Крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля

finance-house2

icon-big-1

да 20 гадоў
Тэрмін крэдыту

icon-5

14,4%  для грамадзян, заключыўшых дагаворы на будаўніцтва, рэканструкцыю жылля, а таксама шляхам набыцця жыллёвых аблігацый
14%  для грамадзян, заключыўшых дагаворы на будаўніцтва жылля з дзяржаўнымі заказчыкамі (забудоўшчыкамі)
12,5%  для граждан, осуществляющих строительство (реконструкцию) одноквартирного жилого дома или жилого(ых) помещения(ий) в блокированном жилом доме, с применением материалов, изделий и конструкций производства Республики Беларусь, а также при выполнении работ, услуг юридическими лицами либо индивидуальными предпринимателями, зарегистрированными в Республике Беларусь
Стаўка

Крэдытны калькулятар Іпатэчныя офісы

icon3Умовы крэдытавання

  • стаўка рэфінансавання НБ РБ + 4,50 п.п. па крэдытах прадастаўляемых для грамадзян, заключыўшых дагаворы на будаўніцтва жылля з дзяржаўнымі заказчыкамі (забудоўшчыкамі);
  • стаўка рэфінансавання НБ РБ + 4,90 п.п.  па крэдытах прадастаўляемых для грамадзян, заключыўшых дагаворы на будаўніцтва, рэканструкцыю жылля, а таксама шляхам набыцця жыллёвых аблігацый;
  • стаўка рэфінансавання НБ РБ + 3,0 п.п  па крэдытах, прадастаўляемых для грамадзян, якія ажыццяўляюць будаўніцтва аднакватэрнага жылога дома або жылога(ых) памяшкання(яў) у блакіраваным жылым доме, рэканструкцыю аднакватэрнага жылога дома, рэканструкцыю жылога памяшкання з прымяненнем матэрыялаў, вырабаў і канструкцый вытворчасці Рэспублікі Беларусь, а таксама пры выкананні работ, паслуг юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • памер крэдыту да 90% кошту будаўніцтва (рэканструкцыі) жылля або намінальнага кошту жыллёвых аблігацый у межах крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка;
  • крэдыт выдаецца на працягу 30 каляндарных дзён пасля падачы заявы крэдытаатрымальнікам аб пералічэнні сродкаў і дакументаў для аплаты;
  • правядзенне ацэнкі плацежаздольнасці кліента, які атрымлівае фінансавую дапамогу ад дзяржавы на пагашэнне іншых крэдытаў з улікам яе штомесячнага памеру;
  • паручыцелямі могуць быць дзеяздольныя грамадзяне Беларусі і іншых дзяржаў, якія пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у нашай краіне;
  • грамадзянам, дасягнуўшым агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца:

* пры прадастаўленні паручыцельстваў фізічных асоб з ліку членаў сям’і, блізкіх сваякоў, не дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту,

* зыходзячы з памеру пенсіі або пры ажыццяўленні імі працоўнай дзейнасці – зыходзячы з памеру сярэднямесячнага даходу ад працоўнай дзейнасці за апошнія тры месяцы.

Умовы пагашэння асноўнага доўгу

  • пры будаўніцтве жылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме, а таксама пры будаўніцтве аднакватэрнага жылога дома або жылога памяшкання ў блакіраваным жылым доме на ўмовах долевага ўдзелу, пры будаўніцтве (рэканструкцыі) аднакватэрнага жылога дома, будаўніцтве жылога памяшкання ў блакіраваным жылым доме, рэканструкцыі жылога памяшкання - з наступнага месяца пасля заканчэння 12 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора.

Забеспячэнне выканання абавязацельстваў крэдытаатрымальнікам

  • пры прадастаўленні крэдыту ў памеры, які не перавышае 100 тыс. руб. — паручыцельства, заклад (іпатэка) нерухомай маёмасці, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам РБ, акрамя закладу рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту;
  • пры прадастаўленні крэдыту ў памеры звыш 100 тыс. руб. — паручыцельства і залог (іпатэка) пабудаванага (рэканструяванага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі.

Парадак выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам:

  • дыферэнцыраваныя плацяжы;
  • ануітэтныя плацяжы.

Крэдыт прадастаўляецца:

  • на будаўніцтва жылля ў шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах, будаўніцтва (рэканструкцыю) аднакватэрных жылых дамоў, рэканструкцыю жылых памяшканняў;*
  • на будаўніцтва жылля шляхам набыцця жыллёвых аблігацый у шматкватэрных жылых дамах

* Памер крэдыту не павінен перавышаць 90% кошту будаўніцтва (рэканструкцыі) жылля.

требования для получения кредита на автоПатрабаванні да заяўніка

Крэдыты прадастаўляюцца дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць пастаянны даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаным на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў, (прадаставіўшым паручыцельства фізічнай асобы мужа(жонкі) (пры наяўнасці) незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) пастаяннага даходу ў Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі), у тым ліку дасягнуўшым агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту (прадаставіўшым паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы) з ліку блізкага(іх) сваяка(оў) (члена(аў) сям’і) заяўніка, не дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту;

Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі або пры ажыццяўленні ім працоўнай дзейнасці – зыходзячы з памеру сярэднямесячнага даходу ад працоўнай дзейнасці за апошнія тры месяцы.

icon1Неабходныя дакументы