Дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк»:
- найбуйнейшы дэпазітарый Рэспублікі Беларусь згодна з рэйтынгам РУП «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер»
- мае статус упаўнаважанага дэпазітарыя па ўліку правоў на дзяржаўныя каштоўныя паперы Рэспублікі Беларусь і каштоўныя паперы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
- адпавядае патрабаванням пункта 1.2 Указання Банка Расіі ад 17.11.2011 № 2732-У (рэд. 01.12.2015) «Аб асаблівасцях фарміравання крэдытнымі арганізацыямі рэзерва на магчымыя страты па аперацыях з каштоўнымі паперамі, правы на якія сведчацца дэпазітарыямі»
- дазваляе кліентам атрымліваць поўны комплекс дэпазітарных паслуг незалежна ад іх тэрытарыяльнага размяшчэння (арганізаваны дэпазітарныя офісы, размешчаныя па ўсёй рэспубліцы)
- ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе ліцэнзіі на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, выдадзенай Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь
Дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе наступныя паслугі:
- адкрыццё і абслугоўванне рахункаў «дэпо»
- дэпазітарнае абслугоўванне эмітэнтаў
- рэгістрацыя здзелак з каштоўнымі паперамі
- дэпазітарнае абслугоўванне рахунку «дэпо» давернага кіраўніка
Аплата за дэпазітарныя паслугі спаганяецца ў адпаведнасці з тарыфамі, зацверджанымі Праўленнем банка і дзеючымі на момант аказання паслугі.
Абслугоўванне рахункаў «дэпо»
У рамках абслугоўвання рахункаў «дэпо» дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк» аказвае наступныя паслугі:
- улік і захоўванне прыналежнах кліенту каштоўных папер
- адлюстраванне аперацый па рахунку «дэпо» кліента (залічэнне, спісанне, заклад)
- абслугоўванне рахункаў давернага кіраўніка
Дэпазітарнае абслугоўванне эмітэнтаў
Дэпазітарый банка аказвае эмітэнтам наступныя паслугі:
- фарміраванне і падтрымка ў актуальным стане рэестра ўладальнікаў каштоўных папер, выпушчаных эмітэнтам;
- прадастаўленне эмітэнту рэестра ўладальнікаў каштоўных папер і іншай інфармацыі, неабходнай для правядзення сходу акцыянераў, выплаты даходаў пагашэння аблігацый;
- разлік і выплату даходу па каштоўных паперах іх уладальнікам, у т.л. праз філіялы банка;
- прадстаўленне эмітэнту і ўладальнікам яго каштоўных папер інфармацыі, звязанай з дэпазітарным абслугоўваннем;
- інфармаванне эмітэнта аб змяненнях заканадаўства, рэгулюючага рынак каштоўных папер;
- правядзенне аперацый, звязаных са змяненнем рэквізітаў выпускаў каштоўных папер эмітэнта.
Дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк» гарантуе поўную канфідэнцыяльнасць інфармацыі аб эмітэнтах.
Рэгістрацыя здзелак з каштоўнымі паперамі
ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе рэгістрацыю здзелак з каштоўнымі паперамі, здзейсненымі на неарганізаваным рынку. Юрыдычныя асобы могуць прадаставіць дакументы для рэгістрацыі ў любы філіял ААТ «ААБ Беларусбанк».