Асаблівасці аўкцыёну працэнтных ставак

Асаблівасці размяшчэння дзяржаўных аблігацый падчас аўкцыёну працэнтных ставак

  1. Кліент указвае ў заяўцы працэнтную стаўку, з якой ён гатовы купіць дзяржаўныя аблігацыі.
  2. Міністэрства фінансаў па выніках аўкцыёну ўстанаўлівае стаўку адсячэння, а таксама аб'ём эмісіі аблігацый.
  3. Стаўка адсячэння будзе з'яўляцца працэнтнай стаўкай па ўсіх аблігацыях выпуску. Усе заяўкі, якія падлягаюць забеспячэнню, будуць забяспечаны па гэтай стаўцы.

Парадак забеспячэння заявак  падчас аўкцыёну працэнтных ставак

  1. Заяўкі з працэнтнай стаўкай вышэй стаўкі адсячэння не забяспечваюцца.
  2. Калі заяўка на куплю аблігацый пададзена з працэнтнай стаўкай ніжэй працэнтнай стаўкі адсячэння, устаноўленай Міністэрствам фінансаў, такая заяўка забяспечваецца ў поўным аб'ёме.
  3. Калі заяўка на куплю аблігацый пададзена з працэнтнай стаўкай роўнай працэнтнай стаўцы адсячэння, устаноўленай Міністэрствам фінансаў, і сума заявак на куплю аблігацый, пададзеных удзельнікамі аўкцыёну з працэнтнай стаўкай, роўнай стаўцы адсячэння і ніжэй, не перавышае аб'ём эмісіі, вызначаны Міністэрствам фінансаў, такая заяўка забяспечваецца ў поўным аб'ёме.
  4. Калі заяўка на куплю аблігацый пададзена з працэнтнай стаўкай роўнай працэнтнай стаўцы адсячэння, устаноўленай Міністэрствам фінансаў, і сума заявак на куплю аблігацый, пададзеных удзельнікамі аўкцыёну з працэнтнай стаўкай, роўнай стаўцы адсячэння і ніжэй, перавышае аб'ём эмісіі, вызначаны Міністэрствам фінансаў, такая заяўка забяспечваецца часткова, прапарцыянальна долi заяўкі ў агульным аб'ёме заявак з дадзенай працэнтнай стаўкай.