Навіны банка і прэс-рэлізы
12.04.2019

Сайт банка ўдастоены інтэрнэт-прэміі «ТІБО»

У конкурсе на лепшы айчынны інтэрнэт-рэсурс карпаратыўны сайт «Беларусбанка» атрымаў першае месца ў намінацыі «Банкі, фінансы, страхаванне». Усяго ж на перамогу ў 12 намінацыях прэтэндавалі 485 сайтаў кампаній і арганізацый.

победа на ТИБО-2019

11 красавіка ва ўрачыстай атмасферы Мінск-Арэны прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэстыжнай інтэрнэт-прэміі ТІБО-2019. Удзельнікі (Інтэрнэт-рэсурсы) размяркоўваліся па 12 асноўных намінацыях у залежнасці ад свайго ключавога напрамку.

Упершыню за ўсю гісторыю існавання прэміі было пададзена такая рэкордная колькасць заявак - 485. Таму ўдвая прыемна атрымліваць найвышэйшае прызнанне сваёй працы, пакінуўшы за сабой столькі сур'ёзных канкурэнтаў у намінацыі «Банкі, фінансы, страхаванне».

— Гэта не першая наша перамога ў «ТІБО». Галоўную ўзнагароду мы ўжо атрымлівалі ў 2010 годзе і 2013-м, калі запусцілі для аўдыторыі інтэрнэт-рэсурс да 90-годдзя банка, - успамінае дырэктар Кантакт-цэнтра - службы, якая адказвае за банкаўскі сайт - Андрэй Корбут. - Сучасная версія сайта запрацавала  больш  года таму. Працуючы над абнаўленнем нашага інтэрнэт-рэсурсу, спрабавалі разам з камандай распрацоўшчыкаў зрабіць яго інтуітыўна зразумелым для розных катэгорый кліентаў і максімальна інфарматыўным. Структуру сегментавалі па кліенцкіх патоках і іх інтарэсах: прыватныя асобы, малы і сярэдні бізнес, буйны бізнес, фінансавыя арганізацыі. Акрамя таго, цяперашняя версія сайта мае адаптыўны дызайн. Думаю, наша імкненне павысіць юзабіліці (зручнасць для карыстальніка) рэсурсу ацаніла і журы прэміі.

премия ТИБО

Сайт «Беларусбанка» штомесяц наведвае каля мільёна ўнікальных карыстальнікаў, ён увесь час знаходзіцца ў ТОПе прэстыжных рэйтынгаў байнету.

Разам з тым каманда спецыялістаў не мае намеру спыняцца на дасягнутым: штодня вядзецца праца над новымі перспектыўнымі праектамі, закліканымі ахапіць самыя розныя пласты насельніцтва.

Застаецца пажадаць, каб карпаратыўны сайт ААТ «ААБ Беларусбанка» і далей квітнеў, пераймаючы вопыт лідараў сусветнага фінансавага рынку.