Garmin Pay – плацежны сэрвіс, які дазваляе ажыццяўляць куплю з дапамогай гадзінніка Garmin без выкарыстання плацежнай карткі або тэлефона. Ацаніце новы падыход да плацяжоў і разлічвайцеся хутка і зручна, проста прыклаўшы да тэрмінала свой гадзіннік.
ПРОСТА
Прывязка карткі да Garmin Pay зойме ўсяго пару хвілін. Для правядзення разлікаў у наступным не трэба мець пры сабе картку ці смартфон, дастаткова мець пры сабе гадзіннік Garmin.
БЯСПЕЧНА
Падчас здзяйснення плацяжу замест даных плацежнай карткі фарміруецца зашыфраваны ключ (токен). Нумар карткі і іншыя персанальныя даныя не захоўваюцца ні на гадзінніку, ні на серверах і не перадаюцца прадаўцу. Таму расплачвацца гадзіннікам можна ўпэўнена і бяспечна.
ПАЎСЮДНА
Garmin Pay прымаецца да аплаты ўсюды, дзе можна аплаціць куплю карткай Visa, Mastercard, Maestro і кабэйджынгавымі карткамі Maestro Беларусбанка па бескантактавай тэхналогіі.
Для выкарыстання гадзінніка Garmin у якасці плацежнага ўстройства неабходна:
- устанавіць прыкладанне Garmin Connect для сумяшчальных устройстваў на базе аперацыйных сістэм Android і iOS;
- адкрыць ва ўстаноўленым прыкладанні раздзел «Устройствы Garmin» і выбраць свой гадзіннік;
- выбраць опцыю «Garmin Pay» і падключыць карту да сэрвісу, кіруючыся экраннымі інструкцыямі (выкарыстоўвайце кнопку «Параметры»– «Дадаць карту» – выберыце неабходную плацежную сістэму з прапанаванага спісу – увядзіце рэквізіты карткі і персанальныя даныя – азнаёмцеся з ліцэнзійным пагадненнем сэрвісу, а таксама з умовамі выкарыстання плацежнага сэрвісу трымальнікамі картак ААТ «ААБ Беларусбанк»);
- сінхранізаваць гадзіннік з прыкладаннем Garmin Connect, кіруючыся інструкцыямі на экране;
- прыдумаць пароль для выкарыстання.
Каб аплаціць куплю з дапамогай гадзінніка Garmin, неабходна:
- націснуць і ўтрымліваць кнопку для ўваходу ў кашалёк на гадзінніку Garmin і, пры неабходнасці, увесці пароль;
- выбраць картку «Беларусбанка» і паднесці гадзіннік дысплеем да бескантактавага тэрмінала;
- утрымліваць гадзіннік каля счытвальнага ўстройства для аплаты, пярэдні бок гадзінніка павінен быць накіраваны да счытвальнага ўстройства;
- пры аплаце гадзіннік завібрыруе, і на экране з'явіцца значок у выглядзе галачкі.
Пры выкарыстанні сэрвісу пароль запытваецца ў выпадку, калі:
- на гадзінніку адключаны датчык пульса;
- прайшло больш за 24-ы гадзіны з моманту здзяйснення апошняй аплаты;
- ажыццяўляецца першае выкарыстанне пасля зняцця гадзінніка.
У момант дадання карткі ў прыкладанні Garmin Connect картка абавязкова павінна быць актыўнай. У выпадку страты або крадзяжу гадзінніка з мэтай блакіроўкі аперацый, якія здзяйсняюцца з дапамогай Garmin Pay, неабходна выдаліць плацежную картку з прыкладання Garmin Connect.
У Беларусі даступны наступныя мадэлі гадзіннікаў, якія падтрымліваюць сэрвіс Garmin Pay:
- vivoactive® 3
- vivoactive® 3 Music
- Forerunner® 645
- Forerunner® 645 Music
- Fenix® 5S Plus
- Fenix® 5 Plus
- Fenix® 5X Plus
- MARQ Athlete
- MARQ Driver
- MARQ Aviator
- MARQ Captain
- MARQ Expedition
- Venu
- Vivoactive 4/4S
- Vivomove Style/ Luxe Series
- Forerunner 945
- Fenix 6 Series (6/6s/6x)
- MARQ Adventurer
- MARQ Commander
З актуальным пералікам устройстваў, што падтрымліваюць сэрвіс Garmin Pay, а таксама з больш падрабязнай інфармацыяй пра сэрвіс можна азнаёміцца тут.