Камплаенс – выкананне Банкам, работнікамі Банка патрабаванняў заканадаўства, патрабаванняў кантралюючых (наглядных) органаў, ЛПА і прымяняемых Банкам стандартаў дзелавой практыкі, якія вызначаюць яго ўнутраную палітыку і працэдуры.
Камплаенс-правілы – правілы і стандарты, вызначаныя міжнародным, нацыянальным заканадаўствам і ЛПА, якія дазваляюць эфектыўна функцыянаваць камплаенс-сістэме.
Асноўнымі мэтамі камплаенс у Банку з’яўляюцца:
-
функцыянаванне эфектыўнай сістэмы камплаенс, уключаючы эфектыўнае кіраванне камплаенс-рызыкамі Банка;
-
абарона і паляпшэнне ўзроўню дзелавой рэпутацыі, бізнес-магчымасцяў і ўстойлівасці Банка;
-
забеспячэнне бяспечнага вядзення бізнесу, недапушчэнне ўключэння Банка і яго работнікаў у ажыццяўленне супрацьпраўнай дзейнасці;
-
пацвярджэнне выканання Банкам прынцыпаў адкрытага і сумленнага вядзення бізнесу, празрыстасці дзейнасці для акцыянераў, а таксама для іншых задзейнічаных і трэціх асоб;
-
стварэнне і ўкараненне камплаенс-культуры ў Банку;
-
улік патрабаванняў зацікаўленых бакоў;
-
павышэнне ўпэўненасці трэціх бакоў у здольнасці Банка дасягнуць устойлівага выніку;
-
мінімізацыя рызык наступлення негатыўных наступстваў, звязаных з прымяненнем да Банка мер уздзеяння або санкцый кантралюючых органаў за невыкананне патрабаванняў заканадаўства і рэгуляторных патрабаванняў;
-
прадухіленне сітуацый, якія цягнуць істотныя фінансавыя страты або страту дзелавой рэпутацыі Банка, якім можа быць падвергнуты Банк у выпадку невыканання заканадаўства, ЛПА, абавязацельстваў перад контрагентамі, кліентамі і партнёрамі.
Пры арганізацыі працэсаў у галіне камплаенс Банк кіруецца наступнымі прынцыпамі і падыходамі.
Прынцып добрасумленнасці, празрыстасці, высокай дзелавой рэпутацыі і нецярпімасці карупцыі і махлярства ў любых праявах.
Высокая дзелавая рэпутацыя з’яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў Банка. У сувязі з гэтым Банк устанаўлівае строгую забарону для любых асоб, якія дзейнічаюць ад імя Банка або ў яго інтарэсах, прама ці ўскосна, асабіста або праз пасярэдніцтва, удзельнічаць у карупцыйных дзеяннях незалежна ад практыкі вядзення бізнесу ў той ці іншай краіне. Пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці Банк добрасумленна ставіцца да кліентаў, контрагентаў і партнёраў, раскрывае інфармацыю аб сваёй дзейнасці на фінансавым і таварным рынках у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.
Пынцып безумоўнасці выканання.
Усе работнікі Банка няўхільна выконваюць патрабаванні заканадаўства, лакальных і распарадчых дакументаў Банка незалежна ад займаемай пасады, тэрміну працы, статуса, іншых узаемаадносін з Банкам.
У рамках стварэння паўнавартаснай сістэмы камплаенс ў Банку на пастаяннай аснове праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне і выяўленне ключавых элементаў камплаенс-рызык, а таксама прымаюцца меры рэагавання, накіраваныя на іх мінімізацыю.
Банкам вызначаны наступныя асноўныя напрамкі, якія ўключаюцца ў галіну камплаенс:
-
Выкананне Банкам і яго работнікамі патрабаванняў заканадаўства, лакальных прававых актаў Банка.
Унутраны кантроль у Банку арганізаваны з улікам найлепшых міжнародных практык на падставе канцэпцыі «Тры лініі абароны» і ўлічвае ўсе ўзроўні ўнутранага кантролю (папярэдні, бягучы і далейшы). Камплаенс-функцыя па выкананні патрабаванняў заканадаўства, лакальных прававых актаў Банка рэалізуецца ўсімі трыма лініямі ў межах сваіх кампетэнцый.
-
Пры арганізацыі сістэмы ўнутранага кантролю ў сферы ПОД/ФТ Банк зыходзіць з неабходнасці ўдзелу работнікаў Банка незалежна ад займаемай пасады ў рамках іх службовых абавязкаў у працэсах ідэнтыфікацыі, верыфікацыі, актуалізацыі даных кліентаў і іх прадстаўнікоў, анкетавання кліентаў, ацэнкі рызыкі, звязанай з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці і фінансаваннем распаўсюджвання зброі масавага паражэння і выяўлення фінансавых аперацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю. Банк прымае неабходныя арганізацыйныя меры ў мэтах ажыццяўлення эфектыўнага кантролю; распрацоўвае працэдуры кіравання рызыкамі, звязанымі з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці і фінансаваннем распаўсюджвання зброі масавага паражэння, зацвярджае і выконвае правілы ўнутранага кантролю.
Банк як галаўная арганізацыя банкаўскага холдынгу арганізуе сістэму ўнутранага кантролю ў сферы ПОД/ФТ у банкаўскім холдынгу на кансалідаванай аснове такім чынам, каб забяспечыць своечасовае атрыманне інфармацыі аб дзейнасці ўдзельнікаў банкаўскага холдынгу з ліку асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, у мэтах ажыццяўлення ацэнкі эфектыўнасці функцыянавання сістэмы ПОД/ФТ.
-
Выкананне Банкам і яго работнікамі заканадаўства аб банкаўскай, камерцыйнай і іншай ахоўваемай законам тайне, аб абароне персанальных даных.
Банк прымае прававыя, арганізацыйныя і тэхнічныя меры па забеспячэнні абароны банкаўскай, камерцыйнай, іншай ахоўваемай законам тайны, персанальных даных кліентаў, контрагентаў і работнікаў Банка ад несанкцыянаванага або выпадковага доступу да іх, змянення, блакіравання, капіравання, распаўсюджвання, прадастаўлення, выдалення, а таксама ад іншых неправамерных дзеянняў у дачыненні да даных.
Для забеспячэння належнага выкарыстання інфармацыі ў Банку зацверджаны ўнутраныя палітыкі і іншыя лакальныя прававыя акты Банка, якія рэгламентуюць парадкі апрацоўкі персанальных даных, арганізацыі працы з камерцыйнай тайнай, са службовай інфармацыяй абмежаванага распаўсюджвання, а таксама аб арганізацыі доступу да рэсурсаў і праграмных комплексаў Банка. -
Выкананне Банкам патрабаванняў да раскрыцця інфармацыі.
Банк забяспечвае публічнасць і адкрытасць дзейнасці органаў кіравання Банка з улікам патрабаванняў заканадаўства.
З мэтай павышэння празрыстасці дзейнасці і ўмацавання іміджу Банкам у адпаведным лакальным прававым акце ўстаноўлены патрабаванні да пераліку і зместу раскрываемай Банкам інфармацыі аб дзейнасці банка і банкаўскага холдынгу, аб прадуктах і паслугах Банка, сродкі давядзення да ведама зацікаўленых карыстальнікаў, перыядычнасць раскрыцця, а таксама парадак узаемадзеяння і размеркавання адказнасці ў працэсе прадстаўлення і размяшчэння інфармацыі.
-
Выкананне Банкам рэжыму эканамічных санкцый.
Банк прымае ўсе неабходныя і магчымыя меры для ўстанаўлення эфектыўнай сістэмы працэдур і кантролю, у адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць рэжым санкцый. Банк ўлічвае ў сваёй дзейнасці эканамічныя санкцыі, якія прымяняюцца асноўнымі міжнароднымі арганізацыямі і асобнымі дзяржавамі.
Рэалізацыя мер у галіне эканамічных санкцый накіравана на зніжэнне верагоднасці ўзнікнення фінансавых, рэпутацыйных і іншых страт у выніку дзеяння абмежавальных мер; забеспячэнне фінансавай надзейнасці Банка. -
З мэтай рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правілаў і рэалізацыі Закона Злучаных Штатаў Амерыкі аб падатковым кантролі рахункаў у замежных фінансавых установах, Банк забяспечвае выяўленне падсправаздачных амерыканскіх рахункаў і прадастаўляе звесткі аб іх у падатковы орган Злучаных Штатаў Амерыкі.
-
Выкананне Банкам парадку ажыццяўлення банкаўскіх аперацый і іншай дзейнасці з афіляванымі асобамі і інсайдарамі.
У Банку пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый і іншай дзейнасці ўстанаўліваюцца роўныя ўмовы для кліентаў Банка, не дапускаецца ўстанаўленне прамых або ўскосных абмежаванняў для кліентаў Банка, пераваг для афіляваных асоб, інсайдараў, работнікаў Банка і Нацыянальнага банка. Банк не дапускае ў працы выкарыстанне асабістай зацікаўленасці.
-
Кіраванне канфліктам інтарэсаў у Банку.
Банкам прымаюцца ўсе неабходныя меры па прадухіленні, урэгуляванні і мінімізацыі ўмоў узнікнення канфлікту інтарэсаў. Ажыццяўленне банкаўскіх аперацый і здзелак у Банку органамі кіравання, службовымі асобамі і работнікамі Банка ажыццяўляецца ў строгім выкананні працэдур, устаноўленых заканадаўствам, Статутам Банка, лакальнымі прававымі актамі Банка, службовымі інструкцыямі.
Арганізацыйная структура Банка выразна размяжоўвае сферы адказнасці, паўнамоцтваў і справаздачнасці. Размеркаванне службовых абавязкаў работнікаў зроблена такім чынам, каб выключыць магчымасць сумяшчэння выканаўчых і кантрольных функцый, парушэнні заканадаўства і ажыццяўлення супрацьпраўных дзеянняў пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый і іншых здзелак.
-
Папярэджанне (спыненне) у Банку правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, карупцыйных правапарушэнняў.
Банк адкрыта заяўляе аб непрыманні карупцыі любых формаў і праяў, аб прыхільнасці Банка адпавядання найлепшым практыкам карпаратыўнага кіравання і падтрымання дзелавой рэпутацыі на належным узроўні.
У мэтах рэалізацыі комплекснага падыходу па папярэджанні (спыненні) правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, карупцыйных правапарушэнняў, у Банку зацверджана Палітыка па супрацьдзеянні карупцыі. Палітыка Банка па супрацьдзеянні карупцыі адпавядае заканадаўству ў сферы супрацьдзеяння карупцыі, а таксама ўлічвае нормы міжнародных практык.
Банк ажыццяўляе рэгулярны маніторынг укаранёных працэдур па супрацьдзеянні карупцыі, кантралюе іх выкананне і ўдасканальвае іх з улікам змяненняў у дзейнасці Банка.
-
Выкананне Банкам парадку працы со зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
У Банкц пабудавана сістэма працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, якая дазваляе забяспечваць разгляд зваротаў і інфармаванне заяўнікаў у тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам, а таксама выключыць канфлікт інтарэсаў пры разглядзе зваротаў.
Па выніках разгляду зваротаў Банкам выпрацоўваюцца прапановы і мерапрыемствы, накіраваныя на выключэнне негатыўных наступстваў пры ўзаемаадносінах з кліентамі Банка, а таксама на ўдасканаленне сістэмы ўнутранага кантролю.
У Банку функцыянуе Сістэма канфідэнцыяльнага інфармавання, якая забяспечвае бесперашкоднае інфармаванне на ўмовах ананімнасці органаў кіравання і службовых асоб Банка аб фактах незаконных або неэтычных дзеянняў у дзейнасці Банка, прадпрыемстваў банкаўскага холдынгу, а таксама аб патэнцыяльных выпадках нядобрасумленных дзеянняў работнікаў Банка.
Пабудаваная Сістэма дазваляе атрымліваць інфармацыю аб правапарушэннях, якія здзяйсняюцца ў Банку, і іншых негатыўных выпадках, эксаліраваць выяўленыя праблемы на ўзровень кіраўніцтва Банка, Аўдытарскага камітэта, Наглядальнага савета Банка, тым самым забяспечваючы стварэнне неабходных умоў для аператыўнага рэагавання (супрацьдзеяння і спынення) і ўдасканалення сістэмы ўнутранага кантролю. -
Выкананне Банкам і яго работнікамі прымяняемых стандартаў дзелавой практыкі.
Банк пацвярджае сваю прыхільнасць да высокіх этычных стандартаў і практык адкрытай і сумленнай дзейнасці. А таксама імкненне Банка прытрымлівацца перадавога міжнароднага вопыту забеспячэння выканання нормаў і правілаў дзелавой і прафесійнай этыкі.
Пры будаванні бізнес-працэсаў, распрацоўцы новых прадуктаў і паслуг, удасканаленні бізнес-практык, укараненні інавацый Банкам выкарыстоўваецца распрацаваны Асацыяцыяй беларускіх банкаў Кодэкс добрасумленных паводзін. У сваёй дзейнасці Банк ўлічвае правы і законныя інтарэсы ўсіх зацікаўленых бакоў; адказна ставіцца да выканання нарматыўных патрабаванняў і стандартаў дзелавой практыкі; прытрымліваецца сумленнасці, празрыстасці і недапушчэння ўвядзення ў зман кліентаў і іншых удзельнікаў банкаўскіх праваадносін; прымае меры па мінімізацыі (выключэнні) фактаў махлярства і іншых негатыўных наступстваў, здольных нанесці шкоду і страты інтарэсам кліентаў і контрагентаў Банка.
У Банку зацверджаны Кодэкс прафесійнай этыкі работніка банкаўскага холдынгу ААТ «ААБ Беларусбанк», які вызначае асноўныя карпаратыўныя каштоўнасці (стыль працы, характар узаемаадносін, нацэленасць на рэалізацыю агульных задач), этычныя нормы і правілы прафесійных паводзін работніка банкаўскага холдынгу, галаўной арганізацыяй якога з’яўляецца Банк.