У адпаведнасці з Інструкцыяй аб ракрыцці інфармацыі аб дзейнасці банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, банкаўскай групы і банкаўскага холдынгу, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыяльнага банка Рэспублікі Беларусь ад 11.01.2013 № 19 (далей - Інструкцыя), ААТ «ААБ Беларусбанк» прадстаўляе Вашай увазе наступную інфармацыю:
1. найменне, звесткі аб месцазнаходжанні, дзяржаўнай рэгістрацыі банка (рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, дата прыняцця рашэння аб дзяржаўнай рэгістрацыі банка), ліцэнзійных паўнамоцтвах на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці (нумар і дата выдачы ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, пералік банкаўскіх аперацый, пазначаны ў ёй), інфармацыя аб прыпыненні, аднаўленні дзеяння або аб адкліканні Нацыянальным банкам ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, у тым ліку ў частцы ажыццяўлення асобных банкаўскіх аперацый, поўны тэкст статута банка, памер статутнага фонду, рэжым працы і тэлефоны для даведак.
2. звесткі аб ажыццяўляемых банкаўскіх аперацыях і іншых паслугах, у тым ліку аб умовах заключэння і ажыццяўлення здзелак, памеры ўзнагароджання (платы) за іх ажыццяўленне, парадку ажыццяўлення разлікаў і іншыя звесткі;
3. звесткі аб арганізацыйнай структуры банка ў разрэзе рэгіёнаў (вобласці і горад Мінск): найменне, месцазнаходжанне, рэжым працы і даведачныя тэлефоны філіялаў і прадстаўніцтваў, а таксама створаных банкам, яго філіялам структурных падраздзяленняў і аддаленых працоўных месцаў;
4. склад (старшыня, незалежныя дырэктары, прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання банка, іншыя члены) савета дырэктараў (наглядальнага савета) банка: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца асноўнай працы (займаемая пасада) і (або) звесткі аб ажыццяўленні дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, натарыуса, адваката, кваліфікацыя і прафесійны вопыт, членства (кіраўніцтва) у камітэтах, створаных саветам дырэктараў (наглядальным саветам) банка;
5. склад (члены) выканаўчага органа банка: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), займаемая пасада, кваліфікацыя і прафесійны вопыт, паўнамоцтвы (курыруемыя пытанні), парадак (графік) прыёму наведвальнікаў;
6. склад банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу , у якую (які) уваходзіць банк: найменне юрыдычных асоб, структура ўзаемнага ўдзелу ўдзельнікаў банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, у тым ліку доля ўдзелу, найменне, месцазнаходжанне і адрас інтэрнэт-сайта яе (яго) галаўной арганізацыі;
7. значэння паказчыкаў, якія характарызуюць выкананне банкам нарматываў бяспечнага функцыянавання, устаноўленых Нацыянальным банкам:
мінімальны памер нарматыўнага капіталу на 1-е чысло месяца;
нарматывы дастатковасці нарматыўнага капіталу на 1-е чысло месяца;
нарматывы ліквіднасці (мінімальнае і максімальнае значэнні паказчыкаў за месяц);
нарматывы абмежавання канцэнтрацыі рызыкі ў частцы нарматыву сумарнай велічыні буйных рызык за апошні працоўны дзень месяца, нарматыву сумарнай велічыні рызык на інсайдараў – юрыдычных асоб і ўзаемазвязаных з імі асоб і інсайдараў – фізічных асоб і ўзаемазвязаных з імі юрыдычных асоб на 1-е чысло месяца, а таксама нарматыву сумарнай велічыні рызык на інсайдараў – фізічных асоб і ўзаемазвязаных з імі фізічных асоб на 1-е чысло месяца.
8. памер фактычна створаных і разліковых спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт па актывах і аперацыях, не адлюстраваных на балансе, на 1-е чысло месяца;
9. звесткі аб структуры ўласнасці банка: акцыянеры і іншыя бенефіцыярныя ўласнікі банка, якія валодаюць пяццю і больш працэнтамі акцый банка: найменне і краіна месцазнаходжання (у адносінах да арганізацыі), прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і краіна пражывання (у адносінах да фізічнай асобы);
10. у поўным аб’ёме гадавая індывідуальная бухгалтарская (фінансавая) справаздачнасць, складзеная ў адпаведнасці з нацыянальнымі стандартамі бухгалтарскага ўліку, бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі па бухгалтарскім уліку, бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці (далей - НСФС), за выключэннем звестак, якія складаюць банкаўскую, камерцыйную і іншую ахоўваемую законам тайну, разам з аўдытарскім заключэннем па гэтай справаздачнасці;
інфармацыя аб паказчыках, якія характарызуюць фінансавае становішча, даходы, расходы і прыбытак або страты банка, у аб’ёме бухгалтарскага баланса і справаздачы аб прыбытках і стратах, складзеных у адпаведнасці з пунктам 12-4 Інструкцыі аб парадку складання і прадстаўлення прудэнцыяльнай справаздачнасці, прадстаўлення індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2006 г. N 172, на 1 красавіка, 1 ліпеня, 1 кастрычніка;
11. у выпадку складання банкам індывідуальнай фінансавай справаздачнасці ў адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці і іх Тлумачэннямі, прымаемымі Фондам Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці (далей - МСФС):
у поўным аб’ёме гадавая індывідуальная фінансавая справаздачнасць банка разам з аўдытарскім заключэннем па фінансавай справаздачнасці;
прамежкавая (квартальная) індывідуальная фінансавая справаздачнасць банка (за I, II і III кварталы) у аб’ёме, вызначаным адпаведным лакальным прававым актам банка, калі банкам прынята рашэнне аб складанні такой справаздачнасці;
12. бізнес-план (стратэгічны план развіцця) банка і справаздача аб ходзе яго рэалізацыі на 1 студзеня года, наступнага за справаздачным, у аб’ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, якая ўтрымлівае банкаўскую, камерцыйную і іншую ахоўваемую законам тайну, – у форме прэзентацыі або іншай зручнай для ўспрыняцця форме;
13 апісанне сістэмы кіравання рызыкамі і сістэмы ўнутранага кантролю ў аб’ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, якая ўтрымлівае банкаўскую, камерцыйную і іншую ахоўваемую законам тайну, інфармацыя аб службовых асобах, адказных за кіраванне рызыкамі ў банку і за ўнутраны кантроль у банку, іх прызначэнні і вызваленні ад выканання гэтых функцый; інфармацыя, прадугледжаная пунктам 7 Інструкцыі аб кіраванні рызыкамі пры аўтсорсінгу, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 г. N 1;
14 прынцыпы і стандарты прафесійнай этыкі;
15 палітыка банка ў дачыненні да раскрыцця інфармацыі, вызначаная лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі банка;
16 прэс-рэлізы, паведамленні, якія ўтрымліваюць істотную інфармацыю аб змяненнях у дзейнасці, арганізацыйнай структуры, структуры ўласнасці і стане банка;
17 іншая інфармацыя, якая належыць да размяшчэння на інтэрнэт-сайце ў адпаведнасці з заканадаўствам і (або) лакальнымі прававымі актамі банка.
18 найменне, звесткі аб месцазнаходжанні, статуце, памеры статутнага фонду галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, рэжым працы і даведачныя тэлефоны;
19 звесткі аб відах дзейнасці банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу;
20 склад (члены) органаў кіравання галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца асноўнай працы (займаемая пасада) і (або) звесткі аб ажыццяўленні дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, натарыуса, адваката, кваліфікацыя і прафесійны вопыт, паўнамоцтвы (курыруемыя пытанні), парадак (графік) прыёму наведвальнікаў;
21 склад банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу: найменне юрыдычных асоб, адрасы іх інтэрнэт-сайтаў, структура ўзаемнага ўдзелу ўдзельнікаў банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, у тым ліку доля ўдзелу;
22 значэнні паказчыкаў, якія характарызуюць выкананне банкаўскай групай і (або) банкаўскім холдынгам нарматываў бяспечнага функцыянавання, устаноўленых для іх пунктамі 82 і 83 Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення нагляду за банкаўскай дзейнасцю на кансалідаванай аснове, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2007 г. N 15 (на 1 красавіка, 1 ліпеня, 1 кастрычніка):
нарматыў дастатковасці нарматыўнага капіталу;
нарматыў сумарнай велічыні буйных рызык;
нарматыў сумарнай велічыні рызык на інсайдараў – юрыдычных асоб (фізічных асоб, якія з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі) і ўзаемазвязаных з імі асоб і інсайдараў – фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) і ўзаемазвязаных з імі юрыдычных асоб і (або) фізічных асоб, якія з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі; нарматыў сумарнай велічыні рызык на інсайдараў – фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) і ўзаемавязаных з імі фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў).
23 структура уласнасці галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу:
акцыянеры і іншыя бенефіцыярныя ўласнікі галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, якія валодаюць пяццю і больш працэнтамі акцый (долі ў статутным фондзе) галаўной арганізацыі месцазнаходжання (у дачыненні да арганізацыі), прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і краіна пражывання (у дачыненні да фізічнай асобы).
24 у поўным аб’ёме гадавая кансалідаваная справаздачнасць і кансалідаваная справаздачнасць аб дзейнасці банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, складзеныя ў адпаведнасці з НСФС, за выключэннем звестак, якія складаюць банкаўскую, камерцыйную і іншую ахоўваемую законам тайну, а таксама аўдытарскае заключэнне, якое складаецца па выніках аўдыту гадавой кансалідаванай справаздачнасці;
25 у поўным аб’ёме гадавая кансалідаваная фінансавая справаздачнасць, банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, складзеная ў адпаведнасці з МСФС, разам з аўдытарскім заключэннем па фінансавай справаздачнасці, а таксама прамежкавая (квартальная) кансалідаваная фінансавая справаздачнасць банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу (за I, II і III кварталы), складзеная ў адпаведнасці з МСФС, у аб’ёме, вызначаным адпаведным лакальным прававым актам, зацверджаным галаўной арганізацыяй банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, калі галаўной арганізацыяй банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу прынята рашэнне аб складанні такой справаздачнасці;
26 бізнес-план (стратэгічны план развіцця, іншы аналагічны дакумент) банкаўскай групы а (або) банкаўскага холдынгу (пры яго наяўнасці) у аб’ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, якая ўтрымлівае банкаўскую, камерцыную і іншую ахоўваемую законам тайну;
27 палітыка галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу ў дачыненні да раскрыцця інфармацыі, вызначаная яе лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў адпаведнасці з пунктам 3 Інструкцыі;
28. апісанне палітыкі па выключэнні канфлікту інтарэсаў і ўмоў яго ўзнікнення;
29. прэс-рэлізы, паведамленні, якія ўтрымліваюць істотную інфармацыю аб змяненнях у дзейнасці, складзе, структуры ўласнасці і стане банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу;
30. адрас інтэрнэт-сайта Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь - www.nbrb.by;
31. тэкст Інструкцыі;
32. палітыка ў дачыненні да апрацоўкі файлаў cookie ў ААТ «ААБ Беларусбанк»;
33. палітыка апрацоўкі персанальных даных кліентаў і контрагентаў у ААТ "ААБ Беларусбанк";
34. палітыка апрацоўкі персанальных даных у ААТ "ААБ Беларусбанк";
35. Политика видеонаблюдения в ОАО «АСБ Беларусбанк»
36. Раскрыццё інфармацыі аб аўтсорсінгу;
37. Правілы аплатнай сістэмы ААТ "ААБ Беларусбанк";
38. ацаніць якасць працы дзяржарганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву, можна на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.
39. Палітыка ААТ «ААБ Беларусбанк» па супрацьдзеянні карупцыі і махлярству..