Клуб «Персона» Visa Infinite

мані-бэк да 3 %
1% пры разліках у арганізацыях гандлю (сэрвісу) па ўсім свеце
да 3% пры разліках у арганізацыях-партнёрах банка

зняцце наяўных грошай без камісіі па рахунках у BYN
у банкаматах іншых банкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на суму 1500 бел. руб. у месяц  У банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк зняцце наяўных грашовых сродкаў без спагнання камісіі не абмяжоўваецца лімітам сумы

пераводы без камісіі на карткі банка
у каналах ДБА банка

 


visa

4 гады
тэрмін дзеяння

BYN, USD, EUR, RUB
валюта рахунку


Паслугі і сэрвісы, якія прадастаўляюцца членам Клуба «Персона»

Аформіць картку  Visa Infinite Клуба «Персона» могуць фізічныя асобы – рэзідэнты/нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 14 гадоў.

З асаблівасцямі адкрыцця бягучых рахункаў з выкарыстаннем картак на імя непаўналетніх з 14 да 18 гадоў можна азнаёміцца тут.

Прэміяльныя прадукты

Персанальнае абслугоўванне

 прадастаўляецца на падставе дагавору на персанальнае банкаўскае абслугоўванне ў рамках Клуба «Персона»

 

Выключна для Членаў Клуба «Персона» прадастаўляецца эксклюзіўная магчымасць скарыстацца паслугай персанальнага банкаўскага абслугоўвання ў ААТ «ААБ Беларусбанк».

Персанальнае банкаўскае абслугоўванне Членаў Клуба «Персона» прадастаўляецца на падставе дагавору і ўключае ў сябе наступныя паслугі:

  • Прадастаўленне персанальнага менеджара.
  • Абслугоўванне ў VIP-зонах банка ў зручны час у рамках устаноўленага рэжыму працы з кліентамі.
  • Арганізацыя абслугоўвання ў зручны час у рамках устаноўленага рэжыму працы падраздзялення банка з кліентамі.
  • Арганізацыя прыярытэтнага абслугоўвання ў падраздзяленнях банка, у якіх ёсць такая магчымасць, з папярэднім узгадненнем часу наведвання з персанальным менеджарам.
  • Падрыхтоўка дакументаў, неабходных для ажыццяўлення аперацый.
  • Суправаджэнне пры правядзенні аперацый.
  • Падбор неабходных банкаўскіх прадуктаў і паслуг зыходзячы з індывідуальных запытаў і патрэб.
  • Забеспячэнне інфармацыйнымі матэрыяламі аб прадуктах і паслугах банка.
  • Інфармаванне (па тэлефоне і/або электроннай пошце, і/або іншых каналах сувязі) аб актуальным стане рахункаў; аб набліжэнні тэрмінаў вяртання ўкладаў (дэпазітаў) па адпаведных дагаворах банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), тэрміну заканчэння дзеяння банкаўскіх плацежных картак, даверанасцяў, засведчаных банкам, тэрмінаў выканання крэдытных абавязацельстваў; аб дастатковасці сродкаў на рахунку для выканання даручэнняў кліента, неабходнасці своечасовага пераафармлення дакументаў і правядзення плацяжу.

Таксама для блізкіх людзей Членаў Клуба «Персона» (муж(жонка), дзеці, бацькі, браты і сёстры) персанальнае абслугоўванне можа аказвацца ў частцы прадастаўлення наступных паслуг:

  • абслугоўвання ў VIP-зонах банка;
  • атрымання інфармацыі (па тэлефоне і/або электроннай пошце, і/або іншых каналах сувязі) уладальніка рахунку (плацежнай карткі і інш.) аб набліжэнні тэрмінаў вяртання аформленых на іх імя ўкладаў (дэпазітаў) па адпаведных дагаворах банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), тэрміну заканчэння дзеяння банкаўскіх плацежных картак, даверанасцей, засведчаных банкам, тэрмінаў выканання крэдытных абавязацельстваў;
  • суправаджэння персанальным менеджарам пры правядзенні аперацый і пры неабходнасці іншых паслуг.

Пералік VIP-зон

Пры асабістай сустрэчы, у зручны для Вас час, мінаючы чэргі, Вы зможаце вырашыць усе пытанні, звязаныя з банкаўскім абслугоўваннем у падраздзяленнях банка, размешчаных па адрасе:

  • г. Мінск, вул. Раманаўская Слабада, 9;
  • г. Мінск, вул. Кісялёва, 17-58;
  • г. Мінск, вул. Даўгабродская,1;
  • г. Мінск, вул. Сурганава, 47а;
  • г. Мінск, вул. Варанянскага, 7а;
  • г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 56;
  • г. Брэст, вул. Маскоўская,202;
  • г. Віцебск, вул. Смаленская, 9а-1;
  • г. Гомель, пр. Леніна,19;
  • г. Гродна, вул. Ажэшка, 4;
  • г. Магілёў, вул. Першамайская, 71а-2.

Якасны сэрвіс

Скідкі на паездкі ў таксі Bavaria.

Кансьерж-сэрвіс.

Служба Падтрымкі Кліентаў (GCAS). Экстраная дапамога падчас замежных паездак у выпадку страты або крадзяжу карты.

Страхаванне ўсёй сям’і ад Visa (муж/жонка і дзеці (да 5 чалавек)). Максімальная сума страхавога пакрыцця – 2,5 млн. USD.

Звярніце ўвагу: Каб страхоўка пачала дзейнічаць, неабходна аплаціць транспарт і/або пражыванне прэміяльнай картай Visa Infinite (пры гэтым імя на карце павінна супадаць з іменем на білетах і/або пры браніраванні жылля).

Наведванні Business- і Lounge- залаў аэрапортаў па ўсім свеце.New

Прыярытэтны сэрвіс Visa у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» - неабмежаваная колькасць разоў.

Сэрвіс Fast Track International.

Кампенсацыя затрымкі рэйса і багажа. Кампенсацыя пры затрымцы рэйса або багажа больш, чым на 4 гадзіны.

Абарона пакупак на працягу 365 дзён з моманту пакупкі.

Бясплатны роўмінгавы пакет аб’ёмам 3 гігабайты, які дзейнічае ў 127 краінах свету.

Акцыі кампаніі Visa для прэміяльных карт

Предложение действительно до 30.11.2023

Прывілеі

  • Вяртанне грашовых сродкаў (мані-бэк):
    • 1% пры разліках картай па ўсім свеце – максімальная сума выплаты 100 BYN у месяц;
    • да 3% пры разліках у арганізацыях гандлю (сэрвісу) па партнёрскай праграме банка.
  • Праграма лаяльнасці «Моцная картка» ў рамках сэрвісу «Камплімент ад банка» ў сістэмах Інтэрнэт- і М-банкінг.
  • Зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах банкаў Рэспублікі Беларусь*:
    • па картках, аформленых да рахункаў у BYN на суму аперацый 1500 BYN у месяц – без камісіі, на суму аперацый звыш 1500 BYN – камісія складае 1%;
    • па картках, аформленых да рахункаў у RUB/USD/EUR камісія – 1%.
  • Памер узнагароджання за аперацыі зняцця наяўных грошай у банкаматах банкаў-нерэзідэнтаў – 1 %.
  • Прыярытэтны званок у Кантакт-цэнтр Банка.

* - камісія не спаганяецца пры зняцці наяўных грошай у банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк ».

Дадатковыя перавагі, уключаныя ў кошт абслугоўвання:

  • Грашовыя пераводы ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка на любыя карткі ААТ «ААБ Беларусбанк».
  • SMS-апавяшчэнне аб расходных і прыходных аперацыях.
  • Пакеты паслуг «Поўны» і «Базавы» ў дадатку M-Belarusbank.
  • Паслуга па змене ПІН-кода.
  • SMS-апавяшчэнне аб заканчэнні тэрміну дзеяння карткі.
  • Прадастаўленне ва ўстанове банка выпіскі па рахунку кліента, адкрытым у рамках Клуба, на папяровым носьбіце за любы перыяд.
  • Афармленне даведкі аб наяўнасці рахунку і астатку сродкаў на ім на рускай мове.

Банк мае права ў аднабаковым парадку змяніць пералік уключаных сэрвісаў і ўмовы іх прадастаўлення. Аб названых змяненнях банк інфармуе шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на сайце банка – belarusbank.by

 

Узнагароджанне за абслугоўванне карткі Visa Infinite (тэрмін дзеяння 4 гады)

Назва аперацыі

Памер узнагароджання для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь

Памер узнагароджання для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь

Заўвага

Абслугоўванне карткі Visa Infinite Клуба "Персона" тэрмінам дзеяння 4 гады

пры афармленні ва ўстанове Банка

250,00 бел. руб.
пры афармленні
40,00 бел. руб.
штомесячна

300,00 бел. руб.
пры афармленні
40,00 бел. руб.
штомесячна

Узнагароджанне за абслугоўванне карткі, якое выплачваецца штомесячна, не спаганяецца ў месяцы, у якім аб'ём адлюстраваных па рахунку безнаяўных аперацый аплаты з выкарыстаннем карткі(ак) або яе (іх) рэквізітаў у АГС (за выключэннем АГС, якім прысвоены МСС-коды: 9402, 4900, 4814, 4829, якія пачынаюцца з лічбы 6) складае 3500,00 бел. руб. (1650 адзінак валюты або 95000 расійскіх рублёў) і больш. Аб'ём безнаяўных аперацый памяншаецца на аб'ём аперацый вяртання пакупкі і адмен аперацый аплаты, адлюстраваных па рахунку кліента ў перыяд, за які ажыццяўляецца разлік ўзнагароджанняознаграждения

пры афармленні праз Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, сайт Банка, кантакт-цэнтр, інфакіёск

220,00 бел. руб.
пры афармленні
40,00 бел. руб.
штомесячна

 

Узнагароджанне за абслугоўванне карткі, якое выплачваецца штомесячна, не спаганяецца ў месяцы, у якім аб'ём адлюстраваных па рахунку безнаяўных аперацый аплаты з выкарыстаннем карткі(ак) або яе (іх) рэквізітаў у АГС (за выключэннем АГС, якім прысвоены МСС-коды: 9402, 4900, 4814, 4829, якія пачынаюцца з лічбы 6) складае 3500,00 бел. руб. (1650 адзінак валюты або 95000 расійскіх рублёў) і больш. Аб'ём безнаяўных аперацый памяншаецца на аб'ём аперацый вяртання пакупкі і адмен аперацый аплаты, адлюстраваных па рахунку кліента ў перыяд, за які ажыццяўляецца разлік ўзнагароджання

1 у выпадку нявыплаты ўзнагароджання за абслугоўванне карткі, якая падлягае штомесячнай (штогадовай) выплаце, у тэрмін, прадугледжаны дагаворам аб выкарыстанні карткі, ажыццяўляецца аўтаматычная блакіроўка карткі шляхам пастаноўкі яе ў стоп-ліст. Адмена блакіроўкі магчыма пры ўмове пагашэння кліентам сумы запазычанасці па ўліку пратэрмінаванай і тэрміновай запазычанасці. Пасля выключэння карткі са стоп-ліста налічэнне ўзнагароджання за абслугоўванне карткі ажыццяўляецца з месяца, у якім адноўлена абслугоўванне карткі (адмена блакіроўкі карткі).

 

Поўны пералік памераў узнагароджанняў па картках

Стаць членам Клуба «Персона» Аформіць картку

*Выявы картак, размешчаных на карпаратыўным сайце, а таксама на лэндзінгавых старонках Клубаў выкарыстоўваюцца ў мэтах азнаямлення і могуць мець нязначныя адрозненні ад атрыманых кліентамі банка