Зніжкі і акцыі
24.03.2020

Камплімент ад банка

«Беларусбанк» для ўдзельнікаў усіх Клубаў («Карт-бланш», «Лэдзі», «Аксаміт», #настарт, «Шчодры», «Персона») і банкаўскага прадукту «Шчодрая» прапануе сэрвіс - «Камплімент ад банка».

Актыўна ажыццяўляючы безнаяўныя аперацыі ў Інтэрнэт-банкінгу і/альбо М-банкінгу, Вы атрымліваеце Камплімент ад банка - магчымасць атрымання зніжкі ці бонуса ў любой арганізацыі - партнёра праграмы лаяльнасці «Моцная картка».

Як працуе сэрвіс?

1. Здзейсніце любую безнаяўную аперацыю на суму ад 30 бел. руб. у АІС "Разлік" (АРІП) у сістэме Інтэрнэт-банкінг і/альбо М-банкінг з выкарыстаннем плацежнай карткі Клуба.

2. Разам з пацвярджэннем аб паспяховым правядзенні аперацыі Вы атрымліваеце Камплімент:

«ААТ «ААБ Беларусбанк» дзякуе Вам за актыўнасць! Прыміце магчымасць аформіць купон на атрыманне зніжкі

3. Пераходзьце па спасылцы, пазначанай у Кампліменце, і выбірайце любы купон, які спадабаўся, на сайце аператара праграмы лаяльнасці «Моцная картка».

4. Выконвайце інструкцыі, якія з'яўляюцца на экране, і выбраны купон захаваецца ў Вашым асабістым кабінеце на сайце праграмы лаяльнасці «Моцная картка».

Як выкарыстаць атрыманы купон?

  1. Зайдзіце ў асабісты кабінет, прайшоўшы па спасылцы, атрыманай у СМС у момант афармлення купона.
  2. У спісе, які з'явіўся, выберыце патрэбны купон, адкрыйце яго на экране мабільнага тэлефона або раздрукуйце.
  3. Пакажыце купон на касе прадпрыемства або ўвядзіце нумар прамакода купона ў інтэрнэт-краме і атрымайце прывілею, названую ў купоне.

Звяртаем увагу:

  1. Усе купоны маюць тэрмін дзеяння (глядзець у апісанні купона).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!