Добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў «З клопатам пра блізкіх»

Аформіць на сайце Аформіць ва ўстанове Аформіць у Інтэрнэт-банкінге

Dohod_pod_Zachitoi_5
1_300321icon

Аптымальны выбар праграм для сям’і

2_300321icon

Уключана рызыка COVID-19

3_300321icon

Надзейная фінансавая абарона пры траўмах,
апёках і іншых выпадках, якія наносяць шкоду здароўю

3_300321icon

Распаўсюджваецца на траўмы,
атрыманыя пры займанні спортам

Праграма «З клопатам пра блізкіх» дазволіць набыць упэўненасць і фінансавую абарону на выпадак розных непрадбачных акалічнасцей, звязаных са здароўем і жыццём сям’і і дзяцей, а іменна атрымаць сродкі на лячэнне і аднаўленне пасля траўм і захворванняў.

Варыянты страхавання

«Для Вас» Можаце быць застрахаваныя вы ці іншая асоба ва ўзросце ад 18 гадоў.
«Для дзяцей» У адным полісе могуць быць застрахаваны дзеці і ўнукі ва ўзросце не старэй за 18 гадоў.
«Для бацькоў» У адным полісе могуць быць застрахаваны вашы бацькі.
«Для сям’і» У адным полісе могуць быць застрахаваны ўсе члены сям’і, уключаючы дарослых ад 18 гадоў і дзяцей не старэй за 18 гадоў.

Страхавая паслуга «З клопатам пра блізкіх» уключае дадатковую фінансавую абарону ў выпадках захворвання на інфекцыю, выкліканую каранавірусам COVID-19.

Выплата пры захворванні на інфекцыю, выкліканую каранавірусам (у т.л. COVID-19), у залежнасці ад тэрміну лячэння складае ад 2% да 20%. У выпадку лячэння ў амбулаторных умовах тэрмінам да 15 дзён уключна пры адсутнасці лячэння ў стацыянарных умовах выплата па каранавіруснай інфекцыі не ажыццяўляецца.

Аформіць страхавую праграму «З клопатам пра блізкіх» можна ў любым аддзяленні банка па ўсёй краіне

Кошт дагавору страхавання пры афармленні ў аддзяленні банка

«Для Вас»

 

Страхавая сума, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 39,90 66,50 93,10 133,00
Страхавы ўзнос пры правядзенні рэкламнай акцыі (з 05.08.2024 па 30.09.2024), рублёў - - 84,00 120,00
Страхавы ўзнос для трымальнікаў карты #можнаўсё, рублёў 33,90 56,50 79,10 113,00
 
«Для дзяцей» Агульная страхавая сума на ўсіх застрахаваных асоб, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 60,90 101,50 142,10 203,00
Страхавы ўзнос пры правядзенні рэкламнай акцыі (з 05.08.2024 па 30.09.2024), рублёў - - 128,10 183,00
Страхавы ўзнос для трымальнікаў карты #можнаўсё, рублёў 51,90 86,50 121,10 173,00
 
«Для бацькоў» Агульная страхавая сума на ўсіх застрахаваных асоб, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 105,6 176 246,4 352
Страхавы ўзнос для трымальнікаў карты #можнаўсё, рублёў 89,7 149,5 209,3 299
 
«Для сям’і» Агульная страхавая сума на ўсіх застрахаваных асоб, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 90,30 150,50 210,70 301,00
Страхавы ўзнос для трымальнікаў карты #можнаўсё, рублёў 76,80 128,00 179,20 256,00

Тэрмін страхавання — 1 год.

Кошт дагавору страхавання пры афармленні анлайн

«Для Вас»

Страхавая сума, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 36 60 84 120
 
«Для дзіцяці» Страхавая сума, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 37,5 62,5 87,5 125
 
«Для дзяцей» Агульная страхавая сума на ўсіх застрахаваных асоб, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 54,9 91,5 128,1 183
 
«Для бацькоў» Агульная страхавая сума на ўсіх застрахаваных асоб, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 95,1 158,5 221,9 317
 
«Для сям’і» Агульная страхавая сума на ўсіх застрахаваных асоб, рублёў 3 000 5 000 7 000 10 000
Страхавы ўзнос, рублёў 81,3 135,5 189,7 271

Як аформіць дагавор страхавання

Як аформіць дагавор страхавання анлайн

  1. Выберыце страхавую паслугу і суму страхавой абароны
  2. Праверце інфармацыю пра сябе і застрахаваных асоб
  3. Пасля азнаямлення з прапановай (афертай) і правіламі страхавання аплаціце страхавую паслугу плацежнай банкаўкай картай
  4. Атрымайце паведамленне аб заключэнні дагавору страхавання на электронную пошту
Дагавор страхавання заключаецца ў пісьмовай форме на падставе прапановы (аферты) шляхам абмену дакументамі з дапамогай электроннай сувязі, якія могуць быць адноўлены на папяровым носьбіце і прызнаюцца роўнымі па юрыдычнай сіле адпаведным папяровым дакументам, афармляемым пры ажыццяўленні аналагічных аперацый ва ўстанове банка асабіста кліентам, і параджаюць аналагічныя ім правы і абавязкі бакоў.

Або звярніцеся ў зручную для Вас установу ААТ «ААБ Беларусбанк».

Выпадкі, якія падпадаюць пад дзеянне страхавой абароны

Страхавым выпадкам з’яўляецца факт прычынення шкоды жыццю, здароўю Застрахаванай асобы ў выніку няшчасных выпадкаў, якія выклікалі:

  • часовае расстройства здароўя;
  • пастаяннае расстройства здароўя (у тым ліку інваліднасць);
  • сыход з жыцця.

Страхаванне распаўсюджваецца на наступныя выпадкі:

  • траўмы, у тым ліку атрыманыя пры займанні спортам;
  • захворванне на інфекцыю, выкліканую каранавірусам COVID-19;
  • пападання іншародных прадметаў у органы або тканкі;
  • апёкі (за выключэннем сонечных), адмарожванні (абмарожанні), паражэнні электрычным токам (у тым ліку маланкай);
  • вострыя атручванні хімічнымі рэчывамі і саставамі (прамысловымі і бытавымі), лекамі, ядавітымі раслінамі і грыбамі;
  • укусы ядавітых змей і ядавітых насякомых (у тым ліку пчол, вос, шмялёў);
  • і іншыя няшчасныя выпадкі.

Што рабіць пры наступленні падзеі, якая можа быць прызнана страхавым выпадкам?

  1. Звярнуцца ў арганізацыю аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі.
  2. Не пазней за 45 каляндарных дзён з дня наступлення падзеі звярнуцца з заявай аб выплаце страхавога забеспячэння ў страхавую арганізацыю.
    Калі застрахаваная асоба з’яўляецца непаўналетняй, заява падаецца ад імя яе законнага прадстаўніка (аднаго з бацькоў).
  3. Прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, пасведчанне аб заключэнні шлюбу і г.д.), даведку або выпіску з амбулаторнай карты (гісторыі хваробы) хворага, выдадзеныя ўстановай аховы здароўя, з пазначэннем даты дакумента.
  • Падаць заяву можна любым зручным для Вас спосабам з ніжэйпералічаных:
  • Асабіста, наведаўшы офіс страхавой арганізацыі (Урэгуляванне страт (promtransinvest.by)). Пры асабістай падачы заявы ў офісе Вам прадаставяць бланк заявы і зробяць копіі з дакументаў.
  • У залежнасці ад характару падзеі могуць таксама спатрэбіцца і іншыя дакументы.
  • Па пошце. Для гэтага спампуйце бланк заявы (форму заявы можаце спампаваць на сайце Прамтрансінвест - страхаванне будучыні (promtransinvest.by)) і ўласнаручна запоўніце яго ў адпаведнасці з узорам. Дадаткова неабходна спампаваць і запоўніць згоду на апрацоўку персанальных даных.
  • Заява і прыкладаемыя да яе дакументы (пералік ніжэй) вышліце поштай на адрас: 220026, г. Мінск, вул. Пляханава 8, ЗАСТ «Прамтрансінвест».

Страхавыя паслугі ў рамках Добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў «З клопатам пра блізкіх» аказвае «Беларусбанк» на падставе дагавору даручэння ад 24.05.2018 № BY44AKBB38190000089520000000 ад імя ЗАСТ «Прамтрансінвест» (спецыяльны дазвол (ліцэнзія) ад 25.03.2004 № 02200/13-00021, тэрмін дзеяння - бестэрмінова). З умовамі страхавання, уключаючы пералік страхавых выпадкаў, абмежаванні ў страхавым пакрыцці, выключэнні са страхвання, парадак вызначэння страхавой сумы і памеру страхавой выплаты (уключаючы ліміты адказнасці) вы можаце азнаёміцца тут.

Архіў дакументаў