Золата – вечная каштоўнасць, якой тысячы гадоў пакланяецца чалавецтва. Золата - высакароднейшы з металаў, які ўвасабляе свет Сонца, - хіба магчыма зрабіць нешта лепшае? Золата – сімвал багацця, раскошы і поспеху. Хіба можна зрабіць лепшы падарунак, чым золата? Можна, калі гэта брыльянты ад ААТ «ААБ Беларусбанк».
Вечна прыгожыя, акутаныя рамантычным флёрам, якія валодаюць магічнай прыцягальнай сілаю, брыльянты зачароўваюць, выклікаюць трапятанне і захапленне, застаюцца сімвалам надзеі на самае лепшае.
Выдатны падарунак – атэставаны брыльянт або мерны злітак каштоўнага металу. Падараваць такі падарунак можна на любое свята, будзь то юбілей, дзень нараджэння каханай, нараджэнне дзіцяці, круглая гадавіна вяселля, асабістыя дасягненні. І калі ў Вас ёсць асабліва дарагі Вам чалавек – каханая, жонка, сястра, дачка або маці – без сумненняў, такі падарунак стане самым лепшым да любой падзеі.
Любое свята, азнаменаванае такім шчодрым падарункам, запомніцца на ўсё жыццё.
Акрамя таго, брыльянты з'яўляюцца ідэальным падарункам для чалавека, у якога ўжо ўсё ёсць і якому падарыць як быццам бы няма чаго, паколькі многа брыльянтаў не бывае.
І памятайце, брыльянты заўсёды былі і застаюцца лепшымі сябрамі дзяўчат.
Дадатковую інфармацыю па пытаннях правядзення аперацый з каштоўнымі металамі і камнямі ў ААТ «ААБ Беларусбанк» можна атрымаць ва ўстановах банка і па тэлефонах: 147 (у тым ліку і для званкоў з мабільнага) або (017) 218 84 31.
Іншыя выгадныя прапановы банка
- магчымасць выкарыстання індывідуальнага дэпазітнага сейфа для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей
- памятныя манеты
- іншыя прапановы банка: памятныя і злітковыя (інвестыцыйныя) манеты