Зарплатны праект
«Зарплатны праект» нашага банка выкарыстоўваюць сотні карпаратыўных кліентаў, якія даўно забыліся аб праблемах, звязаных з залічэннем і выплатай зарплаты, прэмій, кампенсацый, дапамог сваім работнікам. Да таго ж гэта дазволіла звесці да мінімуму касавыя аперацыі бухгалтэрыі і значна аптымізаваць колькасць супрацоўнікаў.
Перавагі «Зарплатнага праекта» нашага банка:
- больш за 20 відаў карт на выбар
- хуткае залічэнне сродкаў
- самая шырокая ў Беларусі сетка банкаматаў і інфакіёскаў
- магчымасць аформіць авердрафт
- бяспечнае карыстанне SMS-банкінгам, М-банкінгам, Інтэрнэт-банкінгам
- магчымасць зняць наяўныя грошы ў банкаматах «Белаграпрамбанка»
Адправіць заяўку на зарплатны праект
Эквайрынг арганізацый гандлю (сэрвісу)
Эквайрынг — гэта паслуга, якая дазваляе вашаму кліенту аплачваць тавар ці паслугу з дапамогай плацежных карт. Наш банк ужо на працягу многіх гадоў выступае на беларускім рынку ў якасці банка-экваера і ўстанаўлівае на розных прадпрыемствах плацежныя тэрміналы.
Карпаратыўныя карткі
«Беларусбанк» прапануе міжнародныя карпаратыўныя карткі Visa Business і Mastercard Business. Адкрыццё рахунку для афармлення карт, магчыма, у далярах ЗША, еўра, расійскіх або беларускіх рублях.
Перавагі карпаратыўных картак:
- магчымасць пазбавіцца ад неабходнасці выдаваць работнікам наяўныя на камандзіровачныя выдаткі і выдаткі, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю
- кантроль за выкарыстаннем грашовых сродкаў з дапамогай атрымання штомесячных выпісак па рахунку
- абмежаванне расходавання работнікамі сродкаў з рахунку шляхам ўстанаўлення лімітаў
- бясплатна праводзіць безнаяўныя плацяжы
- бясплатнае зняцце наяўных у банкаматах і аддзяленнях «Беларусбанка», «БПС-Ашчадбанка», «Белаграпрамбанка»
- магчымасць аплаты тавараў і паслуг на інтэрнэт-рэсурсах як беларускіх, так і замежных арганізацый гандлю, гатэляў, авіякампаній, турыстычных агенцтваў і інш.
- бясплатна ўносіць наяўныя грашовыя сродкі ў беларускіх рублях шляхам выкарыстання карпаратыўнай банкаўскай плацежнай карткі праз устройствы самаабслугоўвання (інфакіёскі) Банка, якія маюць модуль прыёму грашовай наяўнасці, атрыманай і нявыкарыстанай на камандзіровачныя, гаспадарча-аперацыйныя выдаткі.
Публічная аферта (ПРАПАНОВА) на заключэнне дагавору бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі
Архіў аферт
Узоры дакументаў
- Заява на адкрыццё рахунку
- Дагавор бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі
- Заява-анкета (на адкрыццё рахунку і выдачу карпаратыўнай карткі работніку юрыдычнай асобы)
- Заява-анкета (на адкрыццё рахунку і выдачу карпаратыўнай карткі работніку індывідуальнага прадпрымальніка)
- Персанальныя даныя работніка прадпрыемства
- Даверанасць
- Умовы прадастаўлення, абслугоўвання і выкарыстання карпаратыўнай банкаўскай плацежнай карткі ААТ «ААБ Беларусбанк»
Архіў умоў
Інфраструктура абслугоўвання картак
Адправіць заяўку на атрыманне карпаратыўнай карткі
Пошук банкаматаў за мяжой