SMS-апавяшчэнне

SMS-апавяшчэнне – гэта паслуга, у рамках якой на мабільны тэлефон накіроўваюцца SMS-паведамленні, якія ўтрымліваюць інфармацыю:

  • аб расходных і (або) прыходных аперацыях (зняцце наяўных грашовых сродкаў, аплата тавараў і паслуг і інш.), здзейсненых з выкарыстаннем плацежнай карткі або яе рэквізітаў. У выпадку ажыццяўлення аперацыі зняцця наяўных грошай або папаўнення рахунку, за якую банкам прадугледжана ўзнагароджанне, у паведамленне будзе ўключана інфармацыя аб аплаце ў валюце рахунку;
  • аб расходных і (або) прыходных аперацыях па рахунку, здзейсненых без выкарыстання карткі (спісанне платы за паслугу SMS-апавяшчэнне, працэнтаў за карыстанне авердрафтам, платы за выраб/перавыпуск/абнаўленне карткі і інш.). Паведамленне фарміруецца пасля апрацоўкі аперацыі ў аўтарызацыйнай сістэме;
  • аб платах за аперацыі змены ПІН-кода, прагляду астатку, атрымання міні-выпіскі;
  • аб непаспяховых або адхіленых аперацыях (няправільны ўвод ПІН-кода, недастаткова сродкаў і інш).

Паслуга даступна для абанентаў аператараў мабільнай сувязі МТС, А1 і life:) як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі (пры падключаным міжнародным роўмінгу).

SMS-апавяшчэнне дазваляе ўладальніку рахунку:

  • ажыццяўляць пастаянны кантроль аб кожнай здзейсненай пры выкарыстанні карткі (яе рэквізітаў) аперацыі, пацягнуўшай рух грашовых сродкаў па рахунку, у рэжыме рэальнага часу;
  • кантраляваць аперацыі, здзейсненыя з выкарыстаннем дадатковых картак;
  • аператыўна рэагаваць, калі па рахунку здзейснены несанкцыянаваныя аперацыі. 

Па жаданні трымальніка карткі ў SMS-паведамленні ў рамках паслугі можа быць уключана інфармацыя аб астатку грашовых сродкаў на рахунку, якая адлюстроўваецца пры ажыццяўленні наступных аперацый з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў:

  • папаўненне рахунку, у тым ліку залічэнне заработнай платы, пенсіі, дапамогі і інш.;
  • аплата тавараў і паслуг;
  • перавод грашовых сродкаў з рахунку;
  • зняцце наяўных грашовых сродкаў;
  • аплата тавараў і паслуг з адначасовай выдачай наяўных грашовых сродкаў;
  • спісанне з рахунку без выкарыстання карткі*;
  • спісанне платы за прагляд астатку і атрыманне міні-выпіскі;
  • вяртанне/адмена вяртання пакупкі.

*за выключэннем аперацый спісання грашовых сродкаў з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы выканання грашовых абавязацельстваў (АІС ІДА).

У рамках паслугі SMS-апавяшчэння таксама прадастаўляецца інфармацыя аб значэнні чатырохзначнага кода, які вызначае від дзейнасці гандлёвай кропкі (МСС-код), па наступных аперацыях:

  1. Пералічэнне/ адмена пералічэння грашовых сродкаў (перавод) з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў;
  2. Аплата/адмена аплаты тавараў і паслуг;
  3. Аплата/адмена аплаты тавараў і паслуг з адначасовай выдачай наяўных грашовых сродкаў;
  4. Зняцце/адмена зняцця наяўных грашовых сродкаў.

Падключэнне SMS-апавяшчэння

Спосаб падключэння

Аб прыходных аперацыях

Аб расходных аперацыях

Аб прыходных і расходных аперацыях

з астаткам

без астатку

з астаткам

без астатку

з астаткам

без астатку

Ва ўстанове банка

+

+

+

+

+

+

У Інтэрнэт-банкінгу

-

-

-

-

+

+

У інфакіёсках

-

-

-

-

+

+

Штомесячная плата за карыстанне паслугай SMS-апавяшчэнне ўстаноўлена ў беларускіх рублях незалежна ад валюты, у якой адкрыты рахунак кліента.

SMS-апавяшчэнне аб прыходных аперацыях

Аперацыі, па якіх ажыццяўляецца апавяшчэнне:

  • папаўненне рахунку з выкарыстаннем карткі (яе рэквізітаў);
  • адмена аперацыі папаўнення рахунку;
  • залічэнне сродкаў на рахунак (заработнай платы, пенсіі, дапамогі і інш.)[1];
  • вяртанне пакупкі;
  • адмена вяртанне пакупкі.

[1]Акрамя аперацый налічэння працэнтаў на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку.

SMS-апавяшчэнне аб расходных аперацыях

Аперацыі, па якіх ажыццяўляецца апавяшчэнне:

  • аплата тавараў або паслуг
  • адмена аперацыі аплаты тавараў або паслуг
  • аплата тавараў і паслуг з адначасовай выдачай наяўных грашовых сродкаў;
  • адмена аплаты тавараў і паслуг з адначасовай выдачай наяўных грашовых сродкаў;
  • перавод грашовых сродкаў з рахунку на рахунак;
  • адмена аперацыі пераводу з рахунку на рахунак;
  • зняцце наяўных грашовых сродкаў;
  • адмена аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў;
  • няправільна ўведзены ПІН-код;
  • перавышана колькасць спроб уводу няправільнага ПІН-кода;
  • перавышаны ліміт сумы расходнай аперацыі;
  • перавышана дапушчальная частата зняцця сродкаў;
  • недастаткова сродкаў на рахунку;
  • адсутнічае пароль 3-D Secure
  • спісанне сродкаў з рахунку без выкарыстання карты[2];
  • плата за прагляд астатку2;
  • адмена прагляду астатку2;
  • плата за змену ПІН-кода;
  • адмена аперацыі змены ПІН-кода;
  • плата за атрыманне міні-выпіскі2;
  • адмена аперацыі атрымання міні-выпіскі2;
  • спісанне грашовых сродкаў з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы выканання грашовых абавязацельстваў (АІС ВГА).

[2] Паведамленне фарміруецца толькі ў рамках паслугі SMS-апавяшчэнне з астаткам.

SMS-апавяшчэнне аб прыходных і расходных аперацыях

Аперацыі, па якіх ажыццяўляецца апавяшчэнне:

  • папаўненне рахунку з выкарыстаннем карткі (яе рэквізітаў);
  • адмена аперацыі папаўнення рахунку;
  • залічэнне сродкаў на рахунак (заработнай платы, пенсіі, дапамогі і інш.)1;
  • вяртанне пакупкі;
  • адмена вяртання пакупкі;
  • аплата тавараў або паслуг
  • адмена аперацыі аплаты тавараў або паслуг
  • аплата тавараў і паслуг з адначасовай выдачай наяўных грашовых сродкаў;
  • адмена аплаты тавараў і паслуг з адначасовай выдачай наяўных грашовых сродкаў;
  • перавод грашовых сродкаў з рахунку на рахунак;
  • адмена аперацыі пераводу з рахунку на рахунак;
  • зняцце наяўных грашовых сродкаў;
  • адмена аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў;
  • няправільна ўведзены ПІН-код;
  • перавышана колькасць спроб уводу няправільнага ПІН-кода;
  • перавышаны ліміт сумы расходнай аперацыі;
  • перавышана дапушчальная частата зняцця сродкаў;
  • недастаткова сродкаў на рахунку;
  • адсутнічае пароль 3-D Secure
  • спісанне сродкаў з рахунку без выкарыстання карты2;