- Агульны парадак ажыццяўлення валютных аперацый
- Знешнеэканамічная дзейнасць
- Аперацыі, звязаныя з рухам капіталу
- Валютна-абменныя аперацыі
- Замежная бязвыплатная дапамога
Валютны кантроль у Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца важнай часткай забеспячэння рэалізацыі адзінай дзяржаўнай валютнай палітыкі, а таксама ўстойлівасці нацыянальнай валюты і стабільнасці ўнутранага валютнага рынку Рэспублікі Беларусь. Асноўная частка такога кантролю заключаецца ў тым, каб забяспечыць напаўняльнасць унутранага валютнага рынку грашовымі рэсурсамі і прадухіліць незаконны перавод валюты за межы рэспублікі, а таксама стварыць эфектыўную, рэальна дзеючую сістэму кантролю за своечасовым і поўным вяртаннем валютнай выручкі ад экспарту і за абгрунтаванасцю плацяжоў у замежнай валюце за імпарціруемыя тавары.
ААТ «ААБ Беларусбанк», з’яўляючыся адным з вядучых банкаў краіны, у рамках выканання ўскладзеных на банк функцый агента валютнага кантролю ажыццяўляе комплекснае абслугоўванне ў адпаведнасці з нормамі валютнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, забяспечаючы пры гэтым максімальна бяспченае функцыянаванне сферы бізнесу кліента пры мінімальным узроўні рызыкі і выдаткаў як для банка, так і для кліента.
Спецыялісты высокага прафесійнага ўзроўню суправаджаюць усе этапы здзелкі, якая праводзіцца кліентам:
- аналітычная работа з дакументамі (у т.л. праектамі дакументаў), якія прадугледжваюць правдязенне валютных аперацый;
- рэгістрацыя здзелак па знешнегандлёвых дагаворах;
- ажыццяўленне міжнародных і міжбанкаўскіх разлікаў у замежнай валюце, у тым ліку ў форме дакументарных аперацый і інструментаў знешнегандлёвага фінансавання (акрэдытываў, гарантый, інкаса);
- валютна-абменныя аперацыі на валютнам рынку РБ, у т.л. аперацыі з безнаяўнай і наяўнай замежнай валютай;
- аказваючы дапамогу ў вырашэнні складаных і нестандартных сітуацый, якія адносяцца да сферы дзеяння валютнага заканадаўства.
ААТ «ААБ Беларусбанк» заўсёды аператыўна праінфармуе кліентаў у выпадку змянення нарматыўных прававых актаў па валютным заканадаўстве і прадаставіць неабходныя інструктыўныя матэрыялы.
Імклівае ўкараненне лічбавых тэхналогій патрабуе ад ААТ «ААБ Беларусбанк» пастаянна развіваць свае каналы дыстанцыйнага абслугоўвання, укараняючы электронны дакументазварот, што дазваляе кліентам пры ажыццяўленні валютных аперацый з выкарыстанннем сістэмы «Кліент – банк», «Кліент – банк WEB»:
- зарэгістраваць здзелку па знешнеэканамічным (знешнегандлёвым) дагаворы, атрымаўшы ад банка электронны дакумент з рэгістрацыйным нумарам;
- прадставіць у банк скан-копіі пацвярджальных дакументаў у фармаце PDF, неабходных банку для ажыццяўлення функцый агента валютнага кантролю;
- аформіць і накіраваць для выканання ў банк структураваныя дакументы для ажыццяўлення валютна-абменных аперацый, міжнародных пераводаў, іншыя дакументы для мэт валютнага кантролю (звесткі, паведамленні, рэестры і інш.).
Звярнуўшыся ў службу карпаратыўнага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк» Вы атрымаеце ўсю неабходную інфармацыю па будучай здзелцы: ці законная гэта аперацыя, што абавязкова неабходна будзе прадставіць у банк для ажыццяўлення разлікаў, што неабходна ўлічыць у Вашым знешнегандлёвым дагаворы з партнёрам, як хутка ажыццяўляюцца разлікі, які памер узнагароджання возьме банк за гэту аперацыю і многае іншае.
Як агент валютнага кантролю ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе кантроль за адпаведнасцю парадку правядзення кліентамі валютных аперацый патрабаванням валютнага заканадаўства ў частцы:
- правамернасці правядзення разлікаў паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі ў замежнай валюце і беларускіх рублях;
- правамернасці правядзення разлікаў у замежнай валюце паміж рэзідэнтамі;
- правамернасці змянення валюты абавязацельстваў пры правядзенні валютных аперацый;
- правамернасці ўнясення наяўных беларускіх рублёў у касу банка для залічэння (пералічэння) на рахункі суб’ектаў валютных аперацый – нерэзідэнтаў або атрымання наяўных беларускіх рублёў пры зняцці з рахункаў суб’ектаў валютных аперацый – нерэзідэнтаў;
- правамернасці ўнясення (зняцця) наяўнай замежнай валюты на рахункі (з рахункаў) суб’ектаў валютных аперацый;
- правядзення рэзідэнтамі (юрыдычнымі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі) плацяжоў на карысць нерэзідэнта, зарэгістраванага ў афшорнай зоне, або іншай асобы па абавязацельстве перад гэтым нерэзідэнтам або на рахунак, адкрыты ў афшорнай зоне, толькі пасля выплаты афшорнага збору ў выпадках, вызначаных заканадаўствам;
- кантролю за прадстаўленнем кліентамі дакументаў па валютных аперацыях;
- рэгістрацыі здзелкі;
- інфармавання органаў валютнага кантролю аб паступленні кліентам грашовых сродкаў па валютных аперацыях, якія праводзяцца з парушэннем заканадаўства.
За парушэнні норм і патрабаванняў валютнага заканадаўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць Кодэксам Рэспублікі Беларусь ад 21.04.2003 N 194-З "Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях" (КоАП).