Крэдыт «Рэфінансаванне іпатэкі»

1

На погашение основного долга по полученным в банках Республики Беларусь (кроме ОАО «АСБ Беларусбанк») кредитам в белорусских рублях на возведение (реконструкцию) жилого(ых) помещения(ий), приобретение жилых помещений (доли в праве собственности на жилое помещение).

icon-big-1

да 20 гадоў
Тэрмін крэдыту

icon-5

15,4%
Стаўка

Крэдытны калькулятар Іпатэчныя офісы

Крэдыт прадастаўляецца пры адначасовым выкананні наступных умоў:

  • крэдытны дагавор па рэфінансуемым крэдыце заключаны на імя заяўніка;
  • па рэфінансуемым крэдыце, прадастаўленым шляхам адкрыцця крэдытнай лініі, адсутнічаюць абавязацельствы па прадастаўленні крэдыту ў рамках гэтай крэдытнай лініі;
  • па рэфінансуемым крэдыце адсутнічае непагашаная пратэрмінаваная запазычанасць па асноўным доўгу і (або) працэнтах на дату прадстаўлення заяўнікам поўнага пакета дакументаў для выдачы крэдыту, пры гэтым дапускаецца наяўнасць не больш за два выпадкі парушэнняў дысцыпліны пагашэння штомесячных плацяжоў па асноўным доўгу і (або) працэнтах тэрмінам ад 8 да 30 (уключна) каляндарных дзён па кожным рэфінансуемым крэдыце;
  • на дату прадастаўлення заяўнікам поўнага пакета дакументаў па кожным рэфінансуемым крэдыце заяўнікам здзейснена ўнясенне ў лік пагашэння крэдыту(аў) не менш за два плацяжы;
  • да заканчэння тэрміну вяртання (пагашэння) кожнага рэфінансуемага крэдыту засталося не менш за 180 каляндарных дзён.

icon3Умовы крэдытавання

Тэрмін вяртання (пагашэння) крэдыту

да 20 гадоў1

% стаўка (гадавых)

стаўка рэфінансавання НБ РБ2 + 5,90 п.п.

Спосаб вяртання (пагашэння) крэдыту і выплаты працэнтаў за карыстаннее ім

дыферэнцыраваныя плацяжы3

Памер крэдыту

у памеры астатку запазычанасці па асноўным доўгу па рэфінансуемым(ых) крэдыце(ах), у межах крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка. Памер крэдыту разлічваецца без уліку плацяжоў па рэфінансуемым(ых) крэдыце(ах).

Прымаемы спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

поручительство физических(ого) лиц(а) и (или) залог (ипотека) недвижимого имущества кредитополучателя либо третьего лица, не обремененного правами третьих лиц и арестами, и иные способы, предусмотренные законодательством, кроме залога движимого имущества, неустойки и страхования риска невозврата кредита4.

Тэрмін і парадак прадастаўлення крэдыту, спосабы прадастаўлення, у тым ліку без спагнання ўзнагароджання

На працягу 30 каляндарных дзён пасля заключэння крэдытнага дагавору. У безнаяўным парадку.

Спосаб прадастаўлення крэдыту

шляхам безнаяўнага адзінаразовага пералічэння грашовых сродкаў на падставе даведкі банка, выдаўшага рэфінансуемы крэдыт аб суме запазычанасці па асноўным доўгу па крэдытным дагаворы.

 

1- Вяртанне (пагашэнне) асноўнага доўгу па крэдыце ажыццяўляецца з наступнага месяца пасля прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту)

2 - НБ РБ - Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

3 - дыферэнцыраваныя плацяжы - вызначаны дагаворам спосаб вяртання (пагашэння) крэдыту, як правіла, памяншаючыміся на працягу тэрміну крэдытавання плацяжамі, якія ўключаюць роўныя долі асноўнага доўгу і працэнты, налічаныя на фактычны астатак запазычанасці

4- Пры вызначэнні памеру крэдыту і (або) ацэнцы крэдытаздольнасці магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходу(аў) паручыцеля(ў) – блізкага(іх) сваяка(оў) (члена(аў) сям’і) крэдытаатрымальніка (мужа (жонкі), бацькоў, дзяцей, родных братоў і сясцёр мужа і жонкі, унукаў)

требования для получения кредита на автоПатрабаванні да заяўніка

icon1Неабходныя дакументы

  • Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (Крэдытаатрымальніка) (паручыцеля) (для агляду і вызначэння праваздольнасці).
  • даведка аб сярэднямесячным даходзе за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля) за атрыманнем крэдыту.[2] Калі Заяўнік і (або) паручыцель атрымліваюць заработную плату або пенсію ва ўстанове Банка, можа прадстаўляцца выпіска з рахунку, на які ажыццяўляецца залічэнне заработнай платы або пенсіі (іншага пастаяннага даходу) за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка.

[2] «Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), выдаўшага такую даведку».

  • згода заяўніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Згода на прадастаўленне крэдытнай справаздачы можа быць аформлена заяўнікам у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца Заяўнікам у Банк самастойна;
  • згода заяўніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС;
  • даведка(і) банка(аў), выдаўшага(ых) рэфінансуемы(ыя) крэдыт(ы) аб суме запазычанасці па асноўным доўгу па крэдытным(ых) дагаворы(ах), якая(ія) змяшчае(юць)3:
    • звесткі аб Крэдытаатрымальніку (прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) (поўнасцю)) і інфармацыю аб крэдытным дагаворы, якая ўтрымлівае мэту на якую прадстаўлены крэдыт, адрас аб’екта нерухомасці;
    • інфармацыю аб суме запазычанасці па асноўным доўгу;
    • інфармацыю аб адсутнасці (аб наяўнасці) абавязацельстваў па прадастаўленні крэдыту ў рамках крэдытнай лініі;
    • інфармацыю аб адсутнасці (аб наяўнасці) непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па асноўным доўгу і (або) працэнтах;
    • інфармацыю аб унясенні ў лік пагашэння крэдыту не менш за два плацяжы;
    • інфармацыю аб магчымасці датэрміновага пагашэння крэдыту;
    • рэквізіты банка для пагашэння асноўнага доўгу па крэдытным(ых) дагаворы(ах).

3Тэрмін дзеяння даведкі – 15 каляндарных дзён з дня яе(іх) выдачы (уключна)

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы:

  • копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад’яўленнем арыгіналаў
  • звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы з пазначэннем інфармацыі аб наяўнасці/адсутнасці нявыкананых грашовых абавязацельстваў з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы выканання грашовых абавязацельстваў (АІС ВГА) (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку. Калі рахунак адрыты ва ўстанове Банка, па даручэнні заяўніка запытваецца выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам.)
  • падатковая дэкларацыя (разлік) за апошні справаздачны перыяд. Падатковая дэкларацыя прадстаўляецца, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку або пры адсутнасці атрымання грашовых сродкаў на яго

Рамеснікі, фермеры і асобы, якія ажыццяўляюць іншую дзейнасць, не патрабуючую рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, дадаткова прадастаўляюць:

  • паведамленне аб прысваенні УНП устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці)
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за тры апошнія месяцы, (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі рамеснік/фермер працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам);
  • звесткі аб даходах за тры апошнія месяцы.