Продаж памятных і злітковых манет

ААТ «ААБ Беларусбанк» рэалізуе памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь разнастайных сплаваў (залатыя, сярэбраныя і медна-нікелевыя), злітковыя (інвестыцыйныя) манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якія могуць стаць выдатным падарункам да любога свята, карпаратыўнаму мерапрыемству, інструментам для альтэрнатыўных інвестыцый.

Азнаёміцца з пералікам і цэнамі памятных, злітковых (інвестыцыйных) манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь можна ў раздзеле «Падбор манет».

купіць памятныя манеты

Памятная манета - манета з каштоўнага або некаштоўных металаў, вырабленая з ужываннем складаных тэхналогій чаканкі, выпушчаная ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, забяспечаная інфармацыйнай прадукцыяй на папяровым і (або) электронным носьбіце (пры яе наяўнасці), а таксама дакументам, які пацвярджае яе сапраўднасць (для памятнай манеты, якая змяшчае каштоўны метал).

Злітковая (інвестыцыйная) манета - манета з каштоўнага металу, выпушчаная ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, забяспечаная інфармацыйнай прадукцыяй на папяровым і (або) электронным носьбіце (пры яе наяўнасці), а таксама дакументам, які пацвярджае яе сапраўднасць.