Добраахвотнае страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў

strahovanie-avto

Па дагаворы добраахвотнага страхавання вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў падлягае страхаванню рызыка прычынення шкоды жыццю і здароўю асоб, якія знаходзяцца ў транспартным сродку, у выніку наступлення няшчаснага выпадку.

Страхавальнікам можа быць дзеяздольная фізічная асоба ва ўзросце ад 18 гадоў (уключна), у тым ліку замежны грамадзянін і асоба без грамадзянства.

Застрахаванай з’яўляецца фізічная асоба, чые маёмасныя інтарэсы, звязаныя з прычыненнем шкоды жыццю і/або здароўю ў сувязі са знаходжаннем у момант страхавога выпадку на месцы вадзіцеля або пасажыра ў транспартным сродку, пазначаным у дагаворы страхавання, з’яўляюцца аб’ектам страхавання.

 

icon11Умовы страхавання

Дагавор страхавання заключаецца:

  • заключается на основании устного заявления, страховая премия зависит от варианта страхования и уплачивается единовременно;

  • действует на территории Республики Беларусь;

  • заключается со сроком действия – 1 год.

Дагавор страхавання заключаецца па паушальнай сістэме.

На страхаванне прымаюцца ўсе месцы ў транспартным сродку (застрахаванымі асобамі з’яўляюцца вадзіцель і ўсе пасажыры, якія знаходзяцца ў транспартным сродку).

Памер страхавой сумы, бел. руб.

Памер страхавой прэміі, бел. руб.

14 000,00

42,00

Пры гэтым да транспартных сродкаў, якія могуць быць пазначаны ў дагаворы страхавання па дадзеным варыянце (па паушальной сістэме), адносяцца: матацыклы, легкавыя аўтамабілі, мікрааўтобусы (да 8 пасажырскіх месцаў уключна), грузавыя аўтамабілі, грузапасажырскія аўтамабілі.

Пры страхаванні па паушальной сістэме кожны з пасажыраў (уключаючы вадзіцеля), якія знаходзяцца ў транспартным сродку ў момант наступлення страхавога выпадку, лічыцца застрахаваным ў вызначанай долі ад агульнай страхавой сумы, пазначанай у дагаворы страхавання:

адзін чалавек – у памеры 40% ад агульнай страхавой сумы;

два чалавекі – у памеры 35% ад агульнай страхавой сумы кожны;

тры чалавекі – у памеры 30% ад агульнай страхавой сумы кожны;

чатыры чалавекі – у памеры 25% ад агульнай страхавой сумы кожны;

пяць чалавек – у памеры 20% ад агульнай страхавой сумы кожны;

звыш пяці чалавек – як адносіны страхавой сумы па дагаворы да колькасці пасажыраў (уключаючы вадзіцеля).

Як аформіць дагавор страхавання ва ўстанове банка

Звярніцеся ў зручную для Вас установу банка*, у якой будзе афармляцца дагавор страхавання

*Паслуга даступна ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк».

icon7Парадак ажыццяўлення страхавога забеспячэння

Для вырашэння пытання аб прызнанні заяўленага выпадку страхавым і выплаце страхавога забеспячэння страхавальнік (выгаданабытчык) звяртаюцца ў Белдзяржстрах. За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца па тэлефоне (8 017) 269-26-92 або наведаць афіцыйны сайт Белдзяржстраха www.bgs.by.

icon7Страхавы выпадак

Страховым случаем является произошедшее расстройство здоровья или смерть застрахованного лица в результате несчастного случая, при наступлении которого в период действия договора страхования у страховщика возникает обязанность произвести выплату страхового обеспечения застрахованному лицу (его наследникам в случае смерти застрахованного лица).

Няшчасны выпадак – раптоўная, непрадбачная і ненаўмысная падзея, якая адбылася ў перыяд дзеяння дагавору страхавання ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, узгарання або выбуху транспартнага сродку, з прычыны якіх застрахаваная асоба, якая знаходзілася ў транспартным сродку, незалежна ад сваёй волі атрымала траўмы, раненні або іншыя цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да растройства здароўя або смерці.

Страховые услуги в рамках добровольного страхования водителей и пассажиров от несчастных случаев ОАО «АСБ Беларусбанк» оказывает на основании договора поручения от 13.10.2011 № 151-1770 от имени БРУСП «Белгосстрах» (220036, Минск, ул. К.Либкнехта, 70, УНП 100122726, специальное разрешение (лицензия) на право осуществления страховой деятельности № 02200/13-00001, сайт www.bgs.by).