Сістэма імгненных плацяжоў

Сістэма імгненных плацяжоў – гэта сістэма грашовых пераводаў, якая дазваляе фізічным асобам ажыццяўляць грашовыя пераводы ў банкі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Перавагі:

  • неабходна ведаць толькі назву банка (выбар банка-атрымальніка ажыццяўляецца са спісу) і нумар мабільнага тэлефона атрымальніка
  • у рэжыме 24/7/365
  • хуткае паступленне на рахунак
  • нізкі памер камісіі за перавод

Як скарыстацца сэрвісам

  • Неабходна быць карыстальнікам сістэмы «Інтэрнэт-банкінг.
  • Мець бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях без выкарыстання банкаўскай плацежнай карткі.
    Пры адсутнасці такога рахунку, магчыма адкрыць яго ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» у рэжыме анлайн. 
  • Прывязаць нумар тэлефона да бягучага банкаўскага рахунку.

! бягучы рахунак з прывязаным нумарам тэлефона павінен мець толькі атрымальнік.

Як скарыстацца грашовымі сродкамі, паступіўшымі на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак

У сістэме «Інтэрнэт-банкінг» можна перавесці грашовыя сродкі на банкаўскую плацежную карту:

выбраць рахунак, на які паступілі грашовыя сродкі,

у выпадаючым спісе «Аперацыі» выбраць пункт «Спісаць на карту»,

пазначыць банкаўскую картку, на якую неабходна ажыццявіць перавод.

Калі грашовыя сродкі паступілі на рахунак пасля 16 гадзін 15 мін., перавод грашовых сродкаў на плацежную картку будзе магчымы праз некаторы час (прыкладна пасля 22:00 гэтага ж дня).

ПЫТАННЕ-АДКАЗ