Партнёрскія праграмы
Заводзь свой бізнес
Крэдытаванне набыцця тавараў (работ, паслуг) фізічнымі асобамі
Банкастрахаванне
Дэпазітарнае абслугоўванне
Самы буйны дэпазітарый у краіне — дэпазітарый «Беларусбанка» — прадастаўляе кліентам паслугі:
- дэпазітарнага абслугоўвання эмітэнта каштоўных папер
- уліку каштоўных папер, прадстаўлення выпіскі аб стане рахунку «дэпо»
- рэгістрацыі здзелак з каштоўнымі паперамі
- правядзення аперацый, звязаных з залогам каштоўных папер
- дэпазітарнага абслугоўвання давернага кіраўніка
Для адкрыцця рахунку «дэпо»
Кліентам банка:
- форма заявы для юрыдычных асоб
- форма заявы для кампаніі-эмітэнта каштоўных папер
Для кампаній, не кліентаў банка, дадаткова трэба падаць:
- копію пасведчання аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы
- копію Статута
- картку з узорамі подпісаў асоб, якія маюць права распараджацца рахункам «дэпо», і адбітка друку ўладальніка рахунку «дэпо»
- апытальнік кліента
Брокерскае абслугоўванне
Наш банк аказвае кліентам пасрэдніцкія паслугі пры здзяйсненні аперацый з каштоўнымі паперамі ў гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы і на пазабіржавым рынку.
Для заключэння дагавора на брокерскае абслугоўванне кліент можа звярнуцца ў любую кропку брокерскай абслугоўвання. Заключэнне дагавора ажыццяўляецца з выкарыстаннем механізму публічнай аферты і яе акцэпту — прыняцця кліентам прапановы банка заключыць дагавор. З умовамі прадастаўлення брокерскіх паслуг нашым банкам можна азнаёміцца тут.
Дакументы, неабходныя для заключэння дагавору на брокерскае абслугоўванне:
- дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка кліента
- даверанасць прадстаўніка кліента
- дакументы для адкрыцця рахунку «дэпо» ў дэпазітарыі «Беларусбанка», калі яго няма — адкрываецца адначасова з заключэннем дагавора на брокерскае абслугоўванне для ўліку каштоўных папер.
Корпоративные облигации, реализуемые банком
Дзяржаўныя бездакументарныя аблігацыі
Улічваючы заканадаўчыя абмежаванні па куплі акцый банкам-дэпазітарыем, пры намеры кліента купіць акцыі неабходна папярэдне ўдакладніць, ці не з'яўляецца іх эмітэнт кліентам дэпазітарыя «Беларусбанка» па тэлефонах (017) 309 01 57, 309 09 20 або на сайце Рэспубліканскага цэнтральнага дэпазітарыя каштоўных папер.