасці з заканадаўствам або крэдыту на будаўніцтва (набыццё) жылога памяшкання з выкарыстаннем субсідыі, сукупны памер ільготнага крэдыту або крэдыту з выкарыстаннем субсідыі, сродкаў, накіраваных удзельнікам на будаўніцтва (набыццё) жылога памяшкання з розных крыніц, у тым ліку з укладу «Жыллёва-накапляльны», уключаючы капіталізаваныя працэнты на дату закрыцця ўкладу, і крэдыту ў рамках сістэмы будаўнічых зберажэнняў не можа перавышаць кошт будаўніцтва (набыцця) жылога памяшкання.

icon4 Перавагі крэдыту

  • Удзельнік сістэмы, назбіраўшы сродкі, можа перадаць сваё права на атрыманне крэдыту іншай асобе (якая з’яўляецца членам сям’і і (або) блізкім сваяком удзельніка, а таксама блізкім сваяком мужа (жонкі) удзельніка, якая не дасягнула агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту або атрымлівае пенсію і працягвае ажыццяўляць працоўную дзейнасць);
  • Выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам ажыццяўляецца раўнамернымі ўзносамі, што дазваляе планаваць выдаткі сямейнага бюджэту на працяглы перыяд часу;
  • Крэдыт прадастаўляецца незалежна ад патрэб у паляпшэнні жыллёвых умоў;
  • Мноства зручных спосабаў пагашэння крэдыту (у тым ліку ў інфакіёсках банка, праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг", паслугу "М-банкінг", Аўтааплата);
  • Афармленне крэдыту грамадзянам, якія атрымліваюць заработную плату (пенсію) ва ўстановах банка магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах;
  • Магчыма набыццё ў сваякоў долі (доляў) у праве ўласнасці на адно жылое памяшканне, у якім адна або некалькі з доляў належыць удзельніку на праве ўласнасці.

icon1 Неабходныя дакументы

  • Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (Крэдытаатрымальніка) (паручыцеля) (для агляду і вызначэння праваздольнасці);
  • даведкі аб даходах фізічнай асобы для атрымання крэдыту, афармлення паручыцельства [1];
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Згода на прадастаўленне крэдытнай справаздачы можа быць аформлена Заяўнікам у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца заяўнікам у Банк самастойна;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС;
  • звесткі для вызначэння памеру крэдыту па дагаворы жыллёвых зберажэнняў (па даручэнні ўдзельніка сістэмы гэтыя звесткі работнік аддзела іпатэчнага крэдытавання можа атрымаць у аддзеле суправаджэння ўстановы банка);
  • дагавор куплі-продажу, натарыяльна або рэгістратарам засведчаны і зарэгістраваны ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй (дагавор, зарэгістраваны ў сельскім выканаўчым камітэце, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такі дагавор лічыцца заключаным, або пратакол (выпіска з пратакола) аб выніках публічных таргоў (аўкцыёнаў). У дагаворы куплі-продажу, пратаколе (выпісцы з пратакола) аб выніках публічных таргоў (аўкцыёнаў) павінны быць прадугледжаны тэрміны канчатковага разліку па дагаворы [2].

[1] «Тэрмін дзеяння даведак – 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдала такую даведку».

[2] Пры прадастаўленні крэдыту на набыццё жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне), разгляд пытання аб выдачы крэдыту магчымы пры прадастаўленні Заяўнікам папярэдняга дагавору куплі-продажу.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова

  • копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад’яўленнем арыгіналаў;
  • звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальнік;
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам);
  • калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку, або пры адсутнасці паступлення грашовых сродкаў на яго, павінна быць прадастаўлена падатковая дэкларацыя за апошні справаздачны перыяд;
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў аб падлічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені (выпіска прадастаўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, які з’яўляецца плацельшчыкам адзінага падатку).

* Для вызначэння крэдытаздольнасці індывідуальнага прадпрымальніка, выдаткаў на вядзенне бізнесу і іншых паказчыкаў банк можа запытаць прадстаўленне падатковай дэкларацыі (разліку) за апошні справаздачны перыяд, уліковых форм вядзення ўліку даходаў, расходаў і гаспадарчых аперацый, плацежных і іншых дакументаў.

Рамеснікі, фермеры і асобы, якія ажыццяўляюць іншую дзейнасць, не патрабуючую рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, дадаткова прадастаўляюць:

  • паведамленне аб прысваенні УНП устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці)
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за тры апошнія месяцы, (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі рамеснік/фермер працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам);
  • звесткі аб даходах за тры апошнія месяцы.

Дакументы, якія прадастаўляюцца пры забеспячэнні выканання абавязацельстваў па крэдыце закладам (іпатэкай) нерухомай маёмасці

  • выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй аб адсутнасці абцяжарання правамі трэціх асоб і арыштаў на прадмет закладу
  • обязательная независимая оценка стоимости предмета залога (не предоставляется в случаях предоставления в залог (ипотеку) реконструируемого (реконструированного) с привлечением кредита жилого помещения в силу законодательства; реконструируемого (приобретаемого) с привлечением кредита жилого помещения)
  • Рэкамендаваны пералік выканаўцаў незалежнай ацэнкі

Пры прадастаўленні ў заклад (іпатэку) аднакватэрнага жылога дома з адначасовай іпатэкай па тым жа дагаворы зямельнага ўчастка, на якім ён знаходзіцца, або часткі гэтага ўчастка, якая функцыянальна забяспечвае закладваемы аб'ект, або належнага залогадавальніку права арэнды гэтага ўчастка або яго адпаведнай часткі - у выніках ацэнкі павінен быць выдзелены кошт зямельнага ўчастка (права арэнды зямельнага ўчастка).

З мэтай атрымання крэдыту ўдзельнік звяртаецца ў аддзел іпатэчнага крэдытавання (у тым ліку да работніка на працоўным месцы з аддаленым доступам).