Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

М-Банкінг

 

Для мабільных устройстваў з АС Windows Phone Для мабільных устройстваў Apple (iPhone, iPad) Для мабільных устройстваў з АС Android
   

Для тэлефонаў на платформе Java дадатак даступны для скачвання тут.

М-банкінг - сэрвіс, які дазваляе трымальнікам картак з дапамогай мабільнага тэлефона і ўстаноўленага ў ім спецыяльнага дадатку «M-Belarusbank», распрацаванага ТАА «Мабікон-Медыя», у любы час і з любой кропкі свету здзяйсняць шырокі спектр плацежных і іншых аперацый (аплачваць камунальныя паслугі, паслугі мабільнай сувязі, пераводзіць грашовыя сродкі з карткі на картку, папаўняць укладныя рахункі і інш.)

 

Як стаць карыстальнікам М-БАНКІНГА

Для выкарыстання М-банкінга неабходна:

1. Зарэгістраваць паслугу SMS-банкінг (для тых, хто не з’яўляецца карыстальнікам SMS-банкінга).

2. Устанавіць у мабільны тэлефон дадатак «M-Belarusbank».
Азнаёміцца з тэхнічнымі патрабаваннямі да мабільных устройстваў, варыянтамі ўстаноўкі дадатку, правіламі карыстання М-банкінгам, а таксама з Пагадненнем аб прадастаўленні Кліенту (фізічнай асобе) паслугі «М-банкінг» можна на сайце сістэмы www.m-bank.by.

3. Прайсці рэгістрацыю М-банкінга.

Парадак устаноўкі і рэгістрацыі М-банкінга:

  • для мабільных устройстваў Apple (iPhone, iPad)
  • для мабільных устройстваў з АС Android
  • для мабільных устройстваў з АС Windows Phone

Усе аперацыі ў рамках М-банкінга ажыццяўляюцца з дапамогай аўтаматычна фарміруемых і адпраўляемых паведамленняў, аплачваемых у адпаведнасці з тарыфным планам аператара мабільнай сувязі. У залежнасці ад выбару карыстальніка М-банкінга даныя могуць адпраўляцца з дапамогай SMS-паведамленняў або з выкарыстаннем тэхналогій WAP/GPRS/CSD.

Аплата паслугі М-банкінг адбываецца шляхам аўтаматычнага спісання з рахунку неабходнай сумы пасля пацвярджэння карыстальнікам паслугі згоды на правядзенне такога плацяжу. Права карыстання паслугай прадастаўляецца на 30 (трыццаць) каляндарных дзён з моманту аплаты і падаўжаецца пасля ажыццяўлення чарговага плацяжу. 

Інфармацыя аб тарыфах за карыстанне паслугай М-банкінг 

 

Каму даступны М-БАНКІНГ

М-банкінгам могуць карыстацца як трымальнікі картак  ААТ «ААБ Беларусбанк», так і трымальнікі картак іншых банкаў Рэспублікі Беларусь.

Для карыстальнікаў М-банкінга, якія не з’яўляюцца трымальнікамі картак ААТ «ААБ Беларусбанк», спектр аперацый можа быць абмежаваны.

 

Магчымасцi М-БАНКІНГА

М-банкінг дазваляе зручна і бяспечна:

  • ажыццяўляць аплату:

- камунальных паслуг, газу, электраэнергіі, вады;

- дамашняга тэлефона;

- паслуг мабільнай сувязі;

Мінімальная сума аперацыі: 0,15 бел. руб. 

Максімальная сума аперацыі аплаты паслуг па нумары мабільнага тэлефона: 99,90 бел. руб. 

Максімальная сума аперацыі аплаты паслуг па асабовым рахунку / у кошт штрафу: 999,90 бел. руб. 

Ўвядзенне максімальнай сумы здзяйснення аперацыі звязана з правядзеннем дэнамінацыі беларускага рубля і з'яўляецца часовай мерай, накіраванай на мінімізацыю магчымых памылковых дзеянняў кліентаў банка, звязаных з няслушным уводам сумы пры здзяйсненні аперацый.

- паслуг кабельнага тэлебачання і інтэрнэт-правайдараў;

- паслуг аховы Мінгарупраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь (за ахову, абсталяванне і падключэнне, лжывы выклік);

- паслуг страхавання;

- паслуг шляхам самастойнага ўводу плацельшчыкам неабходных рэквізітаў плацяжу («плацеж па рэквізітах»);

- іншых паслуг праз сістэму «Разлік» (АІС АРІП) і інш.

  • ажыццяўляць дабрачынныя плацяжы ў рамках праекта па зборы грашовых сродкаў на лячэнне цяжкахворых дзяцей, рэалізуемага МДГА «ЮніХелп»;
  • пагашаць крэдыты, выдадзеныя ААТ «ААБ Беларусбанк» і іншымі банкамі;
  • пераводзіць грашовыя сродкі ў беларускіх рублях з карткі на картку;

Мінімальная сума аперацыі: 2,10 бел. руб. 

Максімальная сума аперацыі: 999,90 бел. руб. 

Максімальная сума аперацыі ў рамках рахункаў аднаго фізічнага асобы: 999,90 бел. руб. 

Ўвядзенне максімальнай сумы здзяйснення аперацыі звязана з правядзеннем дэнамінацыі беларускага рубля і з'яўляецца часовай мерай, накіраванай на мінімізацыю магчымых памылковых дзеянняў кліентаў банка, звязаных з няслушным уводам сумы пры здзяйсненні аперацый.

  • пералічваць грашовыя сродкі на ўкладныя рахункі, адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк»;

Мінімальная сума аперацыі: 1,00 бел. руб. 

Максімальная сума аперацыі: 999,90 бел. руб. 

Ўвядзенне максімальнай сумы здзяйснення аперацыі звязана з правядзеннем дэнамінацыі беларускага рубля і з'яўляецца часовай мерай, накіраванай на мінімізацыю магчымых памылковых дзеянняў кліентаў банка, звязаных з няслушным уводам сумы пры здзяйсненні аперацый.

  • рэгістраваць і блакіраваць пароль для правядзення плацяжоў у сетцы Інтэрнэт з прымяненнем тэхналогіі 3-D Secure;
  • заблакіраваць і разблакіраваць картку, зарэгітраваную ў М-банкінгу;
  • атрымліваць інфармацыйныя паведамленні аб курсах валют, кошце каштоўных металаў і інш.;
  • правяраць вынікі розыгрышаў латарэй «Ваша лато», «Суперлато» і «Пяцёрачка»;
  • зарэгістраваць сэрвіс «Аўтааплата»;
  • аформіць заяўку на адкрыццё рахунку выпуск карті;
  • аформіць заяўку на атрыманне крэдыта;
  • атрымаліваць паведамленні:

    - аб паступленні грашовых сродкаў на картку1 (аперацыя даступна толькі для пакетаў паслуг «Базавы» і «Поўны»);

    - аб расходных аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем картак (або іх рэквізітаў), зарэгістраваных у М-банкінгу (аперацыя  даступна толькі для пакета паслуг «Поўны»).

У рамках апавяшчэння прадастаўляецца інфармацыя аб астатку грашовых сродкаў на рахунку пры ажыццяўленні наступных аперацый з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў:

- папаўненне рахунку;

- аплата тавараў і паслуг;

- перавод грашовых сродкаў з рахунку на рахунак;

- зняцце наяўных грашовых сродкаў;

  • аформіць заяўку на атрыманне штомесячнай выпіскі на адрас электроннай пошты:

- аб усіх аперацыях па рахунку;

- аб аперацыях, праведзеных толькі ў М-банкінгу;

 

  • карыстацца сэрвісам «Лакатар банкаўскіх паслуг».

«Лакатар банкаўскіх паслуг» дазваляе знаходзіць інфармацыю аб размяшчэнні найбліжэйшых банкаматаў, інфакіёскаў і ўстаноў ААТ « ААБ Беларусбанк», а таксама ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белінвестбанк». Па кожным выбраным аб’екце можна паглядзець цікавячую дэтальную інфармацыю - адрас, рэжым працы, спіс даступных аперацый.  Акрамя гэтага, з дапамогай «Лакатара банкаўскіх паслуг» можна знайсці адрасы арганізацый гандлю і сэрвісу, дзе пры аплаце карткамі ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляюцца скідкі.

«Лакатар банкаўскіх паслуг» даступны ў версіях дадатку «M-Belarusbank» для мабільных устройстваў з аперацыйнымі сістэмамі Android, iOs і Windows Phone. Для карыстання сэрвісам патрабуецца ўстаноўка дадатку «M-Belarusbank» на мабільнае ўстройства (рэгістрацыя дадатку, а таксама актывацыя пакетаў паслуг неабавязковыя) і падключэнне да сеткі Інтэрнэт.

акрамя аперацый залічэння грашовых сродкаў на рахунак у выпадку вяртання пакупкі.

 

АКЦЫЯ!

БЯСПЛАТНЫ М-банкінг для тых, хто ўпершыню падключыўся, на працягу першых 30 дзён у рамках пакетаў паслуг«Эканомны», «Базавы» і «Поўны».

"Скідка за карту". Калі ў Вас ужо ёсць зарэгістраваная ў «М-банкінгу» картка, падключаная да пакета паслуг "Эканомны", "Базавы" або "Поўны" і аплачаная без прадастаўлення скідкі для ўпершыню падключаных карыстальнікаў на працягу першых 30 дзён, то пры падключэнні кожнай наступнай карткі да названых пакетаў паслуг Вам будзе прадастаўляцца скідка ў памеры 0,60 бел. руб.

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter