Вяртанне плацяжу (больш падрабязная інфармацыя аб плацяжах на старонцы · Прыватным асобам · Анлайн-сэрвісы · Плацяжы за анлайн-сэрвісы ) ініцыюецца плацельшчыкам па яго заяве аб вяртанні плацяжу.
Для падачы заявы на вяртанне плацяжу плацельшчык асабіста (з прад’яўленнем дакумента, які сведчыць яго асобу) звяртаецца ў любое падраздзяленне Банка незалежна ад месца ажыццяўлення плацяжу, у тым ліку па плацяжах, здзейсненых у сістэмах ДБА і ўстройствах самаабслугоўвання іншых разліковых (плацежных) агентаў.
Умовы вяртання плацяжу:
- Тэрмін выканання заявы – не пазней за 14 банкаўскіх дзён пасля дня афармлення і прад’яўлення заявы.
- Вяртанне плацяжу ажыццяўляецца ў выпадку згоды пастаўшчыка (атрымальніка плацяжу) вярнуць грашовыя сродкі.
- Вяртанню падлягаюць грашовыя сродкі ў суме, узгодненай з пастаўшчыком (атрымальнікам плацяжу) паслуг.
- Грашовыя сродкі вяртаюцца ў беларускіх рублях па курсе адпаведнай замежнай валюты, устаноўленым банкам для правядзення аперацый пры выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак, дзеючым на 12:00 дня, у які ажыццяўляецца вяртанне.
- Грашовыя сродкі вяртаюцца за вылікам сумы, належнай да выплаты банку за арганізацыю прыёму плацяжоў.