У адпаведнасці з Інструкцыяй аб раскрыцці інфармацыі аб дзейнасці банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, банкаўскай групы і банкаўскага холдынгу, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 11.01.2013 № 19 (далей - Інструкцыя), ААТ «ААБ Беларусбанк» прадстаўляе Вашай увазе наступную інфармацыю:
1. найменне, звесткі аб месцазнаходжанні, дзяржаўнай рэгістрацыі банка (рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, дата прыняцця рашэння аб дзяржаўнай рэгістрацыі банка), ліцэнзійных паўнамоцтвах на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці (нумар і дата выдачы ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, пералік банкаўскіх аперацый, указаны ў ёй), інфармацыя аб прыпыненні, аднаўленні дзеяння або аб адкліканні Нацыянальным банкам ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, у тым ліку ў частцы ажыццяўлення асобных банкаўскіх аперацый, поўны тэкст статута банка, памер статутнага фонду, рэжым працы і даведачныя тэлефоны.
2. звесткі аб аперацыях, якія ажыццяўляюцца банкам і іншых паслугах, у тым ліку аб умовах заключэння і здзяйснення здзелак, памеры ўзнагароджання (платы) за іх ажыццяўленне, парадку ажыццяўлення разлікаў і іншыя звесткі;
3. звесткі аб арганізацыйнай структуры банка ў разрэзе рэгіёнаў (вобласці і горад Мінск): найменне, месцазнаходжанне, рэжым працы і даведачныя тэлефоны філіялаў і прадстаўніцтваў, а таксама створаных банкам, яго філіялам структурных падраздзяленняў і аддаленых працоўных месцаў;
4. склад (старшыня, незалежныя дырэктары, прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання банка, іншыя члены) савета дырэктараў (наглядальнага савета) банка: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), месца асноўнай працы, кваліфікацыя і прафесійны вопыт, членства (кіраўніцтва) у камітэтах, створаных саветам дырэктараў (наглядальным саветам) банка;
5. склад (члены) выканаўчага органа банка: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), займаемая пасада, кваліфікацыя і прафесійны вопыт, паўнамоцтвы (пытанні, якімі курыруе), парадак (графік) прыёму наведвальнікаў;
6. склад банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, у якую (які) уваходзіць банк: найменне юрыдычных асоб, структура ўзаемнага ўдзелу ўдзельнікаў банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, у тым ліку доля ўдзелу, найменне, месцазнаходжанне і адрас інтэрнэт-сайта яе (яго) галаўной арганізацыі;
9. звесткі аб структуры ўласнасці банка: акцыянеры і іншыя бенефіцыярныя ўласнікі банка, якія валодаюць пяццю і больш працэнтамі акцый банка: найменне і краіна месцазнаходжання (у дачыненні да арганізацыі), прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) і краіна пражывання (у дачыненні да фізічнай асобы);
10. у поўным аб’ёме гадавая справаздачнасць і справаздачнасць аб дзейнасці банка, складзеныя ў адпаведнасці з НСФС, за выключэннем звестак, якія складаюць банкаўскую, камерцыйную і іншую тайну банка, што ахоўваецца законам, а таксама аўдытарскае заключэнне, якое складаецца па выніках аўдыту гадавой справаздачнасці;
11. у поўным аб’ёме гадавая справаздачнасць банка, складзеная ў адпаведнасці з МСФС, разам з аўдытарскім заключэннем, складзеным па выніках яе аўдыту, а таксама справаздачнасць аб дзейнасці банка, складзеная ў адпаведнасці з МСФС, у аб'ёме, вызначаным адпаведным лакальным нарматыўным прававым актам банка ў адпаведнасці з заканадаўствам, калі банкам прынята рашэнне аб складанні такой справаздачнасці ў адпаведнасці з МСФС;
12. бізнес-план (стратэгічны план развіцця) банка і справаздача аб ходзе яго рэалізацыі на 1 студзеня года, наступнага за справаздачным, у аб'ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, утрымліваючай банкаўскую, камерцыйную і іншую тайну, якая ахоўваецца законам, – у форме прэзентацыі або іншай зручнай для ўспрымання форме;
13. апісанне сістэмы кіравання рызыкамі і сістэмы ўнутранага кантролю ў аб’ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, утрымліваючай банкаўскую, камерцыйную і іншую тайну, якая ахоўваецца законам, інфармацыя аб службовых асобах, адказных за кіраванне рызыкамі ў банку і за ўнутраны кантроль у банку, іх назначэнні і вызваленні ад выканання дадзеных функцый;
14. прынцыпы і стандарты прафесійнай этыкі;
15. палітыка банка адносна раскрыцця інфармацыі, вызначаная лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі банка;
16. апісанне палітыкі па выключэнні канфлікта інтарэсаў і ўмоў яго ўзнікнення і палітыкі па ўзнагароджаннях кіраўнікоў і работнікаў банка;
17. прэс-рэлізы, паведамленні, якія ўтрымліваюць істотную інфармацыю аб змяненнях у дзейнасці, арганізацыйнай структуры, структуры ўласнасці і стане банка;
18. найменне, звесткі аб месцазнаходжанні, статуце, памеры статутнага фонду галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, рэжым працы і даведачныя тэлефоны;
19. звесткі аб відах дзейнасці банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу;
20. склад (члены) органаў кіравання галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), месца асноўнай працы (займаемая пасада), кваліфікацыя і прафесійны вопыт, паўнамоцтвы (пытанні, якімі курыруе), парадак (графік) прыёму наведвальнікаў;
21. склад банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу: найменне юрыдычных асоб, адрасы іх інтэрнэт-сайтаў, структура ўзаемнага ўдзелу ўдзельнікаў банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, у тым ліку доля ўдзелу;
23. структура ўласнасці галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу:
акцыянеры і іншыя бенефіцыярныя ўласнікі галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, якія валодаюць пяццю і больш працэнтамі акцый (долі ў статутным фондзе) галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу: найменне і краіна месцазнаходжання (у дачыненні да арганізацыі), прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) і краіна пражывання (у дачыненні да фізічнай асобы).
24. у поўным аб’ёмегадавая кансалідаваная справаздачнасць ікансалідаваная справаздачнасць аб дзейнасці банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, складзеныя ў адпаведнасці з НСФС, за выключэннем звестак, якiя складаюць банкаўскую, камерцыйную і іншую тайну, якая ахоўваецца законам, а таксама аўдытарскае заключэнне, што складаецца па выніках аўдыту гадавой кансалідаванай справаздачнасці;
25. у поўным аб'ёме гадавая кансалідаваная справаздачнасць банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, складзеная ў адпаведнасці з МСФС, разам з аўдытарскім заключэннем, што складаецца па выніках яе аўдыту, а таксама кансалідаваная справаздачнасць, складзеная ў адпаведнасці з МСФС, у аб'ёме, вызначаным адпаведным лакальным нарматыўным прававым актам, зацверджаным галаўной арганізацыяй банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу ў адпаведнасці з заканадаўствам, калі галаўной арганізацыяй банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу прынята рашэнне аб складанні кансалідаванай справаздачнасці ў адпаведнасці з МСФС;
26. бізнес-план (стратэгічны план развіцця, іншы аналагічны дакумент) банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу (пры яго наяўнасці) у аб'ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, якая змяшчае банкаўскую, камерцыйную і іншую тайну, што ахоўваецца законам;
27. палітыка галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу адносна раскрыцця інфармацыі, вызначаная яе лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў адпаведнасці з пунктам 3 Інструкцыі;
28. апісанне палітыкі па выключэнні канфлікта інтарэсаў і ўмоў яго ўзнікнення;
29. прэс-рэлізы, паведамленні, якія змяшчаюць істотную інфармацыю аб змяненнях у дзейнасці, складзе, структуры ўласнасці і стане банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу;
30. адрас інтэрнэт-сайта Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь - www.nbrb.by;
31. тэкст Інструкцыі.
32. Правілы Банка ў дачыненні да выкарыстання карыстацкіх дадзеных на карпаратыўным вэб-сайце ААТ «ААБ Беларусбанк».
33. інфармацыя аб здзелках з зацікаўленасцю афіліраваных асоб
34. апісанне палітыкі ў дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных