Добраахвотнае комплекснае страхаванне банкаўскіх рахункаў «Фінансы пад абаронай»

Аформіць у ўстанове

1
2

Атрымайце кампенсацыю ўкрадзеных грошай

3

Застрахаваны ўсе рахункі ў Беларусбанку

4

Пакрыйце выдаткі на перавыпуск картак

4

Пакрыйце судовыя расходы

Праграма «Фінансы пад абаронай» дазволіць набыць упэўненасць і фінансавую абарону на выпадак розных непрадбачаных акалічнацей, звязаных з неправамерным спісаннем грашовых сродкаў з любога рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», пакрыць выдаткі на перавыпуск картак у выпадку іх страты, а таксама пакрыць выдаткі (у тым ліку судовыя), звязаныя з незаконным афармленнем крэдыту трэцімі асобамі на імя Страхавальніка.

Кошт дагавору страхавання

 

«Фінансы пад абаронай»

 

Страхавая сума, рублёў

2 000

Страхавы ўзнос, рублёў

30

Як аформіць дагавор страхавання ва ўстанове банка

  1. Паслуга з 02.09.2024 даступна толькі для кліентаў, якія раней падпісалі згоду на заключэнне дагавору страхавання і не была аформлена згода на заключэнне дагавору добраахвотнага камбінаванага страхавання рызык уладальнікаў рахункаў «Абарона фінансаў і здароўя»
  2. Азнаёмцеся з прапановай (афертай) аб заключэнні дагавору страхавання, размешчанай на сайце банка
  3. Аплаціце страхавую паслугу
  4. Атрымайце апавяшчэнне аб заключэнні дагавору страхавання
Дагавор страхавання заключаецца ў пісьмовай форме прыняццем (акцэптам) Страхавальнікам прапановы (аферты), накіраванай шляхам размяшчэння на карпаратыўным вэб-сайце Банка.

Страхавыя выпадкі:

Незаконнае спісанне грошай з рахунку

Несанкцыянаванае спісанне грашовых сродкаў з рахунку Страхавальніка шляхам:

- атрымання карты і PIN-кода і зняцця наяўных грошай у банкамаце;

- атрымання наяўных грошай у аддзяленні банка або аплаты тавараў, работ і паслуг пры дапамозе падробкі подпісу;

- атрымання наяўных грошай з банкамата або аплаты тавараў і паслуг шляхам падробкі карткі;

- правядзення трэцімі асобамі бескантактавага плацяжу з выкарыстаннем мабільнага ўстройства, якое належыць Страхавальніку;

- уздзеяння шкоднаснага праграмнага забеспячэння на мабільнае ўстройства Страхавальніка;

- спісання сродкаў з рахунку Страхавальніка пры дапамозе:

а) скімінгу;

б)  фішынгу, фармінгу, кардынгу і іншых аналагічных відаў махлярства;

в)  падключэння (перападключэння) трэцімі асобамі Мабільнага банка Страхавальніка на іншае мабільнае ўстройства;

г)  доступу трэціх асоб да Інтэрнэт-банка або Мабільнага банка кліента банка

Крадзеж наяўных грошай, знятых у банкамаце або аддзяленні банка

Крадзеж (грабеж або разбой) наяўных грошай на працягу 2-х гадзін з моманту іх зняцця ў банкамаце

Неправамернае афармленне крэдыту на імя Страхавальніка

узнікненне страт кліента банка ў памеры сумы крэдытаў (пазык), а таксама працэнтаў па іх, неправамерна аформленых на імя Страхавальніка ў ААТ «ААБ Беларусбанк» у выніку супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб з выкарыстаннем неправамерна атрыманых трэцімі асобамі персанальных даных Страхавальніка, а таксама выдаткаў на замену скампраметаваных дакументаў, якія сведчаць асобу

Судовыя выдаткі

непрадбачныя судовыя выдаткі ў выніку супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб, звязаных з атрыманнем крэдыту (пазыкі) у ААТ «ААБ Беларусбанк», на імя Страхавальніка з выкарыстаннем неправамерна атрыманых трэцімі асобамі персанальных даных Страхавальніка.

Пад судовымі выдаткамі разумеюцца выдаткі, здзейсненыя на:

  • аплату дзяржаўнай пошліны пры звароце ў суд;
  • на аплату паслуг прадстаўніка (уключаючы выдаткі на складанне іскавой заявы і іншых дакументаў, звязаных з судовым разборам);
  • іншыя неабходныя судовыя расходы і выдаткі (у адпаведнасці з артыкулам 116 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь)

Страта, крадзеж або паломка карткі

 Страта (гібель) карткі, выпушчанай да рахунку ў ААТ «ААБ Беларусбанк» у выніку:

 а) страты;

 б) крадзяжу;

 в) выпадковых механічных, тэрмічных пашкоджанняў, размагнічвання пры выкарыстанні ў банкамаце;

 г) няспраўнай працы банкамата;

 д) немагчымасці карыстання карткай у выніку страты ПІН-кода трымальнікам карткі.

Кампенсацыя выдаткаў на аднаўленне ўкрадзеных дакументаў/ключоў / SIM-карты

Пакрываюцца выдаткі па аднаўленні афіцыйных дакументаў, ключоў, замене Сім-карты мабільнага тэлефона Страхавальніка, страчаных у выніку супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб шляхам крадзяжу, грабяжу, разбою.

- ключы ад асноўнага месца пражывання (дома, кватэры), гаража, транспартнага сродку

- афіцыйныя дакументы (пашпарт, вадзіцельскія правы і да т. п.)

- блакіроўка і замена SIM-карты мабільнага тэлефона

Дадатковыя ўмовы

Застрахаваны ўсе рахункі і ўсе карты, адкрытыя да гэтых рахункаў у Беларусбанку

Страхавая сума – 2 000 рублёў.

Тэрмін страхавання – 1 год.

Дагавор страхавання ўступае ў сілу на наступны дзень пасля аплаты ўзносу

 

Што рабіць, калі настаў страхавы выпадак

  1. Патэлефануйце на нумар +375-17-299-25-26 і заблакіруйце картку.
  2. Праверце выпіску па рахунку.
  3. Звярніцеся ў найбліжэйшае аддзяленне міліцыі/паліцыі (у краіне знаходжання) і напішыце заяву аб крадзяжы/рабаванні (вазьміце копію заявы з адзнакай аб прыняцці гэтай заявы да разгляду).
  4. Праінфармуйце аб тым, што здарылася, страхавую кампанію па тэлефоне 7151 (з любога мабільнага на тэрыторыі Беларусі) або (+375 17) 306-51-67, праз электронную пошту claims@kupala.by і выконвайце ўказанні Страхоўшчыка.
  5. Прадастаўце заяву аб страхавым выпадку ў страхавую кампанію і прыкладзеце неабходныя дакументы па адрасе г. Мінск, вул. Маякоўскага, 35. Дакументы можна прадаставіць у электронным выглядзе праз асабісты кабінет на сайце страхавой кампаніі Купала kupala.by або на Viber +375-29-643-25-67

Страховые услуги в рамках Добровольного комплексного страхования банковских счетов оказывает ОАО «АСБ Беларусбанк» на основании договора поручения от 14.05.2019 №BY53AKBB38190000269740000000 от имени СБА ЗАСO «Купала» (Совместное белорусско-австрийское закрытое акционерное страховое общество «Купала», 220004 Минск, ул. Немига 40, офис 702, УНП 500048039, специальное разрешение (лицензия) на право осуществления страховой деятельности № 02200/13-00044, срок действия бессрочно, сайт www.kupala.by.
С условиями страхования, включая перечень страховых случаев, ограничения в страховом покрытии, исключения из страхования, порядок определения размера страховой выплаты вы можете ознакомиться на сайте страховой компании www.kupala.by.