Аплаціць пакупкі QR-кодам можна ў звычайным магазіне і анлайн. Для гэтага неабходны толькі дадатак M-Belarusbank.
Калі карта іншага банка, то таксама можна скарыстацца сэрвісам. Для гэтага неабходна зарэгістраваць картку ў дадатку M-Belarusbank. Парадак рэгістрацыі – тут.
Схема аплаты
- Папярэдзіць прадаўца аб тым, што будзеце аплачваць пакупку QR-кодам.
- Адкрыць дадатак M-Belarusbank і выбраць «Плацяжы і пераводы» - «Аплата па QR-кодзе».
- Адсканіраваць QR-код і пацвердзіць аплату.
Пасля паспяховай аплаты чэк захоўваецца ў раздзеле «Апошнія плацяжы» дадатку M-Belarusbank.
Як адсканіраваць QR-код
Спосаб 1
- Увайдзіце ў дадатак M-Belarusbank.
- Зайдзіце ў меню ў раздзел «Плацяжы і пераводы».
- Выберыце «Аплата па QR-кодзе».
- Навядзіце камеру на QR-код і адсканіруйце яго.
Спосаб 2
- Навядзіце на QR-код камеру свайго тэлефона.
- Перайдзіце па спасылцы.
- Націсніце на значок M-Belarusbank
- Разблакіруйце дадатак, адкрыўшы яго з дапамогай PIN-кода, адпячатка пальца або сканіравання твару.
Як аплаціць пакупку ў інтэрнэт-магазіне
- У карзіне анлайн-магазіна выберыце варыянт плацяжу QR-кодам.
- Зайдзіце ў M-Belarusbank і выберыце: «Плацяжы і пераводы» — «Аплата па «QR-кодзе».
- Прасканіруйце QR-код на экране, пацвердзіце аплату.
Як аплаціць паездку ў транспарце
- Адкрыйце «Аплата па QR-кодзе» ў M-Belarusbank.
- Адсканіруйце QR-код, размешчаны ў транспартным сродку (аўтобусе, тралейбусе, маршрутным таксі).
- Пацвердзіце пакупку білета. Аплачаны білет захоўваецца ў раздзеле «Апошнія плацяжы».
- Прад’явіце білет на тэлефоне кандуктару/кантралёру ў выпадку праверкі. Электронны білет утрымлівае ўсю неабходную інфармацыю аб паездцы.
Аплата праезду ў транспарце ўжо дзейнічае ў населеных пунктах: Баранавічы, Бабруйск, Брэст, Быхаў, Вілейка, Віцебск, Ваўкавыск, Валожын, Глыбокае, Гомель, Горкі, Гродна, Дзяржынск, Жыткавічы, Жлобін, Жодзіна, Івацэвічы, Калінкавічы, Клімавічы, Кобрын, Касцюковічы, Крычаў, Ліда, Лагойск, Мар’іна Горка, Магілёў, Мазыр, Маладзечна, Нясвіж, Навагрудак, Наваполацк, Орша, Асіповічы, Пінск, Полацк, аг.Плешчаніцы, Полацк, Рэчыца, Рагачоў, Светлагорск, Слаўгарад, Слонім, Слуцк, Салігорск, Стоўбцы, Столін, Хойнікі, Чэрыкаў, Шклоў.
Маршрутныя таксі ў Мінску таксама прадастаўляюць магчымасць набыць білет з дапамогай QR-кода.