Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў «Зялёная карта»

1

Дагавор па гэтым відзе страхавання заключаецца ва ўстановах банка ад імя БРУСП «Белдзяржстрах» і дзейнічае толькі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Страхавы сертыфікат «Зялёная карта» афармляецца толькі грамадзянам, транспартныя сродкі якіх зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Мінімальны тэрмін страхавання 15 дзён, максімальны - да 1 года. Страхавы сертыфікат «Зялёная карта» можа быць выдадзены страхавальніку не раней, чым за 3 месяцы да пачатку яго дзеяння.

Пры заключэнні дагавору страхавання «Зялёная карта» ўладальніку аўтамабіля неабходна мець пры сабе тэхнічны пашпарт на транспартны сродак і дакумент, які сведчыць асобу. Аплата страхавога ўзносу ажыццяўляецца адзінаразова ў еўра, доларах ЗША або расійскіх рублях. 

За больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце звярнуцца па тэлефоне (8 017) 269-26-03 або наведаўшы афіцыйны сайт БРУСП «Белдзяржстрах» www.bgs.by

Увага!

Па ўсіх пытаннях пераафармлення страхавога сертыфіката «Зялёная карта» або выдачы дубліката ўзамен страчанага, неабходна звяртацца ў філіялы і прадстаўніцтвы БРУСП «Белдзяржстрах».