Як адправіць банкаўскі перавод
- Звярніцеся ў структурнае падраздзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», якое ажыццяўляе міжнародныя банкаўскія пераводы
- Азнаёмцеся з правіламі ААТ «ААБ Беларусбанк» па адпраўленні міжнароднага банкаўскага пераводу фізічнай асобы і патрабаваннямі валютнага заканадаўства пры ажыццяўленні міжнародных пераводаў з удзелам фізічных асоб
- Запоўніце плацежную інструкцыю ў двух экзэмплярах, у тым ліку раздрукаваную з нашага сайта. Пры неабходнасці плацежная інструкцыя запаўняецца работнікам банка са спагнаннем ўзнагароджання банка. За афармленне плацежнай інструкцыі ў беларускіх рублях узнагароджанне не спаганяецца
- Прад’явіце арыгінал дакумента, які сведчыць асобу. У выпадку прадстаўлення Банку ў плацежнай інструкцыі недастатковай інфармацыі аб здзяйсняемай валютнай аперацыі для мэт праверкі адпавядання патрабаванням валютнага заканадаўства, неабходна прадставіць дакумент і (або) іншую інфармацыю, якія пацвярджаюць адпавяданне валютнай аперацыі патрабаванням валютнага заканадаўства.
- Для ажыццяўлення пераводу без адкрыцця рахунку ўнясіце ў касу суму пераводу і суму ўзнагароджання банка за адпраўку пераводу.
Прыём да выканання плацежнай інструкцыі з рахунку кліента на перавод, які ажыццяўляецца яго прадстаўніком, выплата залічанага на рахунак кліента пераводу яго прадстаўніку ажыццяўляецца на падставе дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы гэтай асобы на перавод (атрыманне) грашовых сродкаў ад імя кліента.
Звяртаем увагу, што адпраўленне міжнародных банкаўскіх пераводаў у доларах ЗША і еўра ажыццяўляецца пасля папярэдняга аналізу работнікамі банка рэквізітаў пераводу на прадмет магчымасці яго здзяйснення.
Як атрымаць банкаўскі перавод
- Паведаміце пераводаадпраўшчыку рэквізіты для ажыццяўлення пераводу сродкаў на рахунак ААТ «ААБ Беларусбанк»
- Звярніцеся ў структурнае падраздзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», якое ажыццяўляе міжнародныя банкаўскія пераводы
- Прад'явіце арыгінал дакумента, які сведчыць асобу
-
Выплата паступіўшых грашовых сродкаў можа здзяйсняцца як у валюце пераводу, так і ў беларускіх рублях або валюце, адрознай ад валюты паступіўшага грашовага пераводу (пры наяўнасці паспартных даных атрымальніка ў плацежным даручэнні) праз наступныя аперацыі:
- купля ў кліента безнаяўнай замежнай валюты (якая паступіла па пераводзе) за наяўныя беларускія рублі (з наступнай выплатай);
- купля ў кліента безнаяўнай замежнай валюты (якая паступіла па пераводзе) за безнаяўныя беларускія рублі (з наступным залічэннем на рахунак, указаны фізічнай асобай);
- канверсія (абмен) безнаяўнай замежнай валюты аднаго віду (якая паступіла па пераводзе) у іншы від наяўнай замежнай валюты (з наступнай выплатай);
- канверсія (абмен) безнаяўнай замежнай валюты аднаго віду (якая паступіла па пераводзе) у іншы від наяўнай замежнай валюты (з наступным залічэннем на рахунак, указаны фізічнай асобай).
Гэтыя аперацыі ажыццяўляюцца па абменных курсах, устаноўленых на момант правядзення аперацыі.
Патрабаванні валютнага заканадаўства пры здзяйсненні міжнародных пераводаў з удзелам фізічных асоб
Прапануем азнаёміцца з парадкам правядзення валютных аперацый, прадугледжаных для фізічных асоб у Рэспубліцы Беларусь, і дакументамі, якія неабходна прадаставіць у банк.