Папаўненне рахунку, адкрытага ў «Беларусбанку», з дапамогай плацежнай сістэмы ў АРІП

«Беларусбанк» прадаставіў магчымасць праз сістэму АІС «Разлік» (АРІП) папаўнення банковских рахункаў фізічных асоб (бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карты, рахункаў па ўліку ўкладаў (дэпазітаў)), адкрытых ў беларускіх рублях (BYN), ва ўстройствах іншых банкаў і РУП «Белпошта».

Перавагі паслугі папаўнення банковских рахункаў банка ў АРІП

  1. Адсутнасць спагнання платы за залічэнне грашовых сродкаў на рахункі іх атрымальнікаў;
  2. Для ажыццяўлення аперацыі дастаткова ведаць рахунак атрымальніка ў фармаце IBAN і яго Імя, Імя па бацьку (для праверкі).

Заўвага: прад’яўленне пры ажыццяўленні аперацыі дакумента, які сведчыць асобу плацельшчыка, патрабуецца ў выпадках, калі яго прадстаўленне прадугледжана заканадаўствам аб ПАД/ФТ[1].

Спосабы папаўнення  банкаўскіх рахункаў у АРІП ва ўстройствах іншых банкаў і РУП «Белпошта»

1-ы спосаб. Пошук аперацыі ў дрэве паслуг АРІП:

(Банкаўскія, фінансавыя паслугі) - (Банкі, НКФА) - (Беларусбанк) -  (Папаўненне рахунку)

2-і спосаб. Пошук аперацыі па кодзе паслугі:

Код паслугі «Папаўненне рахунку» – 4672271

3-і спосаб. Пошук аперацыі па QR-кодзе (прымяняецца для ўстройстваў іншых банкаў)

popolnenie-scheta

Асаблівасці правядзення плацяжу (паслугі папаўнення рахункаў банка) у ПС АРІП

  1. Пасля ўводу нумару рахунку плацельшчыка на экране ўстройства адлюстроўваецца Імя і Імя па бацьку ўладальніка банкаўскага рахунку для праверкі (пацвярджэння) правільнасці атрымальніка грашовых сродкаў.
  2. Факт ажыццяўлення плацяжу плацельшчыкам у ПС АРІП пацвярджаецца наяўнасцю ў гэтай сістэме інфармацыі аб такім плацяжы: нумарам аперацыі ў АРІП. Інфармацыя аб нумары аперацыі ў АРІП прадастаўляецца плацельшчыку шляхам пазначэння яе ў дакуменце, які пацвярджае ажыццяўленне плацяжу, які фарміруецца іншымі банкамі, РУП «Белпошта».
  3. 3. Грашовыя сродкі залічваюцца на банкаўскі рахунак іх атрымальніка ў дзень правядзення міжбанкаўскіх разлікаў (разлікаў іншага банка, РУП «Белпошта», у каналах якога ініцыяваўся плацеж, з банкам).
    Даведка: Правіламі плацежнай сістэмы ў адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы вызначаны рэгламент функцыянавання ПС АРІП, у рамках якога міжбанкаўскія разлікі ажыццяўляюцца ў банкаўскі (працоўны) дзень, наступны за днём фактычнага ажыццяўлення плацяжу плацельшчыкам у ПС АРІП.
    Пры ажыццяўленні аперацыі плацельшчык інфармуецца з дапамогай паведамлення, якое адлюстроўваецца ў экраннай форме (у пацвярджаючым дакуменце аб аплаце), аб тэрмінах залічэння грашовых сродкаў на банкаўскі рахунак іх атрымальніка: «Сродкі будуць даступны на наступны банкаўскі (працоўны) дзень (арыентыр.: уклады–16:00, карты–18:00)».
  4. Налічэнне працэнтаў па банкаўскіх рахунках на сумы папаўнення ажыццяўляецца з дня правядзення міжбанкаўскіх разлікаў з банкам.
  5. Пры залічэнні грашовых сродкаў на бягучы (разліковы) рахунак з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карты атрымальніка ажыццяўляецца пагашэнне запазычанасцей па гэтым рахунку (пры іх наяўнасці).

[1] ПАД/ФТ - прадухіленне легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння.