Адкрыццё бягучага (разліковага) рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі непаўналетняй фізічнай асобе ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў ажыццяўляецца з пісьмовай згоды аднаго з законных прадстаўнікоў (бацькоў, усынавіцеляў, папячыцеляў) непаўналетняга.
Згода афармляецца законным прадстаўніком непаўналетняга пры прад’яўленні ім дакумента, які сведчыць яго асобу, і дакумента, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка непаўналетняга (пасведчанне аб нараджэнні, дакументы аб усынаўленні, рашэнне органа апекі і папячыцельства і інш.) у аддзяленні банка ў пісьмовай форме шляхам запаўнення адпаведнага раздзела заявы-анкеты на адкрыццё рахунку і выдачу асабістай карткі.
У выпадку адсутнасці магчымасці асабістай прысутнасці законнага прадстаўніка непаўналетняга можа быць прадастаўлена натарыяльна засведчаная згода аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняга.