мані-бэк да 3 %
1% пры разліках у арганізацыях гандлю (сэрвісу)
да 3% пры разліках у арганізацыях-партнёрах банка
зняцце наяўных
грошай без камісіі
ў банкаматах іншых банкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на суму 1000 бел. руб. у месяц
пераводы без камісіі на карткі банка
ў каналах ДБА банка
4 гады
тэрмін дзеяння
BYN
валюта рахунку
Паслугі і сэрвісы, якія прадастаўляюцца членам Клуба «Персона»
Аформіць картку Белкарт Максімум Клуба «Персона» могуць фізічныя асобы – рэзідэнты/нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 14 гадоў.
З асаблівасцямі адкрыцця бягучых рахункаў з выкарыстаннем картак на імя непаўналетніх з 14 да 18 гадоў можна азнаёміцца тут.
Прэміяльныя прадукты
- Плацежныя карткі Белкарт-Прэміум: 1 асноўная картка з тэрмінам дзеяння 5 гадоў і/або 1 дадатковая тэрмінам дзеяння 35 месяцаў.
- Тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад у беларускіх рублях«Паспяховы Безадзыўны» і/або «Паспяховы Безадзыўны Анл@йн».
- Фарміраванне і кіраванне персанальным партфелем замежных каштоўных папер партфельным кіраўніком у адпаведнасці з індывідуальнымі пажаданнямі кліента ў адносінах да ўзроўню рызыкі і даходнасці (давернае кіраванне грашовымі сродкамі па форме «поўнае») пры зніжанай камісіі для ўладальнікаў карты.
- Скідка 50% на арэнду банкаўскіх сейфаў (ячэек).
- Заключэнне са скідкай 15% страхавых дагавораў БРУСП «Белдзяржстрах»:
- добраахвотнае страхаванне ад траўм «Экспрэс»
- добраахвотнае комплекснае страхаванне маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў;
- добаахвотнае комплекснае страхаванне домаўладанняў і грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі;
- добраахвотнае страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў.
- Страхаванне трымальніка карткі ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу (ЗАСТ «Прамтрансінвест») са страхавым пакрыццём 30 тысяч USD/EUR.
Персанальнае абслугоўванне
прадастаўляецца на падставе дагавору на персанальнае банкаўскае абслугоўванне ў рамках Клуба «Персона»
Выключна для Членаў Клуба «Персона» пры адпаведнасці крытэрыям аднясення да прэміяльных катэгорый прадастаўляецца эксклюзіўная магчымасць скарыстацца паслугай персанальнага банкаўскага абслугоўвання ў ААТ «ААБ Беларусбанк».
Персанальнае банкаўскае абслугоўванне Членаў Клуба «Персона» прадастаўляецца на падставе дагавору і ўключае ў сябе наступныя паслугі:
- Прадастаўленне персанальнага менеджара.
- Абслугоўванне ў VIP-зонах банка ў зручны час у рамках устаноўленага рэжыму працы з кліентамі;
- Арганізацыя прыярытэтнага абслугоўвання ў падраздзяленнях банка, у якіх ёсць такая магчымасць, з папярэднім узгадненнем часу наведвання з персанальным менеджарам.
- Падрыхтоўка дакументаў, неабходных для ажыццяўлення аперацый.
- Суправаджэнне пры правядзенні аперацый.
- Падбор неабходных банкаўскіх прадуктаў і паслуг зыходзячы з індывідуальных запытаў і патрэб.
- Забеспячэнне інфармацыйнымі матэрыяламі аб прадуктах і паслугах банка.
- Інфармаванне (па тэлефоне і/або электроннай пошце, і/або іншых каналах сувязі) аб актуальным стане рахункаў; аб набліжэнні тэрмінаў вяртання ўкладаў (дэпазітаў) па адпаведных дагаворах банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), тэрміне заканчэння дзеяння банкаўскіх плацежных картак, даверанасцяў, засведчаных банкам, тэрмінаў выканання крэдытных абавязацельстваў; аб дастатковасці сродкаў на рахунку для выканання даручэнняў кліента, неабходнасці своечасовага пераафармлення дакументаў і правядзення плацяжоў.
Таксама для блізкіх людзей Членаў Клуба «Персона» (муж(жонка), дзеці, бацькі, браты і сёстры) персанальнае абслугоўванне можа аказвацца ў частцы прадастаўлення наступных паслуг:
- абслугоўвання ў VIP-зонах банка;
- атрымання інфармацыі (па тэлефоне і/або электроннай пошце, і/або іншых каналах сувязі) уладальніка рахунку (плацежнай карткі і інш.) аб набліжэнні тэрмінаў вяртання аформленых на іх імя ўкладаў (дэпазітаў) па адпаведных дагаворах банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), тэрміну заканчэння дзеяння банкаўскіх плацежных картак, даверанасцяў, засведчаных банкам, тэрмінаў выканання крэдытных абавязацельстваў;
- суправаджэння персанальным менеджарам пры правядзенні аперацый і пры неабходнасці іншых паслуг.
Пералік VIP-зон
Пры асабістай сустрэчы, у любы зручны для Вас час, абыходзячы чэргі, Вы зможаце вырашыць усе пытанні, звязаныя з банкаўскім абслугоўваннем у падраздзяленнях банка, размешчаных па адрасе:
- г. Мінск, вул. Раманаўская Слабада, 9;
- г. Мінск, вул. Кісялёва, 17-58;
- г. Мінск, вул. Даўгабродская, 1;
- г. Мінск, вул. Сурганава, 47а;
- г. Мінск, вул. Варанянскага, 7а;
- г. Мінск, пр. Незалежнасці, 56;
- г. Брэст, вул. Маскоўская, 202;
- г. Віцебск, вул. Смаленская, 9а-1;
- г. Гомель, пр. Леніна, 19;
- г. Гродна, вул. Ажэшкі, 4;
- г. Магілёў, вул. Першамайская, 71а-2.
Якасны сэрвіс
- Кансьерж-сэрвіс – кругласутачны сэрвіс інфармацыйнай падтрымкі. Актывацыяй паслугі лічыцца атрыманне ўладальнікам карткі прывітальнага паведамлення. Кантактны нумар тэлефона i-Concierge: +375445030303.
- Праграма лаяльнасці «Сфера Белкарт» у дадатку «Белкарт Pay».
- Прэміяльныя сэрвісы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск:
- доступ у бізнес-залы – 1 бясплатнае наведванне для трымальніка карткі штогод;
- рэгістрацыя на рэйс у прыярытэтным парадку (для пасажыраў «Белавія») – неабмежаваная колькасць разоў;
- асобны пункт агляду для праходжання перадпалётнага агляду ў прыярытэтным парадку (FastTrack) – неабмежаваная колькасць разоў;
- пакаванне багажу – 1 бясплатная паслуга для трымальніка карткі штогод.
- Прэміяльны трансфер са скідкай 25% на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у/з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
- Доступ у бізнес-залы аэрапортаў і чыгуначных вакзалаў за межамі Рэспублікі Беларусь – 1 бясплатнае наведванне для трымальніка карткі штогод. Скарыстацца сэрвісам і азнаёміцца з падрабязным пералікам бізнес-залаў можна ў мабільным дадатку MILEONAIR.
Названыя сэрвісы даступны кліенту пры ўмове прадастаўлення ў Банк інфармацыі аб нумары мабільнага тэлефона беларускага аператара сувязі.
Прывілеі
Узнагароджанне за абслугоўванне карткі Белкарт Максімум (тэрмін дзеяння 4 гады)
Назва аперацыі |
Памер узнагароджання для рэзідентаў Рэспублікі Беларусь |
Памер узнагароджання для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь |
Заўвага |
Наименование операции |
Размер вознаграждения для резидентов Республики Беларусь |
Размер вознаграждения для нерезидентов Республики Беларусь |
Примечание |
Абслугоўванне карткі Белкарт Максімум Клуба "Персона" | |||
---|---|---|---|
пры афармленні ва ўстанове Банка |
150,00 бел. руб. |
200,00 бел. руб. |
Узнагароджанне за абслугоўванне карткі, якое выплачваецца штомесячна, не спаганяецца ў месяцы, у якім аб’ём адлюстраваных па рахунку безнаяўных аперацый аплаты з выкарыстаннем карткі(ак) або яе (іх) рэквізітаў у АГС (за выключэннем АГС, якім прысвоены МСС-коды: 9402, 4900, 4814, 4829, якія пачынаюцца з лічбы 6) складае 1500,00 бел. руб. і больш. Аб’ём безнаяўных аперацый памяншаецца на аб’ём аперацый вяртання пакупкі і адмен аперацый аплаты, адлюстраваных па рахунку кліента ў перыяд, за які ажыццяўляецца разлік узнагароджання |
пры афармленні з дапамогай Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, сайта Банка, кантакт-цэнтра, інфакіёска |
120,00 бел. руб. |
|
Узнагароджанне за абслугоўванне карткі, якое выплачваецца штомесячна, не спаганяецца ў месяцы, у якім аб’ём адлюстраваных па рахунку безнаяўных аперацый аплаты з выкарыстаннем карткі(ак) або яе (іх) рэквізітаў у АГС (за выключэннем АГС, якім прысвоены МСС-коды: 9402, 4900, 4814, 4829, якія пачынаюцца з лічбы 6) складае 1500,00 бел. руб. і больш. Аб’ём безнаяўных аперацый памяншаецца на аб’ём аперацый вяртання пакупкі і адмен аперацый аплаты, адлюстраваных па рахунку кліента ў перыяд, за які ажыццяўляецца разлік узнагароджання |
1 у выпадку нявыплаты ўзнагароджання за абслугоўванне карткі, якая падлягае штомесячнай (штогадовай) выплаце, у тэрмін, прадугледжаны дагаворам аб выкарыстанні карткі, ажыццяўляецца аўтаматычная блакіроўка карткі шляхам пастаноўкі яе ў стоп-ліст. Адмена блакіроўкі магчыма пры ўмове пагашэння кліентам сумы запазычанасці па ўліку пратэрмінаванай і тэрміновай запазычанасці. Пасля выключэння карткі са стоп-ліста налічэнне ўзнагароджання за абслугоўванне карткі ажыццяўляецца з месяца, у якім адноўлена абслугоўванне карткі (адмена блакіроўкі карткі).
Стаць членам Клуба «Персона» Аформіць картку
*Выявы картак, размешчаных на карпаратыўным сайце, а таксама на лэндзінгавых старонках Клубаў выкарыстоўваюцца ў мэтах азнаямлення і могуць мець нязначныя адрозненні ад атрыманых кліентамі банка