Дагавор страхавання заключаецца ад імя БРУСП «Белдзяржстрах».
Застрахаваць сябе і сваю сям'ю ад траўмаў, звязаных з прычыненнем шкоды жыццю і здароўю стала значна прасцей!
Дастаткова Вашага жадання, пашпарта і спецыялісты Банка аформяць адпаведны дагавор страхавання за некалькі мінут, а ахова можа працягвацца 1,2 або 3 гады па ўзгадненні бакоў.
Для ўдзельнікаў Клуба «Аксаміт», Клуба «Карт-бланш», Клуба #настарт, Клуба «Шчодры», «Клуб «Z-клас», Клуба «Ледзі», Клуб «Персона» дагавор страхавання афармляецца са зніжкай 15%. Сума страхавога забеспячэння, па выбары Удзельнікаў, складае 1000,00; 1500,00; 2000,00; 2500,00 і 3000,00 бел. руб.
Трымальнікам картак MasterCard World Black Edition (Клуб «Персона») таксама прадастаўляецца магчымасць бясплатна аформіць страхоўку ад траўмаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тэрмінам на 1 год.
Пры наступленні страхавога выпадку і прадастаўленні ў Белдзяржстрах дакументаў, якія пацвярджаюць факт насталага выпадку, характар і працягласць атрыманага лячэння, у даволі кароткія тэрміны пацярпеламу выплацяць страхавое пакрыццё.
За больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце звярнуцца па тэлефоне (8 017) 269-26-03 або наведаўшы афіцыйны сайт Белдзяржстраха www.bgs.by/by/.
Увага!
Па пытаннях датэрміновага спынення дагавораў страхавання, заключаных з БРУСП «Белдзяржстрах», выдачы дублікатаў узамен страчаных, унясення змяненняў ва ўмовы заключаных дагавораў страхавання, вяртання страхавальнікам аплачаных імі страхавых узносаў, пакрыцця шкоды па ўказаных дагаворах, неабходна звяртацца ў філіялы і прадстаўніцтвы БРУСП «Белдзяржстрах».