ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Дамскі к@прыз», які адкрывае для Вас магчымасць дыстанцыйнага кіравання сваімі накапленнямі праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» і інфакіёскі ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі Клуба «Лэдзі»!
Уклад адкрываецца ў рамках Клуба «Лэдзі».
Перавагі:
- высокая гадавая працэнтная стаўка;
- магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
- штомесячная капіталізацыя працэнтаў;
- вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.
Умовы:
Тэрмін захоўвання: |
13 месяцаў |
24 месяцы |
---|---|---|
Мінімальная сума першапачатковага ўзносу: |
50,00 бел.руб. |
|
Базавы паказчык |
стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (СКА НБРБ) |
|
Гадавая працэнтная стаўка (% гадавых): |
13,51% (СКА НБРБ плюс 4,76 працэнтнага пункта); (пераменная гадавая працэнтная стаўка) |
на працягу першых шасці месяцаў 12,6% па заканчэнні першых шасці месяцаў захоўвання ўкладу – 12,25% (СКА НБРБ плюс 3,5 працэнтнага пункта) |
Папаўненне: |
да дня наступлення апошніх 12 месяцаў захоўвання Мінімальная сума адзінаразовага дадатковага ўзносу – 25 бел.руб. |
|
Расходныя аперацыі: |
капіталізаваныя працэнты |
|
Аўтаматычнае перазаключэнне (пралангацыя) на новы тэрмін |
не прадугледжана |
Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змянення базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змянення.
У падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па інтэрнэт-дэпазітах ажыццяўляюцца аперацыі:
- па сведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпта публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
- сведчанне завяшчальных распараджэнняў;
- афармленне даверанасцей;
- выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках права на спадчыну.
З пералікам падраздзяленняў ААТ "ААБ Беларусбанк", якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт-дэпазітах, можна азнаёміцца ў раздзеле "Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў".
Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу «Дамскі к@прыз» можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ "ААБ Беларусбанк" па тэлефоне 147.