Будзем рады даведацца ваша ўражанне ад выкарыстання сэрвісу
Дзіцячы мабільны дадатак MobiTeen – гэта зручны і карысны сэрвіс для трымальнікаў дзіцячых картак Белкарт банка і іх бацькоў.
MobiTeen складаецца з двух дадаткаў: адзін – для дзіцяці, другі - для аднаго з бацькоў:
MobiTeen |
MobiTeen.Parents |
устанаўліваецца на тэлефон дзіцяці |
устанаўліваецца на тэлефон аднаго з бацькоў |
Умовы выкарыстання |
Умовы выкарыстання |
---|---|
|
|
|
|
|
|
Асноўныя функцыі |
Асноўныя функцыі |
|
|
Скачаць дадатак MobiTeen для АС Android можна тут і MobiTeen.Parents для ОС Android можна тут.
Скачаць дадатак MobiTeen для АС iOS можна тут і MobiTeen.Parents для АС iOS можна тут.
Як устанавіць дадатак
1 Калі на Вашым устройстве ўстаноўлена версія Android 12 і Android 13, то пасля ўстаноўкі дадаткаў MobiTeen.Parents і MobiTeen неабходна выканаць наступныя дзеянні: Зайсці ў «Настройкі» на сваім устройстве ➤ Выбраць «Дадаткі» ➤ Далей у спісе дадаткаў знайсці дадатак MobiTeen.Parents ➤ Знайсці кнопку «Правы (дазволы)» ➤ Прадаставіць доступ для ўсіх дазволаў (кантакты і паведамленні) ➤ Далей у спісе дадаткаў знайсці дадатак MobiTeen ➤ Знайсці кнопку «Правы (дазволы)» ➤ Прадаставіць доступ для ўсіх дазволаў (паведамленні, камера, месцазнаходжанне, мультымедыя і файлы
2 Аўтарызавацца ў МСІ ў дадатку MobiTeen.Parents
3 Азнаёміцца з карыстальніцкім пагадненнем
4 Прыдумаць PIN (не менш за 6 знакаў)
5 Выбраць спосаб аўтарызацыі. У профілі акаўнта выбраць карту з прапанаваных.
6 Дадайце дзіцяці. Пры дабаўленні дзіцяці карыстальніку прысвойваецца роля «Асноўнага з бацькоў»
7 Атрымайце ў дадатку MobiTeen.Parents код для дабаўлення дзіцяці
8 Увядзіце пазначаны код з дадатку MobiTeen.Parents ва ўстаноўленым дадатку дзіцяці MobiTeen.
9 У дадатку MobiTeen прыдумайце PIN (не менш за 6 знакаў)
10 Выберыце спосаб аўтарызацыі
Як карыстацца MobiTeen
Дабаўленне карты
1 Дабавіць карту аднаго з бацькоў. У дадатку MobiTeen.Parents націснуць кнопку «Дабавіць» у частцы «Мае карты». Выбраць карту для выкарыстання (можна некалькі)
2 Дабавіць карту дзіцяці. Націснуць кнопку «Дабавіць» у частцы «Карты дзяцей»
3 У дадатку MobiTeen.Parents магчыма падключэнне другога з бацькоў («Сваяк»). На галоўнай старонцы зайсці ў профіль дзіцяці, далей у раздзеле «Сваякі» націснуць «Дабавіць». «Асноўны з бацькоў» мае доступ да такіх функцый, як імя дзіцяці, інфармацыя аб месцазнаходжанні, наяўнасці запытаў ад дзіцяці, меню для работы з данымі дзіцяці. Другі з бацькоў можа атрымліваць запыты на перавод і ажыццяўляць перавод на картку дзіцяці.
Праца з запытамі і пераводамі
1 Запыт. У дадатку MobiTeen «Галоўны экран» націснуць кнопку «+»- стварыць запыт
2 Запыт дзіцяці. У з’явіўшымся акне запоўніць палі:
- Імя атрымальніка – аднаго з бацькоў са спісу сваякоў (абавязковае поле)
- Запытваемая сума, сума ў беларускіх рублях, дапушчальна 2 знакі пасля коскі, сума не павінна быць роўная 0 (абавязковае поле)
- Каментарый – тлумачэнне для запыту
- Фатаграфія. Можа быць зроблена з дадатку або дабаўлена з галерэі.
- Атрымальніку прыходзіць паведамленне аб запыце
3 Адабрэнне запыту адным з бацькоў у дадатку MobiTeen.Parents. Націснуць на запыт у дадатку MobiTeen.Parents. Неабходна «Адобрыць» або «Адхіліць» запыт на перавод.
4 Запыт адабрэнне, выбраць картку, азнаёміцца з дэталямі пераводу, пацвердзіць перавод.
5 Адвольны перавод. У дадатку MobiTeen.Parents на галоўнай старонцы, зайсці ў профіль дзіцяці, націснуць кнопку «+».
6 Выбраць карту, націснуць кнопку «Прадоўжыць». З’явіцца акно «Дэталі пераводу» і ў ім інфармацыя пра дзіцяці. Увесці суму пераводу і націснуць кнопку «Перавесці».
Адсочванне месцазнаходжання
1 У профілі дзіцяці ў дадатку MobiTeen.Parents адлюстравана імя дзіцяці ў загалоўку, фрагмент карты з апошнім месцазнаходжаннем дзіцяці і часу абнаўлення інфармацыі.
- Калі даных аб месцазнаходжанні няма, то будзе адлюстравана адпаведнае паведамленне.
Пры дасягненні крытычнага ўзроўню зараду батарэі мабільнага ўстройства дзіцяці будзе адлюстроўвацца адпаведнае паведамленне.
2 Пры націсканні на фрагмент карты адбываецца разварочванне карты на ўвесь экран для адсочвання месцазнаходжання дзіцяці ў рэжыме рэальнага часу.
Пры наяўнасці кантрольных кропак для дзіцяці можа быць адлюстравана гісторыя апошніх перакрыжаванняў гэтых кропак.
Як настроіць кантрольныя кропкі
1 У дадатку Mobi Teen зайсці ў профіль дзіцяці, націснуць на «+», затым на кнопку «Стварыць новую кропку»
2 Стварыць новую кропку
3 Увядзіце імя кантрольнай кропкі. У далейшым карыстальнік зможа атрымліваць інфармацыю пры ўваходзе і выхадзе з зоны кантрольнай кропкі.
Атрымаць кансультацыю па функцыянаванні дадатку MobiTeen можна ў службе падтрымкі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», які з’яўляецца ўладальнікам мабільнага дадатку, па тэл.8 (017) 299 25 25 у кругласутачным рэжыме. Пытанні па функцыянаванні сэрвісу можна таксама накіроўваць на адрас электроннай пошты MobiTeen@npc.by.