Добраахвотнае страхаванне ад хвароб і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу

Аформіць на сайце Аформіць у Інтэрнэт-банкінгу   Аформіць у М-Банкінгу Аформіць ва ўстанове

1
2

Падыходзіць для атрымання візы

3

Зручнае афармленне

4

Надзейная абарона

Адпраўляючыся ў падарожжа, важна адчуваць сябе абароненым. Каб абараніць сябе ад непрыемнасцяў падчас падарожжа, Вы можаце набыць страхоўку. Калі ў час паездкі Вам спатрэбіцца тэрміновая дапамога, Вы можаце звязацца з сэрвіснай кампаніяй, якая прадстаўляе інтарэсы страхавой кампаніі ў краіне знаходжання па кантактных тэлефонах або адрасах, пазначаных ў дагаворы страхавання, і атрымаць падрабязную кансультацыю - да каго звярнуцца і як дзейнічаць у гэтых абставінах.

Варыянты сум страхавой абароны

Увесь свет, акрамя ЗША

Увесь свет

30 000 еўра, 50 000 еўра, 70 000 еўра, 100 000 еўра

30 000 долараў ЗША, 50 000 долараў ЗША, 70 000 долараў ЗША, 100 000 долараў ЗША

Кошт страхавання залежыць ад тэрміну знаходжання за мяжой, тэрыторыі дзеяння, сумы страхавой абароны і колькасці застрахаваных асоб

Як аформіць дагавор страхавання анлайн

  1. Выберыце страхавую паслугу, тэрыторыю дзеяння дагавору страхавання, тэрмін і іншыя асноўныя параметры
  2. Пазначце інфармацыю аб сябе і застрахаваных асобах
  3. Пасля азнаямлення з прапановай (афертай) і правіламі страхавання аплаціце страхавую паслугу плацежнай банкаўскай картай
  4. Атрымайце апавяшчэнне аб заключэнні дагавору страхавання на электронную пошту

Дагавор страхавання заключаецца ў пісьмовай форме на падставе прапановы (аферты) шляхам абмену дакументамі з дапамогай электроннай сувязі, якія могуць быць узноўлены на папяровым носьбіце і прызнаюцца роўнымі па юрыдычнай сіле адпаведным папяровым дакументам, аформленым пры здзяйсненні аналагічных аперацый ва ўстанове банка асабіста кліентам, і спараджаюць аналагічныя ім правы і абавязкі бакоў.

Базавыя ўмовы страхавання

Дагавор страхавання ўключае ў сябе страхавую абарону ад найбольш распаўсюджаных непрыемнасцяў, якія могуць узнікнуць у перыяд знаходжання за мяжой

  • Неадкладная медыцынская дапамога Кампенсуюцца расходы, звязаныя з: - змяшчэннем у стацыянар (палата, харчаванне і кансультацыі) і ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі; - амбулаторнымі паслугамі і кансультацыямі, амбулаторным патранажам; аперацыйным умяшаннем; - анестэзіялагічнай дапамогай; - карыстаннем медыцынскім абсталяваннем; - лабараторнымі паслугамі (даследаваннямі) пры дапамозе абсталявання (электраэнцэфалографа, ЭКГ, тамаграфія, рэнтгенаграфія); - забеспячэннем лекавымі сродкамі (прэпаратамі), уключаючы растворы для унутрывенных увядзенняў (п. 2.6. Правілаў страхавання)
  • Стаматалогія Арганізацыя і аплата стаматалагічных паслуг, звязаных са зняццем вострага болю (уключаючы кошт медыкаментаў), па кожным візіце ў межах 100 €, але не больш за 300 € па кожнай Застрахаванай асобе на працягу тэрміну страхавання (п. 2.6.10 Правілаў страхавання)
  • Медыцынская эвакуацыя Арганізацыя і пакрыццё паслуг па медыцынскай эвакуацыі Застрахаванай асобы ад месца яе знаходжання да месца аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі і назад (п. 2.6.11 Правілаў страхавання)
  • Медыцынская рэпатрыяцыя Арганізацыя (па рашэнні Страхоўшчыка і па заключэнні лячэбнай установы аб адсутнасці супрацьпаказанняў) і аплата расходаў па транспарціроўцы Застрахаванай асобы ў лячэбную ўстанову па месцы жыхарства (п. 2.6.12 Правілаў страхавання)
  • Вяртанне непаўналетніх дзяцей Аплата транспартных расходаў, звязаных з дастаўкай да месца пражывання непаўналетніх сваякоў Застрахаванай асобы, якія здзяйснялі сумесную паездку і засталіся без нагляду іншых паўналетніх асоб, у выпадку медыцынскай рэпатрыяцыі (п. 2.6.12 Правілаў страхавання)
  • Пасмяротная рэпатрыяцыя У выпадку смерці Застрахаванай асобы - расходы на пасмяротную рэпатрыяцыю ад месца смерці да пастаяннага месца жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь або ад месца смерці да аэрапорта або вакзала краіны пастаяннага пражывання, дзе цела, астанкі або прах застрахаванай асобы будуць перададзены родным ці іншым асобам, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання (п. 2.6.13 правілаў страхавання)
  • Тэлекамунікацыйная сувязь Аплачваюцца расходы з прадстаўніком страхоўшчыка за мяжой, за выключэннем расходаў на Інтэрнэт-трафік (п 2.7 Правілаў страхавання)

Дадатковыя опцыі

Дагавор страхавання ўключае ў сябе страхавую абарону ад найбольш распаўсюджаных непрыемнасцяў, якія могуць узнікнуць у перыяд знаходжання за мяжой

  • Заняцце спортам Уключаны ўдзел у спартыўных спаборніцтвах і заняцце фізічнай падрыхтоўкай (трэніроўкай)
  • Страхаванне ад няшчасных выпадкаў Выплата страхавой кампенсацыі ў межах 10000 € пры атрыманні траўмы ў выніку няшчаснага выпадку (п. 2.2.2 Правілаў страхавання (страхаванне па варыянце «В»))

Страхавыя паслугі ў рамках Добраахвотнага страхавання ад захворванняў і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу Беларусбанк аказвае на падставе дагавору даручэння ад 24.05.2018 № BY44AKBB38190000089520000000 ад імя ЗАСТ «Прамтрансінвест» (спецыяльны дазвол (ліцэнзія) ад 25.03.2004 № 02200/13-00021, тэрмiн дзеяння бестэрмінова).

З умовамі страхавання, уключаючы пералік страхавых выпадкаў, абмежаванні ў страхавым пакрыцці, выключэнні са страхавання, парадак вызначэння страхавой сумы і памеру страхавой выплаты (уключаючы ліміты адказнасці) Вы можаце азнаёміцца www.promtransinvest.by.

 

Архіў дакументаў