Бясплатны сэрвіс для трымальнікаў плацежных картак банкаў Рэспублікі Беларусь*
Праводзьце банкаўскія аперацыі ў любы час і ў любым месцы, проста адпраўляючы з мабільнага тэлефона SMS-паведамленні
* Плата за карыстанне SMS-банкінгам ААТ «ААБ Беларусбанк» не спаганяецца. Тарыфікацыя SMS-паведамленняў, накіроўваемых у рамках SMS-банкінгу, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тарыфнымі планамі аператараў мабільнай сувязі А1, МТС, life:).
Аплачвайце паслугі мабільнай сувязі
- А1, МТС, life:):
- Аперацыю аплаты мабільнай сувязі можна правесці як за нумар мабільнага тэлефона, з выкарыстаннем якога быў зарэгістраваны SMS-банкінг, так і за любы іншы нумар мабільнага тэлефона*
*Нельга праводзіць аплату за нумар карпаратыўнага тэлефона
- Мінімальная сума аперацыі: 0,50 беларускіх рублёў
- Максімальная сума аперацыі: 999,90 беларускіх рублёў
Кантралюйце астатак
- Атрымлівайце інфармацыю аб астатку грашовых сродкаў на сваіх рахунках
- Адпраўце SMS-паведамленне ў фармаце: Ostatok прабел Пароль
Аплачвайце паслугі МТС з дапамогай USSD-запыту
- Карыстальнікі SMS-банкінгу могуць аплачваць паслугі МТС, адправіўшы з устройства мабільнай сувязі USSD-запыт: *111*611#
- Далей неабходна паслядоўна ўвесці: Пароль паслугі SMS-банкінг і Суму Аплаты
- Аперацыя даступна як пры станоўчым, так і пры адмоўным балансе асабовага рахунку абанента
Што яшчэ можна рабіць у сістэме SMS-банкінг
- Заблакіраваць і разблакіраваць карту
- Адмяніць рэгістрацыю паслугі SMS-банкінг
- Папоўніць электронны ігравы рахунак сістэмы «Суперлато-анлайн»
- Папоўніць ігравы рахунак букмекерскага клуба «АЛІМП»
- Атрымаць даведкі:
- аб тыпах і фармаце аперацый у рамках SMS-банкінгу
- аб спісе ідэнтыфікатараў (кодаў паслуг), даступных для аплаты з дапамогай SMS-банкінгу
Каму даступны SMS-банкінг
Паслуга SMS-банкінг прадастаўляецца ААТ «ААБ Беларусбанк» як трымальнікам картак банка, так і трымальнікам картак іншых банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь (акрамя выпадкаў, калі банкам-эмітэнтам устаноўлены абмежаванні на выкарыстанне гэтай паслугі).
Зарэгістраваць SMS-банкінг можна з выкарыстаннем як асабістага, так і карпаратыўнага тэлефона.
Звяртаем увагу! Пры змене мабільнага аператара з выкарыстаннем паслугі пераносу нумару (MNP), карыстальнікам SMS-банкінгу не трэба адмяняць старую рэгістрацыю і нанава рэгістравацца з пазначэннем новага аператара мабільнай сувязі – перарэгістрацыя ажыццяўляецца аўтаматычна.
Як зарэгістраваць паслугу SMS-банкінг у інфакіёску
Як карыстацца паслугай SMS-банкінг
Для правядзення аперацый у сістэме SMS-банкінг неабходна адправіць SMS-паведамленне на кароткі нумар 611 або USSD-запыт (для аплаты паслуг МТС)
Набор SMS – паведамленняў павінен ажыццяўляцца ў вызначаным фармаце, з выкарыстаннем лацінскіх літар.
Набор сумы плацяжу (нумару тэлефона або нумару асабовага рахунку) ажыццяўляецца толькі лічбамі без раздзяляльнікаў. SMS-паведамленні і пароль можна набіраць як вялікімі, так і малымі літарамі.
Раздзяляльнікам паміж асобнымі элементамі SMS-паведамлення (напрыклад, паміж тыпам аперацыі і паролем або паміж паролем і сумай плацяжу) з’яўляецца АДЗІН ПРАБЕЛ.
Дагавор на аказанне паслугі SMS-банкінг
Віды аперацый і фарматы SMS-паведамленняў
Найменне аперацыі |
Фармат SMS-паведамлення |
Дадатковая інфармацыя |
Прагляд астатку грашовых сродкаў на рахунку кліента
|
Ostatok прабел Пароль |
|
Аплата паслуг
|
Oplata прабел Пароль прабел Сума Аплаты прабел Ідэнтыфікатар прабел Даныя Плацельшчыка
Прыклады SMS-паведамлення: OPLATA TTT5E 0.15 MTS 123456789 OPLATA TTT5E 5 MTS 123456789 OPLATA TTT5E 5.00 MTS 123456789 |
Даныя плацельшчыка не пазначаюцца калі аплата за нумар мабільнага тэлефона ажыццяўляецца з выкарыстаннем нумару тэлефона, да якога зарэгістраваны SMS-банкінг. |
Блакіроўка карткі |
Block прабел Пароль
Прыклад SMS-паведамлення: BLOCK TTT5E |
Аперацыя даступна толькі для картак ААТ «ААБ Беларусбанк», з выкарыстаннем якіх быў зарэгістраваны SMS-банкінг. SMS-паведамленне не з’яўляецца пісьмовым паведамленнем аб страце або крадзяжы карткі. Да пісьмовага звароту ва ўстанову банка аб страце або крадзяжы карткі трымальнік карткі поўнасцю адказвае за аперацыі, здзейсненыя з выкарыстаннем страчанай карткі. |
Разблакіроўка карткі |
Unblock прабел Пароль
Прыклад SMS-паведамлення: UNBLOCK TTT5E |
Аперацыя даступна толькі для картак ААТ «ААБ Беларусбанк», з выкарыстаннем якіх быў зарэгістраваны SMS-банкінг. Разблакіраваць можна толькі картку, якая была заблакіравана з дапамогай SMS-банкінгу. |
Атрыманне інфармацыі аб тыпах аперацый у рамках паслугі SMS-банкінг |
Spravka |
У адказ на запыт прыходзіць SMS-паведамленне з інфармацыяй аб даступных тыпах аперацый: OPLATA - аплата паслуг; OSTATOK – атрыманне інфармацыі аб астатку на рахунку кліента; SPISOK – атрыманне інфармацыі аб зарэгістраваных у інфакіёску даных або аб спісе ідэнтыфікатараў плацяжоў; OTMENA - адмена рэгістрацыі SMS-банкінгу. |
Атрыманне даведкі аб фармаце асобнага тыпу аперацыі ў рамках паслугі SMS-банкінг |
Spravka прабел Тып Аперацыі
Прыклад SMS-паведамлення: SPRAVKA OPLATA |
У адказ на запыт прыходзіць SMS-паведамленне з інфармацыяй аб неабходным тыпе аперацыі, а таксама аб фармаце SMS-паведамлення для правядзення аперацыі неабходнага тыпу.
|
Атрыманне даведкі аб спісе ідэнтыфікатараў |
Spisok прабел Пароль
Прыклад SMS-паведамлення: SPISOK TTT5E |
У адказ на запыт прыходзіць SMS-паведамленне са спісам ідэнтыфікатараў.
|
Атрыманне інфармацыі аб фармаце аперацыі аплаты канкрэтнай паслугі |
Spravka прабел Ідэнтыфікатар
Прыклад SMS-паведамлення: SPRAVKA VEL |
У адказ на запыт прыходзіць SMS-паведамленне з інфармацыяй аб фармаце SMS-паведамлення для правядзення неабходнай аперацыі. |
Адмена рэгістрацыі SMS-банкінгу |
Otmena прабел Пароль
Прыклад SMS-паведамлення: OTMENA TTT5E |
Аперацыю адмены рэгістрацыі SMS-банкінгу таксама можна правесці ў інфакіёску ААТ «ААБ Беларусбанк» пры наяўнасці карткі, з выкарыстаннем якой быў зарэгістраваны SMS-банкінг, а таксама з дапамогай сістэмы Інтэрнэт-банкінг ААТ «ААБ Беларусбанк». Рэгістрацыя SMS-банкінгу аўтаматычна адмяняецца ў выпадку, калі кліент 3 разы скарыстаўся SMS-банкінгам з выкарыстаннем няправільнага паролю. |
Ідэнтыфікатары плацяжоў
Значэнне |
Ідэнтыфікатар |
A1 (УП «A1») |
VEL |
МТС (СТАА «МТС») |
MTS |
life:) (ЗАТ «БэСТ») |
LIFE |
Букмекерскі клуб «Алімп» |
OLIMP |
Сістэма «СУПЕРЛАТО-АНЛАЙН» |
NSL |