Добраахвотнае страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў

strahovanie-avto

Па дагаворы добраахвотнага страхавання вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў падлягае страхаванню рызыка прычынення шкоды жыццю і здароўю асоб, якія знаходзяцца ў транспартным сродку, у выніку наступлення няшчаснага выпадку.

Страхавальнікам можа быць дзеяздольная фізічная асоба ва ўзросце ад 18 гадоў (уключна), у тым ліку замежны грамадзянін і асоба без грамадзянства.

Застрахаванай з’яўляецца фізічная асоба, чые маёмасныя інтарэсы, звязаныя з прычыненнем шкоды жыццю і/або здароўю ў сувязі са знаходжаннем у момант страхавога выпадку на месцы вадзіцеля або пасажыра ў транспартным сродку, пазначаным у дагаворы страхавання, з’яўляюцца аб’ектам страхавання.

 

icon11Умовы страхавання

Дагавор страхавання заключаецца:

  • на падставе вуснай заявы;
  • страхавая прэмія залежыць ад варыянта страхавання і выплачваецца адзінаразова;

варыянты страхавання:

1) Страхаванне аднаго месца ў транспартным сродку – месца вадзіцеля.
Страхавая сума – 11 850 бел. руб.

Страхавая прэмія –  32 бел. руб.

Дагавор страхавання заключаецца па сістэме месцаў. Памер страхавой выплаты пры надыходзе страхавога выпадку вызначаецца ў працэнтах ад страхавой сумы па дагаворы страхавання.

Тыпы транспартнага сродку, якія могуць быць пазначаны ў дагаворы страхавання:

легкавыя аўтамабілі, мікрааўтобусы (да 8 пасажырскіх месцаў уключна), грузавыя аўтамабілі, грузапасажырскія аўтамабілі.

2) Страхаванне ўсіх месцаў у транспартным сродку (застрахаванымі асобамі з’яўляюцца вадзіцель і ўсе пасажыры).

Страхавая сума – 14 000 бел. руб.

Страхавая прэмія –  42 бел. руб.

Дагавор страхавання заключаецца па паўшальнай сістэме. Кожны з пасажыраў (уключаючы вадзіцеля), якія знаходзяцца ў транспартным сродку ў момант наступлення страхавога выпадку, лічыцца застрахаваным у вызначанай долі ад агульнай страхавой сумы, пазначанай у дагаворы страхавання:

адзін чалавек – у памеры 40% ад агульнай страхавой сумы;

два чалавекі – у памеры 35% ад агульнай страхавой сумы  кожны;

тры чалавекі – у памеры 30% ад агульнай страхавой сумы  кожны;

чатыры чалавекі – у памеры 25% ад агульнай страхавой сумы  кожны;

пяць чалавек – у памеры 20% ад агульнай страхавой сумы  кожны;

звыш пяці чалавек – як адносіны страхавой сумы па дагаворы да колькасці пасажыраў  (уключаючы вадзіцеля).

Тыпы транспартнага сродку, якія могуць быць пазначаны ў дагаворы страхавання:

матацыклы, легкавыя аўтамабілі, мікрааўтобусы (да 8 пасажырскіх месцаў уключна), грузавыя аўтамабілі, грузапасажырскія аўтамабілі.

дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Беларусі;

тэрмін страхавання — 1 год.

Як аформіць дагавор страхавання ва ўстанове банка

Звярніцеся ў зручную для Вас установу банка*, у якой будзе афармляцца дагавор страхавання

*Паслуга даступна ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк».

icon7Парадак ажыццяўлення страхавога забеспячэння

Для вырашэння пытання аб прызнанні заяўленага выпадку страхавым і выплаце страхавога забеспячэння страхавальнік (выгаданабытчык) звяртаюцца ў Белдзяржстрах. За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца па тэлефоне (8 017) 269-26-92 або наведаць афіцыйны сайт Белдзяржстраха www.bgs.by.

icon7Страхавы выпадак

Страхавым выпадкам з’яўляецца настаўшае растройства здароўя або смерць застрахаванай асобы, преадугледжаныя выбраным варыянтам страхавання, у выніку няшчаснага выпадку.

Няшчасны выпадак – раптоўная, непрадбачная і ненаўмысная падзея, якая адбылася ў перыяд дзеяння дагавору страхавання ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, узгарання або выбуху транспартнага сродку, з прычыны якіх застрахаваная асоба, якая знаходзілася ў транспартным сродку, незалежна ад сваёй волі атрымала траўмы, раненні або іншыя цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да растройства здароўя або смерці.

Страхавыя паслугі ў рамках добраахвотнага страхавання вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў аказвае Беларусбанк на падставе дагавору даручэння ад 13.10.2011 № 151-1770 ад імя БРУСП «Белдзяржстрах»