ААТ «ААБ Беларусбанк» займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку інвестыцыйна-банкаўскіх паслуг Рэспублікі Беларусь. У актыве банка шэраг паспяхова рэалізаваных здзелак, звязаных з прыцягненнем фінансавання, зліцця і паглынання, рэструктурызацыяй бізнесу і кансультаваннем вядучых айчынных кампаній. Адным з ключавых праектаў стаў удзел у жніўні 2010 года ў якасці са-арганізатара дэбютнага размяшчэння еўрааблігацый Рэспублікі Беларусь на суму 1 млрд. долараў ЗША. Сярод апошніх рэалізаваных праектаў - арганізацыя прыцягнення пазыковага фінансавання для буйнейшых рознічных гандлёвых сетак «Еўраопт» і «Рублёўскі», а таксама кампаніі «КонтэСпа».
ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляецца афіцыйным партнёрам Франкфурцкай фондавай біржы і Варшаўскай фондавай біржы.
Лідзіруючыя пазіцыі банка пацвярджаюцца неаднаразовым прызнаннем ААТ «ААБ Беларусбанк» лепшым банкам Рэспублікі Беларусь у профільных намінацыях міжнародных фінансавых выданняў EMEA Finance і Global Finance, інфармацыйнага агенцтва Cbonds.
У рамках інвестыцыйна-банкаўскіх паслуг Беларусбанк прапануе:
- Каштоўныя паперы банка для юрыдычных асоб
- Арганізацыю прыцягнення фінансавання з выкарыстаннем каштоўных папер
- Дэпазітарнае абслугоўванне
- Куплю і продаж каштоўных папер (брокерскае абслугоўванне)
- Давернае кіраванне грашовымі сродкамі
- Брокерскае абслугоўванне
- Куплю або продаж бізнесу (здзелкі зліцця і паглынання)
Выбіраючы ААТ «ААБ Беларусбанк», вы можаце разлічваць на:
- вялікі вопыт працы на рынку;
- высокакваліфікаваных спецыялістаў па каштоўных паперах;
- комплексны падыход да аказання паслуг, поўнае суправаджэнне ў рамках рэалізацыі праекта;
- гібкую сістэму ўзнагароджанняў;
- перавагі выкарыстання буйнейшай у краіне сеткі пунктаў продажаў.
Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) № 02200/5200-1246-1089 на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавай дзейнасці па каштоўных паперах, выдадзеная Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь 10.04.1996.