Дзяржаўныя бездакументарныя аблігацыі

Дзяржаўныя аблігацыі выпускаюцца (эмітуюцца) Міністэрствам фінансаў ад імя Рэспублікі Беларусь. Абавязацельствы па пагашэнні аблігацый і выплаце даходу па іх забяспечаны сродкамі рэспубліканскага бюджэту і іншай маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці. Названыя плацяжы з'яўляюцца першачарговымі ў адносінах да іншых расходаў з рэспубліканскага бюджэту.

Набыццё дзяржаўных аблігацый на біржы ажыццяўляецца з выкарыстаннем брокерскіх паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк».

Інфармацыя аб дзяржаўных аблігацыях, якія размяшчаюцца

В настоящее время размещение государственных облигаций не осуществляется. Информация будет обновлена после принятия Министерством финансов решения о размещении нового выпуска либо доразмещении выпуска, не размещенного в полном объеме.

Асаблівасці аўкцыёнаў па размяшчэнні (даразмяшчэнню) дзяржаўных аблігацый

Графік размяшчэння дзяржаўных аблігацый і вынікі аўкцыёнаў публікуюцца на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.