Ільготны крэдыт на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 №75
да 10 гадоў
Тэрмін крэдытавання
3%
Працэнтная стаўка
Ільготныя крэдыты прадастаўляюцца ўстановамі банка працаздольным грамадзянам Рэспублікі Беларусь (замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства), якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек і працуюць у дадзеных населеных пунктах - уласнікам жылых памяшканняў (у тым ліку ўдзельнікам долевай уласнасці), уключаным у спісы на атрыманне льготных крэдытаў, на працягу трох месяцаў з дня іх зацвярджэння райвыканкамамі.
Дадатковая інфармацыя
Ільготныя крэдыты на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў прадастаўляюцца ўласнікам жылых памяшканняў (у тым ліку ўдзельнікам долевай уласнасці) - працаздольным грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, у якіх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не перавышае трохразовы сярэднямесячны бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, вылічанага за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для ўключэння гэтых грамадзян у спісы на атрыманне льготных крэдытаў. У выпадку, калі ўласнікі жылых памяшканняў (у тым ліку ўдзельнікі долевай уласнасці) не ажыццяўляюць працоўную дзейнасць, то з іх згоды льготныя крэдыты прадастаўляюцца сумесна з імі пражываючым членам іх сем’яў, якія адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым гэтым падпунктам.
Ільготны крэдыт можа быць прадастаўлены толькі аднаму з грамадзян - удзельнікаў долевай уласнасці (у выпадку, калі грамадзянін - удзельнік долевай уласнасці не ажыццяўляе працоўную дзейнасць, - з яго згоды сумесна пражываючаму з ім члену яго сям’і) на жылое памяшканне ў цэлым пры ўмове згоды ўсіх грамадзян – удзельнікаў долевай уласнасці на выкананне работ, прадугледжаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 №75, з прыцягненнем ільготнага крэдыту. Пры гэтым у астатніх грамадзян - удзельнікаў долевай уласнасці сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не павінен перавышаць трохразовага сярэднямесячнага бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, вылічанага за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для ўключэння грамадзяніна - удзельніка долевай уласнасці ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту.
Пытанні ўключэння ў спісы льготнага крэдытавання адносяцца да кампетэнцыі райвыканкамаў.
Права на атрыманне льготнага крэдыту на названыя мэты грамадзянінам можа быць выкарыстана адзін раз. У дачыненні да жылога памяшкання льготны крэдыт можа быць прадастаўлены толькі адзін раз.Умовы прадастаўлення крэдыту
Максімальны памер ільготнага крэдыту
Максімальны памер ільготнага крэдыту - 90 % кошту выдаткаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылога памяшкання, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, вызначаных праектна-сметнай дакументацыяй, але не павінен перавышаць трохсоткратнага памеру базавай велічыні, дзеючай на дзень уключэння грамадзяніна ва ўстаноўленым парадку ў спіс для льготнага крэдытавання.
Тэрмін і працэнтная стаўка
Максімальны тэрмін, на які прадастаўляецца льготны крэдыт, не павінен перавышаць 10 гадоў. Працэнтная стаўка за карыстанне такім крэдытам - 3 % гадавых.
№ п/п |
Найменне дакумента |
Бланкі дакументаў |
1 |
Копія дакумента, які сведчыць асобу крэдытаатрымальніка (паручыцеля) з прад’яўленнем арыгінала. |
|
2 |
Згода Крэдытаатрымальніка, (паручыцеля(ў)) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС. |
|
3 |
Згода крэдытаатрымальніка, паручыцеля(ў) на прадастаўленне крэдытнай справаздачы. |
Бланк згоды на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь |
4 |
Даведка для атрымання крэдыту (афармлення паручыцельства) у ААТ "ААБ Беларусбанк". |
|
5 |
Копія дагавору падраду з прад’яўленнем арыгінала пры ажыццяўленні капітальнага рамонту і рэканструкцыі жылога памяшкання, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзення гаспадарчых памяшканняў і пабудоў падрадным спосабам. |
|
6 |
Анкета крэдытаатрымальніка (паручыцеля(ў)). |
Афармляецца ў банку |
Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы*
- копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад’яўленнем арыгіналаў;
- звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;
- даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам);
- падатковая дэкларацыя (разлік) за апошні справаздачны перыяд. Падатковая дэкларацыя прадстаўляецца, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку або пры адсутнасці атрымання грашовых сродкаў на яго.
Каму прадастаўляецца льготны крэдыт?
Ільготныя крэдыты на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў прадастаўляюцца ўласнікам жылых памяшканняў (у тым ліку ўдзельнікам долевай уласнасці) – працаздольным грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, у якіх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не перавышае трохразовага сярэднямесячнага бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, вылічанага за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для ўключэння гэтых грамадзян у спісы на атрыманне льготных крэдытаў. У выпадку, калі ўласнікі жылых памяшканняў (у тым ліку ўдзельнікі долевай уласнасці) не ажыццяўляюць працоўную дзейнасць, то з іх згоды льготныя крэдыты прадастаўляюцца сумесна з імі пражываючым членам іх сем’яў, якія адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым гэтым падпунктам.
Ільготны крэдыт можа быць прадастаўлены толькі аднаму з грамадзян - удзельнікаў долевай уласнасці (у выпадку, калі грамадзянін - удзельнік долевай уласнасці не ажыццяўляе працоўную дзейнасць, - з яго згоды сумесна пражываючаму з ім члену яго сям’і) на жылое памяшканне ў цэлым пры ўмове згоды ўсіх грамадзян - удзельнікаў долевай уласнасці на выкананне работ, прадугледжаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 №75, з прыцягненнем ільготнага крэдыту. Пры гэтым у астатніх грамадзян - удзельнікаў долевай уласнасці сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не павінен перавышаць трохразовага сярэднямесячнага бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, вылічанага за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для ўключэння грамадзяніна – удзельніка долевай уласнасці ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту.
Пытанні ўключэння ў спісы льготнага крэдытавання адносяцца да кампетэнцыі райвыканкамаў.
Права на атрыманне льготнага крэдыту на названыя мэты грамадзянінам можа быць выкарыстана адзін раз. У дачыненні да жылога памяшкання льготны крэдыт можа быць прадастаўлены толькі адзін раз.