У рамках выканання патрабаванняў Закона №165-З ад 30.06.2014 «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння» пры ажыццяўленні фізічнымі асобамі фінансавых аперацый, у тым ліку адкрыцці рахункаў, Банк мае права запытаць у кліента (у тым ліку шляхам запаўнення кліентам устаноўленых Банкам форм) звесткі і дакументы ў дачыненні да аперацый. Аб’ём запытваемых звестак і пералік дакументаў вызначаецца Банкам самастойна, зыходзячы з мэт і характару ажыццяўляемых кліентам аперацый.
У выпадку непрадстаўлення кліентам звестак і дакументаў, Банк у адпаведнасці з заканадаўствам мае права адмовіць кліенту ў ажыццяўленні фінансавай аперацыі, у тым ліку ў адкрыцці рахунку.