- Крэдытаванне юрыдычных асоб
- Партнёрская праграма банка «Мост»
- Авердрафтнае крэдытаванне, мікракрэдыты
- Гарантыі і паручыцельствы, факторынгавыя аперацыі
- Склад пакета дакументаў для атрымання крэдыту
- Крэдыты на аплату страхавых узносаў
- Пералік прыкмет фінансавай няўстойлівасці і негатыўнай інфармацыі
ААТ "ААБ Беларусбанк" аказвае шырокі спектр паслуг у галіне крэдытавання юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў:
- прадастаўляе крэдыты юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам (у тым ліку нанава створаным суб'ектам малога прадпрымальніцтва) на кароткатэрміновай і доўгатэрміновай аснове,
- авердрафтнае крэдытаванне
- прадастаўленне мікракрэдытаў па спрошчанай схеме
- па даручэнні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ААТ «ААБ Беларусбанк» выдае гарантыі і паручыцельствы як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце,
- ажыццяўляе аперацыі ўнутранага факторынгу і г.д.
Банкі ў сілу заканадаўства абавязаны прадстаўляць у Крэдытны рэгістр звесткі, якія ў іх маюцца і ўваходзяць у склад крэдытнай гісторыі.
Крэдытны рэгістр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь - аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне карыстальнікам крэдытных справаздач, якія ўтрымліваюць звесткі аб выкананні абавязацельстваў па дагаворах на ажыццяўленне актыўных банкаўскіх аперацый.
Суб'ект крэдытнай гісторыі мае права атрымаць сваю крэдытную гісторыю і аспрэчыць змешчаныя ў ёй звесткі. Крэдытная справаздача прадастаўляецца па яго заяве на атрыманне крэдытнай справаздачы без выплаты ўзнагароджання адзін раз на працягу каляндарнага года і неабмежаваную колькасць разоў на працягу каляндарнага года за ўзнагароджанне.
Крэдытныя справаздачы прадастаўляюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь Карыстальніку ў дзень яго падачы запыту на падставе пісьмовых згод на прадастаўленне крэдытных справаздач, аформленных згодна з дадаткамі 6, 7 да Пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27.05.2009 №67 «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач».
Крэдытныя справаздачы могуць быць атрыманы ў структурных падраздзяленнях Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, указаных ніжэй.
СПІС
месцаў прадастаўлення крэдытных справаздач
Найменне структурнага падраздзялення |
Адрас |
Спецыялізаванае ўпраўленне |
вул. Каліноўскага, 72а |
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па гораду Мінску і Мінскай вобласці |
вул. Талстога, 6 |
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці |
вул. Леніна, 9 |
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці |
вул. Леніна, 17 |
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці |
вул. Савецкая, 9 |
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці |
вул. Карбышава, 17 |
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці |
вул. Ленінская, 50 |