Аб дакументах, якія пацвярджаюць фактычнае пагашэнне крэдытаў

У адпаведнасці з тлумачэннямі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь маёмасны падатковы вылік фізічным асобам прадастаўляецца на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць фактычнае пагашэнне крэдытаў банкаў Рэспублікі Беларусь, якія ўтрымліваюць інфармацыю пра прозвішча, імя, імя па бацьку плацельшчыка, аб суме і канкрэтнай даце аплаты, прызначэнні плацяжу (нумары крэдытнага дагавору, сумах пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце і працэнтаў па ім).

Карт-чэкі, якія фарміруюцца пры здзяйсненні аперацыі па пагашэнні крэдыту з выкарыстаннем картак ААТ "ААБ Беларусбанк" (незалежна ад таго, пры выкарыстанні якіх праграмна-тэхнічных сродкаў карт-чэкі складзены: у плацежным тэрмінале, банкамаце, інфакіёску, пры аплаце з дапамогай паслугі Інтэрнэт-банкінг і інш.), утрымліваюць усю неабходную інфармацыю і могуць прадастаўляцца фізічнымі асобамі для атрымання маёмаснага падатковага выліку.