Ільготны крэдыт на газіфікацыю жыллёвага фонду

Ільготны крэдыт на газіфікацыю жыллёвага фонду па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 №368

lgota3

icon-big-1

да 2-х гадоў
Тэрмін крэдыту

icon-5

3%
Працэнтная стаўка

icon3Патрабаванні да заяўніка

Ільготныя крэдыты прадастаўляюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь – уласнікам жылых памяшканняў, уключаным гарвыканкамамі або райвыканкамамі ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў з захаваннем чарговасці грамадзян, маючых патрэбу ў атрыманні льготнага крэдыту на названыя мэты ў адпаведнасці з датай звароту грамадзяніна. Крэдыты прадастаўляюцца, у тым ліку недзеяздольным грамадзянам, пры наяўнасці дагавораў паручыцельства па выкананні імі абавязацельстваў па гэтых крэдытах.

Пытанні ўключэння ў спісы льготнага крэдытавання адносяцца да кампетэнцыі выканаўчых і распараджальных органаў.

icon2Умовы крэдытавання

Максімальны памер ільготнага крэдыту

Ільготныя крэдыты прадастаўляюцца ў памеры да 70 % кошту работ згодна з пералікам выдаткаў.

Памер ільготнага крэдыту вызначаецца зыходзячы з велічыні даходаў грамадзяніна і кошту работ згодна з пералікам выдаткаў і дагаворам падраду на іх выкананне.

Тэрмін і працэнтная стаўка

Максімальны тэрмін, на які прадастаўляюцца гэтыя крэдыты, не павінен перавышаць два гады. Працэтная стаўка за карыстанне льготнымі крэдытамі ўстанаўліваецца ў памеры 3 % гадавых.

icon1Неабходныя дакументы

№ п/п

Найменне дакумента

Бланкі дакументаў

1

Копія дакумента, які сведчыць асобу крэдытаатрымальніка (паручыцеля) з прад’яўленнем арыгінала.

 

2

Згода Крэдытаатрымальніка, (паручыцеля(ў)) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС.

Бланк

3

Згода Крэдытаатрымальніка, паручыцеля(ў) на прадастаўленне крэдытнай справаздачы.

Бланк згоды на прадастаўленне крэдытнай справаздачы

4

Даведка для атрымання крэдыту (афармлення паручыцельства) у ААТ «ААБ Беларусбанк»

Даведка

5

Копія дагавору падраду з прад’яўленнем арыгінала пры ажыццяўленні газіфікацыі прыродным газам эксплуатуемага жыллёвага фонду.

 

6

Анкета крэдытаатрымальніка (паручыцеля(ў)).

Афармляецца ў банку

7 Согласие заявителя (поручителя) на обработку персональных данных при оказании электронной услуги ОАИС «Предоставление сведений о датах приема и увольнения застрахованного лица и суммах выплат, на которые начислены страховые взносы» Бланк

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы*

  • копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад’яўленнем арыгіналаў;
  • звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам);
  • падатковая дэкларацыя (разлік) за апошні справаздачны перыяд. Падатковая дэкларацыя прадстаўляецца, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку або пры адсутнасці атрымання грашовых сродкаў на яго.

Старонка была вам карысная?

Так Не
Виртуальный консультант