Мы надаем асаблівую ўвагу якасці работы супрацоўнікаў Кантакт-цэнтра. Будзьце ўпэўнены ў іх уважлівасці, ветлівасці, кампетэнтнасці. Эканомце свой час - вырашайце пытанні дыстанцыйна.
адзіны даведачны нумар даступны
на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
+375 17 218 84 31,
у тым ліку для званкоў з-за межаў Рэспублікі Беларусь
Рэжым працы:
пн.-пт.: 8.30 – 20.00*
сб.-нд.: 9.00 – 16.00*
*акрамя святочных дзен
Кантакт-цэнтр ААТ «ААБ Беларусбанк» – першы ў краіне ўладальнік сертыфіката адпаведнасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO18295-1:2017.
сертыфікат выдадзены на падставе прадстаўленай станоўчай справаздачы па выніках назіральнага аўдыту Міжнародным інстытутам сертыфікацыі кантактных цэнтраў Austrian Standard Plus і сапраўдны да 22 чэрвеня 2022 года.
Звяртаем вашу ўвагу!
Аператары мабільнай сувязі спаганяюць плату за званкі згодна з вызначаным тарыфам.
Заўвага: Зварот кліента ў Кантакт-цэнтр пацвярджае яго згоду на ўдзел у тэлефонных апытаннях, якія праводзяцца Банкам.
«Беларусбанк» у сацыяльных сетках
Шырокі спектр банкаўскіх паслуг
Прадастаўляем кансультацыйна-даведачную інфармацыю па ўсім спектры банкаўскіх прадуктаў і паслуг:
- дэпазіты,
- крэдыты,
- плацежныя карткі,
- сэрвісы Інтэрнэт-банкінг/М-банкінг/SMS-банкінг/аўтааплата/BELARUSBANK Pay,
- грашовыя пераводы,
- валютна-абменныя і іншыя банкаўскія аперацыі.
Ажыццяўляем блакіроўку/разблакіроўку сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».
Прымаем заяўкі на афармленне банкаўскіх прадуктаў і паслуг:
- спажывецкіх крэдытаў (у тым ліку авердрафтаў),
- плацежных картак,
- страхавога поліса абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (Аўтаграмадзянка).
Прымаем заяўкі на атрыманне:
- даведкі аб наяўнасці/ адсутнасці ўкладных рахункаў у ААТ «ААБ Беларусбанк»,
- даведкі па рахунку з выкарыстаннем плацежнай карткі (аб наяўнасці і руху грашовых сродкаў па рахунку, аб наяўнасці (адсутнасці) запазычанасці па авердрафтным крэдыце),
- выпіскі па рахунку з выкарыстаннем плацежнай карткі.
Ажыццяўляем прыём, рэгістрацыю заяў аб разглядзе спрэчных сітуацый, якія ўзніклі пры выкарыстанні плацежных картак
Банк не спаганяе плату за прадастаўленне інфармацыі.