Бягучы (разліковы) рахунак фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання з 01.03.2022.
Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2021 года №363 «Аб бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання» (далей - Указ) фізічным асобам, якія атрымліваюць выплаты сацыяльнага характару, стыпендыі праз банкі і выказалі жаданне прадоўжыць іх атрыманне праз банкі або абавязаны ў адпаведнасці з актамі заканадаўства атрымліваць такія выплаты, стыпендыі праз банкі, у тэрмін да 1 ліпеня 2025 г. неабходна адкрыць базавыя рахункі або ажыццявіць аперацыі пераафармлення бягучых рахункаў у базавыя рахункі для залічэння на іх выплат сацыяльнага характару, стыпендый.
У выпадку адсутнасці на 1 ліпеня 2025 г. волевыяўлення фізічнай асобы працягваць атрыманне выплат сацыяльнага характару, стыпендый на базавы рахунак:
залічэнне выплат сацыяльнага характару, стыпендый, абавязак атрымання якіх праз банкі ўстаноўлены актамі заканадаўства, прыпыняецца да адкрыцця гэтай фізічнай асобай базавага рахунку (ажыццяўлення аперацыі пераафармлення бягучага рахунку ў базавы рахунак) і атрымання арганізацыяй, якая ажыццяўляе іх выплату, інфармацыі аб такім базавым рахунку і яго рэквізітах;
выплаты сацыяльнага характару ажыццяўляюцца, стыпендыі выплачваюцца фізічнай асобе іншымі спосабамі, прадугледжанымі заканадаўствам, якое вызначае парадак ажыццяўлення іх выплаты.
Бягучы (разліковы) рахунак фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання (далей – Базавы рахунак) - бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях, з уладальніка якога не спаганяецца ўзнагароджанне (плата) за ажыццяўленне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў нацыянальным сегменце глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт аперацый, якія ўключаюцца ў базавыя ўмовы абслугоўвання.
Указ прадастаўляе права фізічнай асобе на адкрыццё толькі аднаго Базавага рахунку.
Адметная асаблівасць Базавага рахунку ад звычайнага бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку - магчымасць ажыццяўляць рэгламентаваны пералік аперацый, па якіх банкам не спаганяецца ўзнагароджанне.
З аперацыямі, якія ўключаюцца ў базавыя ўмовы абслугоўвання, можна азнаёміцца тут.
З поўным пералікам выплат сацыяльнага характару ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца тут.
Да Базавага рахунку, без спагнання ўзнагароджання за абслугоўванне, могуць выпускацца карткі плацежнай сістэмы Белкарт:
Унясенне фізічнай асобай наяўных грашовых сродкаў для іх далейшага залічэння на базавы рахунак ажыццяўляюцца пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу.
Пры гэтым варта адзначыць, што наяўнасць Базавага рахунку не абмяжоўвае права фізічнай асобы на адкрыццё ў банках іншых рахункаў і выкарыстанне розных плацежных інструментаў у адпаведнасці з банкаўскім заканадаўствам.
Для адкрыцця рахунку неабходна папярэдне азнаёміцца з афертай па Базавым рахунку.
Адкрыць Базавы рахунак магчыма з дапамогай сістэм Інтэрнэт-банкінг (как с выпуском банковской платежной карточки, так и без выпуска), М-Банкінг (без возможности выпуска банковской платёжной карточки) або звярнуцца ва ўстанову банка з дакументам, які сведчыць асобу (для грамадзян, якія маюць права ў адпаведнасці з заканадаўствам на атрыманне пенсіі, дадаткова неабходна прадаставіць дакумент, які пацвярджае права на атрыманне пенсіі).