Пераход на IBAN і BIC

Пераход на міжнародны фармат рахункаў IBAN

Паважаныя кліенты, інфармуем, што ў адпаведнасці з пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2015 №440 «Аб структуры нумару рахунку» з 4 ліпеня 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь будзе здзейснены пераход на міжнародную структуру нумару рахунку IBAN (International Bank Account Number) і новыя банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды банкаў BIC (Bank Identifier Code).

ШТО ТАКОЕ IBAN?

IBAN (International Bank Account Number) – гэта міжнародны нумар банкаўскага рахунку, які выкарыстоўваецца пры міжнародных разліках і адпавядае стандартам ISO 13616:2007 «Фінансавыя паслугі. Міжнародны нумар банкаўскага рахунку (IBAN)».

У цяперашні час IBAN выкарыстоўваецца больш чым у 45 краінах, уключаючы дзяржавы Еўрапейскага саюза. У Рэспубліцы Беларусь IBAN будзе выкарыстоўвацца як пры ажыццяўленні безнаяўных разлікаў унутры краіны, так і пры міжнародных разліках. 

ПАРАДАК ПЕРАХОДУ НА IBAN

З 4 ліпеня 2017 года змяняюцца нумары рахункаў кліентаў: нумары рахункаў будуць ператвораны ў дваццаці васьмі разрадны фармат (IBAN). Змяненне нумароў рахункаў не акажа ўплыў на рэжым функцыянавання, абслугоўвання і выкарыстання рахункаў кліентамі.

Парадак пагашэння крэдытаў і нумары дагавораў, якія выкарыстоўваюцца пры пагашэнні, застануцца без змяненняў. 

ШТО НЕАБХОДНА РАБІЦЬ КЛІЕНТАМ?

Пры неабходнасці атрымаць інфармацыю аб нумары рахунку фармата IBAN можна звярнуўшыся ва ўстанову Банка па месцы заключэння крэдытнага дагавору. Пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу.

Звяртаем Вашу ўвагу, што фактычны пераход на новыя рахункі і коды банка адбудзецца толькі 04.07.2017. Да 04.07.2017 новыя нумары рахункаў у разліках не выкарыстоўваюцца.